• Пожаловаться

Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2002, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Саверчанка 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Название:
    150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Автор:
  • Издательство:
    Наша Будучыня
  • Жанр:
  • Год:
    2002
  • Город:
    Вільня
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

Іван Саверчанка: другие книги автора


Кто написал 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1252 годзе ён падпарадкаваў сабе ўсю «зямлю літоўскую». Галіцка-валынскія князі ацанілі такі крок як пагрозу свайму палітычнаму ўплыву ў гэтым рэгіёне. Яны пачалі ствараць супраць Міндоўга кааліцыю, куды ўцягвалі і Лівонскі Ордэн. Каб разбурыць гэтую кааліцыю і пазбавіцца залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Міндоўг, правёўшы перамовы з майстрам Лівонскага Ордэна Андрэем Штырляндам, разам з 600 баярскімі родамі ахрысціўся ў каталіцтва і ў 1253 годзе прыняў ад папы рымскага каралеўскую карону. Урачыстасць каранавання адбылася ў Новагародку, які стаўся сталіцаю беларускага каралеўства. Імкнучыся ўмацаваць сваё гаспадарства, Міндоўг дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а таксама заклаў некалькі біскупстваў.

Далейшае і не заўсёды паспяховае змаганне з галіцка-валынскімі князямі, войны з Польшчаю, Прусіяй і Лівоніяй узмацнілі апазіцыю на землях, залежных ад Міндоўга. Супроць яго змовіліся князь на Жамойці Транята і нальшчанскі князь Даўмонт, у якога кароль звёў жонку. Нехта з іх і забіў у 1263 годзе сярод начы соннага Міндоўга і двух яго сыноў.

Такім чынам, Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Новагародка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў эўрапейскі кантэкст. Міндоўг адзін з першых убачыў перспектыву павароту палітычнае лініі на Захад. Ён праводзіў паслядоўную палітыку аб'яднання беларускіх земляў і пашырэння тэрыторыі гаспадарства, імкнучыся ўзмацніць яго ўплыў на суседнія землі і дамагаючыся выхаду з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў.

19. Адкуль паходзіць найменне «літва»?

Найменне «літва» вучоныя спрабавалі вытлумачыць з розных моваў — кельцкіх, германскіх, фіна-вугорскіх, балцкіх. Але гэтыя спробы не далі надзейных вынікаў.

На сёння сама пераканаўчая і найбольш падмацаваная фактамі версія, прапанаваная беларускімі гісторыкамі Вацлавам Пануцэвічам і Паўлам Урбанам. На іхную думку, літва — частка магутнага заходнеславянскага племя люцічаў,якое даўней засяляла паўночна-ўсходнюю частку сённяшняй Нямеччыны паміж рэкамі Одрай і Лабай (цяпер Одэр і Эльба). Пасля доўгага і крывавага змагання за сваю зямлю з намнога перасяжнымі сіламі немцаў частка люцічаў была вынішчаная або анямечаная, а рэшта іх, ратуючыся ад паняволення, яшчэ ў Х стагоддзі рушыла на землі іншых славянскіх народаў.

Перасяленне люцічаў на беларускія абшары знайшло адлюстраванне ў скандынаўскіх сагах, нямецкіх народных паданнях і ўсходнеславянскіх летапісах. Па меркаванні даследнікаў (П.Шафарыка, П.Урбана), назовы «люцічы» і «літва» паходзяць ад уласнага імя князя-родапачынальніка Люта(ад слова «люты»). У шэрагу славянскіх моваў гэтае імя вымаўлялася і пісалася яшчэ і як Літ. Лютвоюназывалася літва ў дакументальных крыніцах і беларускіх народных гаворках.

Паселішчы і рэкі з найменнямі Лютава, Літава, Літва сустракаліся і сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі, заселенай некалі славянамі: у Балгарыі і Славаччыне, у Польшчы і Паўночнай Нямеччыне. Але найбольш іх — на землях Беларусі. Месца, дзе жыло раней племя літва, дакладна вызначыў наш гісторык Мікола Ермаловіч. Ён першы звярнуў увагу на групу населеных пунктаў з назовамі Літва ў цэнтральна-заходняй частцы Беларусі на прасторы між Новагародкам, Менскам, Слонімам, Крэвам. На гэтай падставе, аналізуючы летапісныя звесткі, ён акрэсліў тут тэрытарыяльнае ядро Старажытнай Літвы.

Ад гэтага ядра, з далучэннем новых тэрыторыяў, назоў пашыраўся і ахопліваў усё большую прастору. Узнікла новая палітычная адзінка — зямля Літоўская, а затым — Вялікае Княства Літоўскае з сталіцаю ў Новагародку.

Літвоюназывалі наш край (а нас саміх — ліцьвінамі) усе нашыя суседзі аж да пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя найменні саступілі сваё месца акрэсленням «Беларусь», «беларусы» толькі пасля прымусовага далучэння нашых земляў да Расейскай імперыі пры канцы ХVІІІ стагоддзя, шмат у чым пад уздзеяннем каланіяльнай палітыкі акупацыйнага рэжыму. Таму ў гістарычным плане назоў «Літва», які спрадвеку азначаў беларускую дзяржаву і наш народ, тоесны найменню Беларусь, гэтаксама як «ліцьвін» — беларус.

Яшчэ дагэтуль Літвою называюць нашу Бацькаўшчыну, а ліцьвінамі — нас жыхары суседніх з намі раёнаў Заходняй Украіны і Ўсходняй Польшчы. Дый самі беларусы, асабліва на цэнтральна-заходнім абшары (каля Наваградка, Івацэвічаў, Століна ды ў іншых мясцінах) і цяпер нярэдка называюць сябе ліцьвінамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.