Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, у зоне перасячэння планіровачных дыяметраў само сэрца горада перыядаў Полацкай Русі і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага было ператворана ў транспартную развязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у сувязі з чым грунтоўна знішчана архітэктурная спадчына на паверхні зямлі і археалагічная — у культурным пласце.

Паколькі ў час Другой сусветнай вайны грамадская і жылая забудова Менска XVIII, XIX і першых дзесяцігоддзяў XX ст. зведала моцныя разбурэнні, яе ацалелыя элементы маюць асаблівую прывабнасць у горадабудаўнічым кантэксце сталічнага цэнтра. Калі стварэнне ў пасляваенны перыяд манументальнага архітэктурнага ансамбля праспекта Францішка Скарыны на аснове былога напрамку можна расцаніць як дасягненне горадабудаўнічага майстэрства, то знос ці перабудова ў наступныя дзесяцігоддзі асобных гістарычных грамадзянскіх будынкаў у большасці выпадкаў былі неабгрунтаваныя і вызначаліся суб'ектыўнымі прычынамі. Напрыклад, у 1958 г. перабудова закранула тэатр імя Янкі Купалы, які меў багата дэкарыраваныя ў формах псеўдабарока фасады і пасля аднаўлення набыў спрошчанае, невыразнае архітэктурнае аблічча. У 1968 г. праведзена карэнная рэканструкцыя з надбудовай двух паверхаў былога дома губернатара на плошчы Свабоды, што цалкам сказіла класіцыстычнае аблічча будынка. Разбурана гістарычная забудова паўночна-ўсходняга боку вуліцы Гандлёвай, знесены жылы дом XVIII ст. па вуліцы Інтэрнацыянальнай, другі будынак канца XVIII — першай паловы XX ст. у стылі класіцызму на той жа вуліцы. Унікальным горадабудаўнічым рашэннем было б узнаўленне дамініканскага кляштара пры рэканструкцыі Цэнтральнай плошчы і ўзвядзенні Палаца рэспублікі.

У 1984 г. узарваны будынак былога гарадскога тэатра, які меў вялікую гісторыка-мемарыяльную каштоўнасць і будаваўся на працягу XVIII, XIX і XX стст. На сцэне гэтага тэатра давалі прадстаўленні розныя тэатральныя трупы, працавалі таленавітыя рэжысёры і акцёры, а ў 1852 г. адбылася пастаноўка першай беларускай оперы «Ідылія» («Сялянка»), лібрэта для якой напісаў В. Дунін-Марцінкевіч, музыку — С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Пры рэканструкцыі цэнтра Менска без дастатковай падставы знесены і іншыя капітальныя гістарычныя будынкі другой паловы XIX і пачатку XX ст., якія пры ўмове архітэктурнага майстэрства маглі быць гарманічна ўключаны ў сучаснае гарадское асяроддзе, узбагаціць яго сэнсавы і эстэтычны змест. Да іх адносяцца, напрыклад, група будынкаў па вуліцы Кірава на ўчастку паміж вуліцамі Энгельса і Чырвонаармейскай, два дамы па былой Ляхаўскай вуліцы, знесеныя ў канцы 1970-ых гг. пры рэканструкцыі тэрыторыі з усходняга боку ад стадыёна «Дынама», і інш. Відавочна, метады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёна Менска акрамя рэстаўрацыі і прыстасавання помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і добраўпарадкавання павінны ўлічваць і неабходнасць дакументальнага, поўнага ўзнаўлення страчаных аб'ектаў. Гэта датычыцца не толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Святадухаўская царква ў Верхнім горадзе, але і радавых гістарычных будынкаў.

Акрамя Менска вялікія страты горадабудаўнічай спадчыны зведалі ў розныя перыяды часу малыя гарады Менскай вобласці. Напрыклад, у Нясвіжы з чатырох культавых і абарончых комплексаў, закладзеных у канцы XVI ст. на вуглах блізкага да квадрата гарадскога плана, у перабудаваным выглядзе захаваліся тры. Цалкам страчаны праваслаўны храм у заходнім куце, а таксама касцёл бернардзінскага кляштара на паўночным канцы гістарычнай часткі горада. У паўднёвай частцы карэнным чынам скажоны перабудовамі касцёл бенедыкцінскага кляштара. Не захаваліся земляныя валы і равы, якія ўтваралі стораны квадрата, брамы, праз якія ажыццяўляўся ўезд у горад — Клецкая і Віленская, а Замкавая захавалася часткова.

Рэшткі архітэктурнага ансамбля галоўнай, гандлёвай плошчы цяпер прадстаўлены ратушай, якая страціла большую частку калісьці высокай шмат'яруснай вежы, гандлёвымі радамі і домам рамесніка XVIII ст. Разбураны дамініканскі кляштар, аўстэрыя і гарадскі палац Радзівілаў, а таксама вуніяцкая царква і сінагогі паблізу плошчы, а месцы большасці помнікаў заняты новай забудовай. Тыпавы пяціпавярховы жылы дом перагарадзіў кароткую вуліцу, якая звязвала ратушную плошчу з плошчай перад былым езуіцкім калегіумам'і арыентаваную на яго касцёл. У цэлым новая забудова мае невыразнае архітэктурнае аблічча, завышаны маштаб, які не адпавядае гістарычнаму асяроддзю, агульную тэндэнцыю нетактоўнага ўмяшання ў прасторавую кампазіцыю і вобразны лад архітэктурных форм гэтага ўнікальнага помніка горадабудаўнічага мастацтва эпохі Рэнесансу і барока.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x