Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надышоў жалезны век.

Г. Гарадзішча

У Баранавіцкім раёне, амаль ля вытокаў ракі Сэрвач, месціцца Гарадзішча. Адсюль рака чэрпае свае сілы, набіраецца крынічных вод і нясе іх у дар велічнаму Нёману.

Гарадзішчу ўжо дзве тысячы гадоў. У наваколлі захаваліся шматлікія згадкі пра старажытнасць: высокія валы ды глыбокі роў. Калісьці яны баранілі гэтыя мясціны.

Ужо самая назва мястэчка гаворыць пра яго паважаны ўзрост. Раней старажытныя людзі займалі адкрытыя месцы, сяліліся на іх – стваралі селішчы . Вось толькі бяда: селішча перад ворагам безабароннае. Таму побач сталі ўзводзіцца гарадзішчы , апярэзаныя валамі, умацаваныя камянямі. На грабянях тых валоў вырасталі драўляныя сцены. За сценамі жылі-берагліся жыхары, аб’яднаныя ў родавую абшчыну.

Жылі насельнікі старога Гарадзішча з палявання ды жывёлагадоўлі. Пазней галоўным заняткам іх стала земляробства. Агнём і сякерай вызваляліся дзялянкі сярод лесу, на якіх некалькі гадоў атрымлівалі добрыя ўраджаі. Потым зямля бяднела, і людзі рухаліся далей – у глыб лесу. Гэтак нараджалася новае Гарадзішча. І здавалася, што гэты бясконцы рух ужо не перапыняць ніякія перашкоды.

Гады нанізваліся на нітку часу – станавіліся стагоддзямі. Нетаропка гартаўся ненапісаны летапіс краю, схаванага сярод гулкіх пушчаў.

Д. Хто адкрывае таямніцы?

Сляды старажытных людзей адшукаць нялёгка. Хаваюцца яны глыбока пад зямлёй: у селішчах, гарадзішчах, курганах.

Курган – гэта старажытны могільнік. У яго клалі нашых далёкіх продкаў. Над пахаваннем пелі жалобныя песні. Нябожчыку пакідалі ежу, зброю, упрыгожанні, якімі ён карыстаўся пры жыцці.

Вывучэнннем схаваных пад зямлёй сведчаннеў пра нашых продкаў займаюуцца вучоныя – археолагі . Яны праводзяць раскопкі паселішчаў, адкрываюць таямніцы, каб потым расказаць пра іх нам з табою.

Бывае, што самыя каштоўныя рэчы археолагі знаходзяць... на былым сметніку! Так-так, не здзіўляйся. Згубіў старажытны паляўнічы нож, зламала прыгажуня завушніцу, выкінулі рэч як непатрэбную. Што чалавек еў, як апранаўся – пра ўсё раскажа археолаг.

А часам каштоўныя рэчы ад бяды-ліхалецця людзі самі закопвалі. Там нават залатыя манеты трапляюцца!

Такія схаваныя каштоўныя рэчы называюцца скарбам .

Часам шчасціць земляробу. Неяк пад Антопалем плуг выкапаў нешта незвычайнае. Прыглядзеўся араты, а перад ім гліняны гаршчок. Покрыўку зняў… А пад ёю – сапраўдны скарб! Сотня сярэбраных манет з далёкіх арабскіх краін. Вось як!

А дзвесце гадоў таму цікавы скарб знайшоў на сваёй зямлі жыхар Пінска. Выкапаў ён нейкія кругляшы. Спачатку не звярнуў на іх асаблівай увагі, а калі ачысціў – узрадаваўся. Бо перад ім былі сапраўдныя грошы кіеўскага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі. Такі карысны скарб не сорамна было падараваць нават цару! Цяпер “Пінскі скарб” захоўваецца ў Пецярбургу, у знакамітым музеі Эрмітаж.

Е. Легенда пра скарб

Звычайна вакол схаваных манет існуе тайна, таму людзі прыдумвалі пра іх загадкавыя паданні – легенды . Адну легенду расказвалі некалі жыхары вёскі Азяты на Жабінкаўшчыне.

Гадоў сто таму завітаў у іх вёску вучоны чалавек. Хадзіў па ваколіцах ды нешта ў малую кніжыцу запісваў. Тутэйшыя глядзелі на незнаёмца трошкі з насцярогай. Увечары вучоны накіраваўся на паштовую станцыю. Дарогаю папрасіўся на воз да азятчука. Хацеў добраму чалавеку аддзячыць, палез у кішэню, каб разлічыцца. Але дзядзька запярэчыў.

Азятчук. Што вы, паночку, не вазьму я вашых грошай… Нельга мне іх браць!

Вучоны. Чаму нельга?

Азятчук. Бо яны нядобрыя.

Вучоны. Хіба падробныя? Дык ты на зуб правер.

Азятчук. А хто ведае, дзе вы іх узялі! Мужыкі гамоняць: на гару Арнучча хадзілі. Можа, там і знайшлі?..

Вучоны. І што, часта на той гары грошы знаходзяць?

Азятчук. А то ж! Знаходзяць… Ды няшчасце яны прыносяць.

Вучоны. Чым жа тыя грошы за іншыя горшыя?

Азятчук. Горшыя, паночку, горшыя! Мне бацька казаў: некалі на той гары жыў Чорны Чалавек. Лекар быў выдатны. Але людзі ягоны хутар за вярсту абыходзілі. Нават грыбоў і ягад у блізкім ляску не збіралі. Казалі, што Чорны быў знахарам… Аднойчы ўначы бацька бачыў, як той чалавек на Арнуччы грошы сеяў. Ідзе гэтак, бярэ з шапкі манеты прыгаршчамі, нешта бубніць пад нос ды кідае іх у зямлю. Дачакаўся бацька, як знахар сваю справу скончыць, ды пайшоў на гару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x