Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сымон, які таксама наглядаў бойку, не падзяляў майго вясёлага настрою.

— Я, — кажа, — такога не хвалю. Бойка — гэта мастацтва. І мастацтва высокага гатунку. Толькі трэба сам-насам. Калі-ж пяцёра ды на аднаго, ды, як гэта часам бывае, із зброяй, то гэта ўжо не мастацтва, а даруйце…

— Дык вясёла, — кажу.

— Дурань і на паховінах сьмяецца, — раззлаваўся Сымон. — І гэты сьмех дурны. Гэта ўсё роўна, як-бы казалі мне: Сымон, вось табе стрэльба й страляй дзіця. То хіба я на гэта здольны? Хіба я пошасьць якая? Не!

Сымон такога мастацтва не вызнае. Я із Сымонам ня згодны. Мне, калі бжюцца, дык і сьмешна, абы мяне ня білі.

20 студзеня . Сяньня пазнаёміўся з Рурыкавічам. Зайшліся гэта мы з Рыгорам у закусачную па дзьвесьце грамаў зрабіць, ажна бачым, тут нейкі здаравяка на сьцяну лезе:

— Я, — крычыць, — дваранін! Я Рурыкавіч! Мой дзед, — кажа, — за адну ноч дзесяць тысяч дзесяцін прапіў, а ты мне, гад, дзьвесьце грамаў паверыць ня можаш. Эх ты, — кажа, — беларус!

Але гаспадар закусачнай трапіўся чалавек досыць вытрывалы.

— Я, — кажа, — із тваім дзедам гарэлкі ня піў, хоць, можа, ён і Рурыкавіч быў. А мне — грошы на бочку, і ніякіх князёў!

Як мы даведаліся, гэты аскалопак княскага роду прасадзіў у закусачнай свой паўмесячны інжынерскі заробак, а да поўнай формы не дапяў — не хапіла грамаў дзьвесьце. Мы з Рыгорам паставілі яму па сто грамаў і пазнаёміліся. Абяцаў навет дакуманты паказаць, што ён Рурыкавіч. Можа й так? У кажным разе з такім чалавекам пазнацца нядрэнна. Калі й ня Рурыкавіч, то ўсё-ж чалавек свой.

23 студзеня . На нашай вуліцы асяліўся заходні чалавек і адразу пачаў заводзіць свае парадкі. Пахадзіў гэта ён па хатах, пазнаёміўся з суседзямі, а пасьля хваліўся:

— Я, — кажа, — не магу так проста жыць, як вы. Я не магу так, як вы, у хату сунуцца, я павінен увайсьці па-культурнаму.

З гэтае, відаць, прычыны ён заказаў візытоўкі. Але ягоныя культурныя намеры адразу-ж сустрэліся з непераможнымі цяжкасьцямі. Пайшоў гэта ён да Мікіты Гузака купіць самагонку, і толькі яму Мікіціха адчыніла дзьверы, ён адразу — шусь ёй візытоўку ў рукі. Тая ажна прысела з перапуду: думала, што агент які прыйшоў апарату заарыштаваць. Добра — у хаце быў Мікіта, які толькі што прыняў чарговую порцыю дыеты. Той не зьбянтэжыўся. Ён узяў у рукі візытоўку, прачытаў «Мікола Сямёнавіч Дурмідаў, такі й такі асьветны чын» і вярнуў візытоўку назад.

— А ты мне, — кажа, — усякіх паперак ня тыкай. Ты мне, шаноўны, грошы гані наяўнымі знакамі — або фэнікамі, або іншай валютай, мне гэта ўсё роўна.

Мусіў Дурмідаў пакласьці візытоўку сваю назад у кішэню.

Другая асечка здарылася ў Загржэмбіцкай. Пайшоў да яе Мікола Сямёнавіч прыдбаць якога тлушчу кавалак і таксама пачаў гандлёвыя дачыненьні з візытоўкі. А баба Загржэмбіцкага (тутэйшая) ня надта спакушаная ў культуры — яна таксама гэную візытоўку ўзяла за ордэр на спэкулянцкі арышт:

— Вы, — кажа, — пане, памыліліся. Мы людзі бедныя, і самі ня штодзень сала купляем.

Так і не паказала яму свайго сала. Здарыліся яшчэ дзьве такія няўдалыя спробы з візытоўкамі, і Дурмідаў мусіў выкінуць іх на сьметнік.

Значыцца, кажны зачын, апрача добрае волі, павінен мець яшчэ й пэўную глебу.

25 студзеня . Калі шчасьце, дык і зь мяшка вылезеш. Байцоў выплыў на паверхню. Мы ўсе ўважалі, што чалавек так і загінуў, ажна не — вылузаўся.

— Хоць, — казаў, - гэтым разам я ўжо застаўся зусім голы, горш як Адам, але дармо — на жывой костцы мяса нарасьце.

За агента працаваць ужо ня хоча, а мяркуе адчыніць, як ён кажа, рэстаўрацыю.

— З чым, — пытаюся, — гэтую справу разьвінеш? Тут капітал патрэбен, а ў цябе вунь сораму няма чым прыкрыць.

— А навошта капітал, — кажа. — У гэтай справе абы рукі зачапіць, а там ракою паліецца. Глядзі, як у Сьвідрыцкага. А з чаго той пачынаў? Таксама зь нічога. А цяпер грошы мяхамі носіць.

Нічога дзіўнага, калі і адчыніць. Бо, як гаворыць Сымон, калі чалавеку шанцуе, то і ў лапцёх танцуе. А Байцову шанцуе, калі сам зь мяха вылез.

28 студзеня . Калі не пашанцуе, дык і на печы катар схопіш. Усе нашы дроў на зіму запасілі, бо ведалі, што зіма то ня лета, хоць і вайною. А вось прафэсар Вадзянецкі й рахункавод Супрынайц, дарма, што высокаадукаваныя, гэтае простае рэчы не прадугледзелі — засталіся на зіму бяз палкі дроў. А цяпер сядзяць у халоднай хаце і ў кулакі дзьмуць. З гэтага, ведама, пацеха малая, бо як казаў ім Разак, ці ты хукай, ці ты дзьмухай — ўсё роўна будзе халодна. Хукам не нагрэешся. А нагрэцца трэба. І вось вымушаныя гэтыя небаракі праблему паліва разьвязаць на штодзень. На тым тыдні сьпілавалі ў парку дэкарацыйнае дрэва, пасьля звалілі радыёвы слуп, а ўчора пайшлі платы ламаць. Супрынайц, хоць таксама адукаваны, але трохі спрыту мае: ён спакваля пачаў дошкі адцінаць. А Вадзянецкі — той зусім голы тэарэтык — урэпіўся ў слупок і давай яго трэсьці. Пацеў, ажна пакуль ня грымнуўся разам із слупком. Нарабіў трэску й грукату. Вартавы, які стаяў паблізу, думаў, што гэта зладзеі лезуць, і стрэліў. Натуральна, хлопцы ірванулі зь месца. Можна ўявіць, якую хутчыню яны разьвінулі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x