Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У глыбінях зямлі хаваюцца сапраўдныя багацці: металы, каменне, пясок, іншыя карысныя выкапні. Ды толькі, каб узяць іх, чалавеку прыходзіцца шмат працаваць. Глыбока хавае зямля свае прыродныя скарбы.

Больш за ўсё на Брэстчыне торфу, які ўтвараецца на месцы былых балатоў. Торф людзі выкарыстоўваюць як паліва.

Але самая незвычайная і цікавая знаходка – бурштын (“сонечны камень”). Сорак гадоў таму вучоныя выявілі на балоце Гатча ў Жабінкаўскім раёне старажытнае паселішча. А на ім – рэшткі бурштыну. “Відаць, “сонечны комень” сюды прывезлі з Балтыкі”, – вырашылі вучоныя, бо ведалі, што Балтыйскае мора часта завуць Бурштынавым. І раптам зусім нядаўна на Гатчы знайшлі цэлае прыроднае радовішча бурштыну!

Сумнення няма – гэта наш “сонечны камень”, сапраўднае багацце гэтай зямлі. Бурштын вельмі-вельмі старажытны. Яму мільёны гадоў! Ён утварыўся са смалы хваёвых дрэў яшчэ ў дагістарычныя часы.

Б. Чалавек ідзе!

А якія часы называюць дагістарычнымі?

Ты трымаеш у руках кнігу і чытаеш у ёй гісторыі – маленькія апавяданні пра мінулае. Але так было не заўсёды. Шмат тысяч гадоў чалавек быў непісьменны. Гэта і быў час дагістарычны.

Калісьці на Беларусі цяжкім панцырам ляжаў ледавік . Не раслі дрэвы, травы. Звярыныя і птушыныя галасы не гучалі ў лясах. А лёд мацнеў і разрастаўся. Знікла жыццё на тысячы гадоў. І толькі завеі сваімі тужлівымі песнямі будзілі белую пустыню.

Але не вечныя сілы ў зімы! Надыходзіла пацяпленне. Трэснуў, зламаўся халодны шчыт. І вялізныя ледавіковыя глыбы пасунуліся на поўнач. Утвараліся глыбокія ямы ды доўгія рэчышчы. Іх запаўняла талая вада, нараджаючы шматлікія рэкі і азёры. Вызвалілася зямля ад ледавіка.

Каля 12 тысяч гадоў назадстаражытны чалавек прыйшоў на Брэстчыну. Ён рухаўся ўздоўж Буга, Гарыні, Прыпяці і ўбачыў, што наша зямля багатая лясамі. А ў лясах шмат звяроў і птушак, а ў рэках – мноства рыбы.

– Вось тут мы застанемся, – сказалі людзі. – Гэты лес нас пракорміць, абароніць, дасць жытло. Хіба ёсць лепшае месца на зямлі, чым гэты куток?!

Час быў вельмі нялёгкі. Большасць людзей памірала, не дасягнуўшы 25 гадоў. Кожны дзень быў сапраўдным змаганнем за жыццё. Драпежныя звяры, суровыя прыродныя ўмовы, голад, хваробы былі галоўнымі ворагамі старажытнага чалавека.

Але ён быў вялікім вынаходнікам. Каб выратавацца, прыдумваў зброю і прылады працы, якія рабіў з каменя, дрэва ці костак жывёлы. Так з’явіліся дубінка, скрабок, рубіла, нож, дзіда і стрэлы. Часцей за ўсё на нашай зямлі даследчыкі старажытнасці знаходзяць каменныя сякеры.

З такой зброяй першабытнага чалавека ўжо не палохаў лес. Цяпер ён мог памерыцца сілай нават з мамантам –велізарнай жывёлінай з грознымі біўнямі. Косці маманта знаходзяць каля многіх палескіх вёсак, на ўзбярэжжах рэк, побач з былымі стаянкамі .

Людзі сяліліся невялікімі групкамі да паўсотні чалавек. Разам жыць было лягчэй. На жаль, у Брэсцкай вобласці падрабязна даследаваны толькі некалькі месцаў, дзе жылі самыя старажытныя людзі (у Іванаўскім, Івацэвіцкім і Маларыцкім раёнах). І адразу які поспех! Каля вёскі Опаль на Іванаўшчыне вучоныя знайшлі не толькі старажытныя стаянкі, але нават майстэрню! У ёй першабытны майстар абрабляў крэмень – мяккі камень, з якога рабіў сабе прылады працы. Яны таксама знойдзены побач: нажы, сякеры, наканечнікі і скрабкі паляўнічага.

Цікава, якія яшчэ таямніцы хавае наша зямля?

Доўгі час святло і цяпло старажытнаму чалавеку дарыла толькі Сонца. Таму ўяві, колькі было радасці, калі ўпершыню ў будане зырка запалала вогнішча! Агонь не толькі абагрэў чалавека, але зрабіў яго яшчэ мацней.

В. Як вынайшлі жалеза

Шмат вёсак на Берасцейшчыне маюць назвы, звязаныя з рудой. Ёсць Рудка ў Пінскім і Жабінкаўскім раёнах. Ёсць Руднікі на Пружаншчыне, Рудня ў Івацэвіцкім і Маларыцкім раёнах, Рудск на Іванаўшчыне...

Некалі тут было шмат балотнай руды. Спачатку ніхто нават не здагадваўся пра яе карысць. А пазней навучыўся выплаўляць жалеза.

Аднойчы разумны чалавек сказаў супляменнікам:

– Мы зробім новыя прылады працы і зброю!

Ён змайстраваў домніцу – печ, у якой руда ператваралася ў жалеза. Гэты чалавек стаў першым кавалём, вельмі паважаным сярод свайго роду-племені майстрам.

Зацвярдзеў у домніцы кавалак руды, стаў мацнейшым за крэмень. Выкаваў чалавек карысныя рэчы. У каменным веку людзі карысталіся толькі прыладамі, зробленымі з каменя. Цяпер ім стала падуладнае жалеза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x