Геннадий Саганович - Айчыну сваю баронячы - Канстанцін Астрожскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Геннадий Саганович - Айчыну сваю баронячы - Канстанцін Астрожскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра К. Астрожскага (1460–1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К. Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў.

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Варожасць Ордэна

Трывожна было і на мяжы з Ордэнам. Той здаўна выяўляў адкрытую варожасць да Вялікага Княства, а вось з Ноўгарадам Вялікім склаў 10-гадовае мірнае пагадненне.

Напады крымскіх татараў

З поўдня пачынаючы ад 1474 года на землі Княства пачалі наязджаць аб'яднаныя пад уладаю Гірэяў крымскія татары. З 1473 да 1482 года яны штогод пустошылі Падолле, Валынь, урываліся і на беларускае Палессе. Найбольш знішчальным быў паход 1482 года, калі з намовы маскоўскага вялікага князя Івана ІІІ арда Менглі-Гірэя наляцела на Падняпроўе, захапіла Кіеў і спаліла яго разам з замкам. Татары пабурылі і абрабавалі хрысціянскія бажніцы. Асабліва пацярпеў Пячорскі манастыр, у якім наезнікі [8] Наезнікі — удзельнікі наезду. пазабівалі манашак, выграблі начынне, скарбы… А залатыя рэчы з Сафійскага сабору Менглі-Гірэй падараваў ініцыятару паходу — Івану ІІІ.

Адкуль галоўная небяспека?

Аднак найвялікшую трывогу выклікалі падзеі на ўсходніх межах Княства, дзе ўсё больш адкрытую варожасць дэманстравала Маскоўская дзяржава. Вялікі князь маскоўскі Іван ІІІ (1462–1505) падпарадкаваў Разань і Пскоў, затым падбіў Ноўгарад Вялікі і ў 1485 годзе нарэшце перамог апошняга канкурэнта Масквы — княства Цверскае. Маладая цэнтралізаваная дзяржава ўсутыч падышла да ўсходніх межаў Вялікага Княства. Парадніўшыся праз шлюб з Палеалогамі — уладарамі магутнае калісь Візантыйскае імперыі, Іван ІІІ прыняў за дзяржаўны герб арла візантыйскіх цэзараў і назваў сябе «государем всея Руси». Новы тытул сам па сабе пастуляваў кірунак далейшай экспансіі. Зрэшты, ідэю «адзінай Русі» маглі падказаць яму (прынамсі, пераканаць, што гэта рэальна) і шматлікія перабежнікі з Вялікага Княства Літоўскага.

Адным з першых у 1481 годзе на бок Масквы перабег, ратуючыся ад кары, удзельнік нядаўняга замаху на Казіміра Ягайлавіча князь Хведар Бельскі. У 1483 годзе здрадзіў князь Іван Варатынскі, у 1487 — Іван Бяляўскі, у 1489 — Зміцер Варатынскі, праз колькі гадоў — Хведар Адоеўскі… Прыняўшы падданства маскоўскага ўладара, здраднікі захоўвалі за сабою зямельныя надзелы ў Вялікім Княстве Літоўскім і практычна ўлучалі іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Яны заўзята помсцілі сваёй былой Айчыне, робячы бесперапынныя набегі на яе ўскрай.

Гэтак без абвяшчэння адкрытай вайны ў апошнім дзесяцігоддзі панавання Казіміра Ягайлавіча на ўсходніх межах Княства пачаліся сапраўдныя ваенныя дзеянні. У 1486 годзе людзі Івана ІІІ напалі на Мцэнск і Любуцк, спалілі іх, а жыхароў забралі ў палон. Затым яны хадзілі на Вязьму. У 1489 годзе зноў спустошылі Мцэнск і Любуцк, зрабілі рэйд на Тарапец, праз лета — на Віцебшчыну. У 1491 годзе наезды паўтарыліся. Яшчэ праз год адбыўся напад на Браншчыну. Што да Вяземшчыны, дык яна цярпела ледзь не штогод.

Масква пачынае «збіраць» землі

Іван ІІІ узяўся «збіраць» пад сваёй уладай усе ўсходнеславянскія землі. Тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны называліся «дединою и отчиною» вялікіх князёў маскоўскіх. Ужо ў 1489 годзе Казімір Ягайлавіч пачуў адкрыты папрок Івана ІІІ: «Нашы гарады і воласці, і землі і воды кароль за сабою трымае…»

Маскоўскі манарх пільна сачыў за падзеямі ў Княстве ды рыхтаваўся да рашучых дзеянняў. Ён знайшоў падыход да хана крымскіх татараў і, зрабіўшы ў 1474 годзе з ім мірнае пагадненне, называючы Менглі-Гірэя «братом и другом», накіроўваў пустошыць землі суседзяў. Пасля знакамітага стаяння на Ўгры (1480 год) знікла нават фармальная залежнасць Масквы ад Залатой Арды. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім рабілася няўхільнаю ды штогоду бліжэйшаю.

Смерць Казіміра Ягайлавіча і вайна

Яна грымнула адразу, як толькі Іван ІІІ даведаўся пра смерць Казіміра Ягайлавіча. (Вялікі князь і кароль Казімір Ягайлавіч памёр 7 ліпеня 1492 года ў Горадні, па дарозе да Вільні.) Маскоўскі пасол, высланы яшчэ ў траўні 1492 года, пачуў пра гэта ў дарозе і шпарка паімчаўся назад, нават не заязджаючы да новага манарха Вялікага Княства — Аляксандра. І па якім часе — яшчэ ўлетку — з-за маскоўскай мяжы на захад вырушылі тры вялікія арміі. Яны занялі Мцэнск, Любуцк, Масальск, Сярпейск, Вяземшчыну. Іх падтрымала новая хваля князёў-перабежнікаў. Смаленскі ваявода Юры Глябовіч вярнуў быў колькі гарадоў, але ў 1493 годзе маскоўскія войскі прасунуліся яшчэ далей ды захапілі Вязьму, а князя Міхала Вяземскага, які змагаўся да апошняга, забралі ў палон, дзе той і памёр. Кіеўшчыну ж і Чарнігаўшчыну пустошыў прыяцель Івана ІІІ — валадар крымскае Арды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Геннадий Семенихин - Слово о друге
Геннадий Семенихин
Геннадий Семенихин - Колода карт
Геннадий Семенихин
libcat.ru: книга без обложки
Геннадий Марченко
libcat.ru: книга без обложки
Канстанцін Вераніцын
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Канстанцін Шанцаў - Пяшчынкі шчасця
Канстанцін Шанцаў
Геннадий Баранов - Пробы Геннадия
Геннадий Баранов
Отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x