Язэп Найдзюк - БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Найдзюк - БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Minsk, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

o 1937 — Масавая ліквідацыя беларускіх арганізацыяў у Заходняй Беларусі: зачыненьне Бел. Нац. Камітэту, Т-ва Бел. Школы, Бел. Інстытуту Гасп. і Культурты і др.

o 1939 —Пачатак другое сусьветнае вайны. Развал Польшчы. Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.

o 1941 — Пачатак нямецка-савецкай вайны і нямецкай акупацыі Беларусі

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Урэшце дачакалася перавыдання і кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», якая пяцьдзесят гадоў таму і ў наступны перыяд была адзіным поўным папулярным выданнем па гісторыі Беларусі пасля разгрому, што ўчынілі ў БССР у 30-х гадах кампартыйныя і карныя органы таталітарнай сістэмы ў дачыненні да беларускай гістарычнай навукі і яе прадстаўнікоў. Кніга Язэпа Найдзюка была падручнікам у школах на тэрыторыі цэнтральнай часткі (генеральнай акругі) Беларусі і ў 1944 г. Пазней яна сталася крыніцай ведаў па гісторыі Бацькаўшчыны для тых, хто хацеў спазнаць сапраўдную, не фальшаваную, не афіцыйную гісторыю Беларусь, і не толькі ў БССР, але і за мяжой. Рэдкія асобнікі кнігі. Найдзюка перапісваліся ад рукі і старанна перахоўваліся, як на Беларусі, так і на эміграцыі.

Аўтарам кнігі быў вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусь Язэп Найдзюк, родам з Ваўкавышчыны, з вёскі Рэпля. Ён не меў сярэдняй адукацыі, аднак яго здольнасць, прага ведаў, глыбокая і ўсебаковая самаадукацыя дазволілі добра авалодаць, акрамя асноўнай, друкарскай, І выдавецкай справай. Язэп Найдзюк вылучаўся сярод маладых друкароў Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў канцы 20— 30-х гадах і праз нейкі час стаўся яе дырэктарам. З імем рэдактара Я. Найдзюка звязана выданне часопіса «Шлях Моладзі» (1929—1939) з шырокім спектрам палітычных поглядаў.

У 1939 г., перад пачаткам другой сусветнай вайны, часопіс «Шлях Моладзі» быў зачынены польскімі ўладамі, а рэдактар Язэп Найдзюк, выдаўцы і сябры рэдакцыйнай калегіі былі арыштаваныя і высланыя ў канцэнтрацыйны лагер у Бярозу-Картузскую. Былі вызваленыя яны пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г. Найдзюк вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літоўскай рэспубліцы. У 1940 г. ён выдаў лацінскім шрыфтам папулярны нарыс гісторыі Беларусі пад назвай «Беларусь учора і сягоньня».

Увосені 1941 г. Язэп Найдзюк пераехаў з Вільні да Менску і тут працаваў у выдавецтве падручнікаў для беларускіх школ Генеральнага школьнага інспектарыяту. Ён быў намеснікам сябра Галоўнай Рады Беларускай народнай самапомачы. У 1944 г. у Менску было выпушчана (на гэты раз кірыліцкім шрыфтам) другое, значна пашыранае выданне кнігі «Беларусь учора і сяньня».

Кніга Я. Найдзюка была кантраляваная і папраўленая I. Сівіцам (польскім немцам), працаўніком аддзелу культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі, які добра ведаў і беларускую мову. Сівіца быў прызначаны кіраўніком выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, наглядчыкам над галоўным школьным інспектарам і цэнзарам усіх беларускіх друкаў. Такім чынам, цэнзар і рэдактар Сівіца паправіў тэкст кнігі Я. Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» ў кірунку, .які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы ў генеральнай акрузе Беларусі ў школьнай і прапагандысцкай справе. Зазначу, што менавіта гэтыя матэрыялы, якія маюць адкрыта прапагандысцкі характар, у цяперашнім выданні апушчаныя, а знятыя тады звесткі, напрыклад пра перамогу ў Грунвальдскай бітве, наадварот, адноўленыя.

Пры канцы вайны Я. Найдзюк пераехаў у Польшчу, дзе жыў пад іншым прозвішчам і такім чынам здолеў унікнуць арышту і зняволення ў савецкім канцлагеры. Памёр Язэп Найдзюк 13 лютага 1984 г.

Цяпер да беларускага чытача вяртаецца слынная кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», кніга ўжо старая, але адначасна і новая, невядомая не толькі моладзі, але і агулу чытачоў, за малымі выняткамі. Кніга Язэпа Найдзюка пяцьдзесят гадоў таму была амаль адзіным падручнікам для вывучэння гісторыі Беларусі і беларускага вызвольнага руху. Але прайшло некалькі дзесяцігоддзяў, і трэба было іх адлюстраваць у новым выданні. За гэтую справу ўзяўся на эміграцыі вядомы беларускі праваслаўны дзеяч пад час акупацыі інжынер Іван Касяк (гл. пра яго ў кнізе: Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1976. С. 87, 93, 130). Іван Касяк вучыўся ў Выенскім універсітэце, а потым скончыў у 1941 г. політэхнічны інстытут у Львове. У часе вайны ён быў загадчыкам аддзелу культуры Беларускай народнай самапомачы. Потым стаўся акруговым намеснікам Беларускай Цэнтральнай Рады у Глыбокім, а на Другім Усебеларускім кангрэсе, у чэрвені 1944 г. у Менску, быў намеснікам старшыні кангрэсу. У эміграцыі ў ЗША пэўны час ён быў прэзідэнтам Беларускага Кангрэсавага Камітэту. 1 Касяк фактычна напісаў новую працу, якая працягвала далей змест кнігі Я. Найдзюка, але была самастойнай як па характары выкладу, так і нават па рубрыкацыі. Гістарычны нарыс быў даведзены новым аўтарам да 80-х гадоў XX ст. Галоўны акцэнт у гэтым дадатковым нарысе кладзецца на гады другой сусветнай вайны і першыя пасляваенныя гады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x