• Пожаловаться

Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-343-01109-8, издательство: Навука і тэхніка, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Геннадий Саганович Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра К. Астрожскага (1460–1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К. Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў.

Геннадий Саганович: другие книги автора


Кто написал Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачатак службы. Трывожныя прадчуванні

Сапраўдная вайсковая служба Канстанціна Іванавіча пачалася пры Казіміру Ягайлавічу ўдзелам у барацьбе з татарскімі наездамі. Малады Астрожскі адразу вылучыўся з шэрагу іншых князевічаў. Казіміраў сын Ян Альбрэхт, які кіраваў некалькімі антытатарскімі акцыямі, добрым словам узгадваў Канстанціна Іванавіча ды дзякаваў яму за падмогу. Найлепшым чынам паказаў сябе Астрожскі і ў 1491 годзе, калі конніца Вялікага Княства, ачоленая Сымонам Гальшанскім, дагнала татараў пад Ізяславам і разбіла іх там дазвання. Старэйшыя, гартаваныя на пабаявішчы князі адзначалі ягоныя здольнасці, прадказвалі яму вайсковую славу. І ўсё больш гаварылася пра вайну: краіна дажывала часы адноснага спакою.

Конадні вялікіх перамен

Рэлігійны разлад

Усё XV стагоддзе Вялікае Княства Літоўскае цярпела ад нутраных рэлігійных разладаў. Пачатак ім паклала вунія [4] Вунія (ад лац. unio — адзіноства) — форма аб'яднання дзяржаваў або цэркваў. Тут маецца на ўвазе Крэўская вунія 1385 года — пагадненне Вялікага Княства і Кароны Польскай аб палітычным хаўрусе з адным манархам на чале. з Польшчай ды звязаныя з ёю прывілеі 1387 і 1413 гадоў, якія далі каталікам (а імі былі і беларусы, і летувісы [5] Аўтар лічыць магчымым дапасаванне сучаснага саманазову жыхароў Рэспублікі Летува да іх старадаўніх продкаў у Вялікім Княстве Літоўскім (гэтак сама, дарэчы, як і наймення «беларусы» — да нашых продкаў). Зразумела, ужыванне гэтага этноніма («летувісы») для таго часу досыць умоўнае, бо ён значна пазнейшага паходжання і не з'яўляецца гістарычным найменнем. ) асабістыя, маёмасныя і палітычныя перавагі над праваслаўнымі. Удар, нанесены гэтым па ранейшай згодзе, няўхільна расколваў грамадства. Антаганізм лацінскага (каталіцкага) і грэцкага (праваслаўнага) пачаткаў ракавай пухлінаю распаўзаўся па ўсёй вялікай краіне.

Праваслаўе заставалася яшчэ колькасна большым, але саступала каталіцтву ў актыўнасці ды культурнасці. Яно толькі бараніла нутраную чысціню свайго жыцця, спрабавала захаваць лад старых традыцый. Каталіцтва ж набірала сілаў ды як рэлігія прывілеяваная рабілася ўзорам для пераймання вышэйшымі станамі.

Лінія міжканфесійнага [6] Канфесія (ад лац. confessio — вызнанне) — тое, што і веравызнанне, царква. Тут маюцца на ўвазе праваслаўная і каталіцкая канфесіі. змагання пралягала праз двор вялікага князя, пазіцыя якога і задавала ёй напругу ды шмат чаго вызначала. Калі пры Вітаўце праваслаўныя князі мусілі стрымліваць свой пратэст (як бы ні абурала іх ваяўнічасць каталікоў), дык адразу па ягонай смерці, аб'яднаўшыся, яны абралі вялікім князем Свідрыгайлу Альгердавіча — сапраўднага ненавісніка ўсяго каталіцкага і польскага. Дайшло да вайны з Польшчаю, і праз два гады каталікі з падмогі палякаў зрабілі вялікім князем заўзятага паланафіла Жыгімонта Кейстутавіча, а Свідрыгайла ўзначаліў збройнае змаганне апазіцыі. І хоць Жыгімонт, шукаючы прыхільнасці праваслаўных, у 1432 годзе з Ягайлам, а ў 1434 самастойна выдаў прывілей аб наданні праваслаўным князям і баярам тых сама правоў, што мелі каталікі, але ўсё адно праз сваю прапольскую палітыку ён стаў ахвяраю змовы і быў забіты.

Новы манарх Казімір Ягайлавіч паставіўся да праваслаўных больш лаяльна. Спакойны і справядлівы гаспадар, разумны палітык, ён цвяроза ацэньваў становішча ў краіне ды імкнуўся не парушаць правоў і звычаяў бальшыні сваіх падданых. Але прызначэнне кіеўскім мітрапалітам у 1458 годзе Рыгора Балгарына ды пачатая ў выніку прапаганда царкоўнае вуніі зноў сапсавалі дачыненні паміж каталікамі і праваслаўнымі. Нашкодзіла згодзе рознаканфесійнага насельніцтва і забарона Казімірам Ягайлавічам у 1481 годзе будаваць ды рамантаваць праваслаўныя храмы ў Вільні і Віцебску. Гэтак праз дэкансалідацыю грамадства слабела Вялікае Княства знутры, а тым часам і яго вонкавае становішча пачало няўхільна пагаршацца.

Непаразуменні з Польшчай

У гады панавання вялікага князя Казіміра змяніліся ўзаемадачыненні Княства з Польшчаю. Вунія фактычна была разарваная самым абраннем яго на віленскі пасад. Дзве дзяржавы лучыла цяпер толькі асоба супольнага манарха. Перамовы пра ўзнаўленне вуніі паказалі, што палякі хочуць поўнай інкарпарацыі [7] Інкарпарацыя (ад лац. incorporatio — уключэнне) — такое аб'яднанне дзяржаваў, калі адна паглынае другую і робіць яе сваёй складовай часткай. Княства, а паслы апошняга згаджаюцца толькі на абарончы хаўрус — з гарантаваным захаваннем палітычнай індывідуальнасці кожнае краіны. Якое ж тут магло быць паразуменне? У дадатак Княства настойліва запатрабавала ад Польшчы вярнуць яму страчаныя яшчэ да Казіміра Ягайлавіча землі Падолля ды Валыні. Вільня нават пагражала Кракаву зброяй! Напруга нарастала і кожнае часіны магла павярнуцца вайною. Дайшло да таго, што варшаўскі намеснік І.Падося прыехаў у 1493 годзе ў Маскву з прапановаю дынастычнага шлюбу і ваеннага хаўрусу супраць дзяцей Казіміра Ягайлавіча!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.