Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як і ў любым іншым горадзе, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасці на гарадскую нерухомасць.

З вялікай колькасці культавых будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX ст., да нашага часу захаваліся толькі адзінкі. У 1950 г. знесены дамініканскі кляштар з касцёлам, які размяшчаўся на паўночна-заходнім рагу Цэнтральнай плошчы. На месцы корпуса езуіцкага калегіума на плошчы Свабоды пабудаваны жылы дом, знесена барочная званіца, якая ўзвышалася побач. Не захаваліся царква Святога Духа (Петрапаўлаўскі сабор), узарваная ў 1936 г., кляштар бенедыкцінак на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, бенедыкцінскі касцёл па Рэвалюцыйнай вуліцы, кармеліцкі кляштар на Ракаўскай вуліцы, баніфратарскі касцёл, які знаходзіўся ў забудове Ніжняга рынку, францысканскі кляштар паблізу Верхняга рынку, які апынуўся пад праезнай часткай вуліцы Леніна, жаночы Троіцкі манастыр па вуліцы М. Багдановіча і інш. Зараз адрэстаўрыраваны езуіцкі касцёл, які яшчэ ў 1951 г. быў карэнным чынам перабудаваны пад спартыўную ўстанову.

Трэба адзначыць, што перадумовы разбурэння цэласнасці гістарычнага цэнтра Менска ў 1950- 1960-ых гг. былі закладзены на стадыі генеральнага плана. Планіровачныя дыяметры сталіцы — магістралі агульнагарадскога значэння вялікай шырыні праходзілі па тэрыторыі гістарычнага раёна, перасякаючы яго ў двух напрамках. Адзін з іх: Партызанскі праспект — вуліца Леніна — праспект Машэрава, цягнецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пад праёзнай часткай праспекта Машэрава апынуўся амаль увесь Менскі замак — помнік археалогіі XI–XVIII стст. На аснове яго мэтазгодна было б стварыць унікальны археалагічны і архітэктурна-ландшафтны музей пад адкрытым небам альбо ў выглядзе павільёнаў. аднавіць элементы старажытных умацаванняў.

Таксама страчана магчымасць рэстаўрацыі паўночна-заходняга фронту забудовы ансамбля плошчы Свабоды, перш за ўсё дома Гейдукевіча, дзе ў першай палове XIX ст. праходзілі тэатральныя прадстаўленні. Знесены шэраг гістарычных будынкаў, у тым ліку мячэць былой татарскай слабады ў раёне гасцініцы «Юбілейнай». Акрамя таго, для арганізацыі праезнай часткі выканана вялікая зрэзка грунту на плошчы, што парушыла вертыкальную планіроўку тэрыторыі ансамбля.

Другі напрамак: вуліца М. Багдановіча — вуліца Няміга — праспект Дзяржынскага прайшоў з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пад знос трапіў вялікі комплекс гістар�чнай забудовы вуліц Нямігі і Ракаўскай. Пры гэтым была знішчана планіровачная структура сярэдневяковага паходжання, нязначна змененая ў перыяд класіцызму, у тым ліку планіроўка і забудова трохкутнай плошчы Ніжняга рынку.

Разгляд гэтага рэканструкцыйнага працэсу выклікае пытанне: акрамя афіцыйных нігілістычных адносін да масавай гістарычнай забудовы ў тыя гады, недаацэнкі кіруючымі органамі рэспублікі і прафесійнай грамадскасцю яе культурных і патэнцыяльных эстэтычных якасцей, акрамя памылак генеральнага плана Менска, неразвітасці рэстаўрацыйнай будаўнічай базы і справы дзяржаўнай аховы помнікаў наогул ці не быў знос Нямігі яшчэ і вынікам эгаізму дойлідаў, што жадалі на абломках сярэдневяковага горада збудаваць уласныя архітэктурныя творы? Ці не было абумоўлена руйнаванне Нямігі яшчэ і жаданнем забяспечыць пэўныя сацыяльныя колы кватэрамі ў праектуемым тут буйным жылым комплексе ў самым цэнтры Менска, тады як пераважная частка насельніцтва сталіцы атрымлівала жылплошчу ў мікрараёнах? Цяпер, гледзячы на стракаты хаос зашклёных лоджый вышыннага будынка, на вясковыя верандачкі, што лунаюць на ўзроўні трынаццатага паверха, а таксама на велічызную, чужую для гістарычнага цэнтра пустую дваровую прастору перад заднім, непарадным фасадам жылога дома, і параўноўваючы гэта з суседняй гістарычнай забудовай вуліцы Ракаўскай і Траецкага прадмесця, становіцца асабліва відавочнай памылковасць горадабудаўнічага вырашэння.

Паблізу перакрыжавання гарадскіх планіровачных дыяметраў разбурана сінагога XVIII ст., адзін з двух сіметрычных Г-падобных у плане флігеляў гарадской сядзібы XVIII ст. У выніку ваенных разбурэнняў 1941–1944 гг. і пры арганізацыі разглядаемага горадабудаўнічага вузла ў наступныя дзесяцігоддзі знік найцікавейшы элемент гістарычнага раёна — комплекс забудовы вуліцы Дз. Беднага. Кароткая па працягласці вуліца складанай канфігурацыі служыла характэрнай камунікацыяй паміж двума гандлёва-грамадскімі цэнтрамі: сярэдневяковым, якім з'яўляўся Ніжні рынак разам з замкам, і эпохі Рэнесансу і барока — Верхнім рынкам. Такія тыповыя па сваёй структурнай ролі гісторыка-горадабудаўнічыя элементы, якія носяць назву Замкавай вуліцы, захаваліся, напрыклад, у Горадні і Наваградку. На вуліцы Дз. Беднага, якая яшчэ ў 1930-ых гг. мела шчыльную капітальную, старажытную ў сваёй аснове забудову, да нядаўняга часу захоўваўся апошні будынак, знесены для будаўніцтва станцыі метро.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x