• Пожаловаться

Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2002, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Саверчанка 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Название:
    150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Автор:
  • Издательство:
    Наша Будучыня
  • Жанр:
  • Год:
    2002
  • Город:
    Вільня
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

Іван Саверчанка: другие книги автора


Кто написал 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад час далёкіх паходаў, дзе Давыд Гарадзенскі вылучаўся спартанскай стрыманасцю, ён вёў з сабой параўнальна невялікія аддзелы. Гэта давала магчымасць рухацца хутка, імкліва, з'яўляцца перад ворагам нечакана. Так, у паходзе на Брандэнбург у 1326 годзе ўдзельнічала толькі 1200 чалавек. Тады нашы ваяры дайшлі да Франкфурта-на-Одэры.

Не здолеўшы перамагчы князя на пабаявішчы, крыжакі нанялі мазавецкага рыцара Анджэя Госта, які па-здрадніцку забіў Давыда Гарадзенскага нажом у спіну. Паплечнікі перанеслі цела легендарнага героя на радзіму і з пашанаю пахавалі каля сценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.

17. Ці праўда, што літоўцы заваёўвалі Беларусь?

Міф пра «літоўскую заваёву» Беларусі мае даўную гісторыю, сягаючы ажно ў ХVІ стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя мангола-татарскім нашэсцем, заваявалі іх. І хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследнікамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі.

Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрміналагічнай блытаніны ў выніку атаесамлення старажытнага племя літваз сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучасных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць, дзяволтва і некаторыя іншыя плямёны, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем — жамойты(па назове больш моцнага племя).

Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладэчна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі.

Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Далучэнне літвы — першы крок у ажыццяўленні новагародскай аб'яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга,які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі з сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Як адзначыў Іпацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка.

Аднак у выніку агрэсіі галіцка-валынскіх князёў Новагародку на гэты раз не ўдалося ўтрымаць літву. Яе канчаткова прыяднаў у 1263–1264 гадах сын Міндоўга Войшалк,што і з'явілася адным з першых крокаў на шляху ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшло найменне новай дзяржавы.

Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачым, якраз наадварот, — яно было ў інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характэрызуе гэтую дзяржаву як беларускую.Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.

Такім чынам, ніякай «літоўскай заваёвы» Беларусі не было. У сапраўднасці нашыя продкі, далучыўшы старажытную літву да Новагародка, заклалі тым сама падмурак сваёй новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

18. Хто такі Міндоўг?

Міндоўг — беларускі князь, заснавальнік новай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню яго імя згадваецца пад 1219 годам у паведамленні летапісу пра дамову з галіцка-валынскімі (заходнеўкраінскімі) князямі супраць Польшчы.

Змагаючыся за беларускія інтарэсы ў Прыбалтыцы, якая здаўна была пад нашым пратэктаратам, ён прыкладна ў 1246 годзе рушыў на дапамогу куршам (што жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) у іх змаганні супраць нямецкага панавання. Аднак немцы разбілі яго, а ўварваўшыся следам у яго ўладанні, спустошылі і разрабавалі іх. Гэта абвастрыла варожасць да Міндоўга іншых князёў літвы, і ён змушаны быў шукаць прытулку ў Новагародку, дзе неўзабаве заняў княскі пасад.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.