Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, Жанр: История, Прочая научная литература, Современная проза, Религия, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За наміткай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За наміткай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І як беражліва захоўваюць плён іхняй працы і шчыравання сённяшнія беларусы. Вось так ад пакалення да пакалення і прадзецца пуцяводная нітка Арыядны. А прадзіва гэтага хопіць і табе. Бо гістарычная пераемнасць і непарыўнасць з’яўляюцца залогам новых плённых дзён для роднай Беларусі.
Гэтым разам табе прапануецца праз чароўныя акуляры часу зазірнуць за больш чым двухмільённагадовую намітку гісторыі. Пазнаёміцца з выбітнымі і неардынарнымі постацямі, якіх нарадзіла беларуская зямля. Падзівіцца на захаваныя часам і людской дбайнасцю архітэктурныя помнікі, што сведчаць аб высокім майстэрстве беларускіх дойлідаў. Удыхнуць жыццядайны водар малельных храмаў, атуленых спагадлівасцю і спрыяннем цудатворных абразоў. Адчуць цяпло рук і сэрцабіццё перапісчыкаў кніг. Зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць там, куды завяла беларусаў спрадвечная рупнасць, цікаўнасць і неабыякавасць.
Старонкі кнігі пазнаёмяць цябе з самай старажытнай рукапіснай кнігай – Тураўскім Евангеллем, з нечаканай і нязвыклай для манастыра гістарычнай і мастацкай знаходкай – Аршанскай кальчугай-байданай. Ты даведаешся, што марская гісторыя Беларусі звязана не толькі з легендарным Морам Герадота. Была яшчэ і рэальная Крычаўская суднаверф, дзе будавалі караблі для расійскага флоту. Постаці першага дыпламата з беларускай зямлі Іосіфа Гашкевіча, які сваім талентам скарыў непрыступную для чужаземцаў Японію, і апантанага даследчыка казахстанскіх стэпаў, прататыпа аднаго з герояў паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды” Адольфа Янушкевіча выведуць цябе далёка за межы Беларусі. Ты даведаешся, чаму нашы продкі будавалі храмы як цытадэлі, калі зірнеш на архітэктурны воблік Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці. Разам з першанасельнікамі беларускай зямлі можаш адчуць усю небяспеку палявання на дагістарычных мамантаў.
Ты гатовы? Тады – посах у рукі і наперад па дарогах і сцежках у займальнае падарожжа па родным краі. А з сабой захапі і гэтую кніжку. Яна паспрыяе табе быць больш дасведчаным і вопытным падарожнікам. Можаш браць яе разам з іншымі кнігамі серыі “Сем цудаў Беларусі” і на школьныя ўрокі. Глыбокія веды і выдатныя ацэнкі будуць справядлівай кампенсацыяй за тваю няўрымслівасць і цікаўнасць.

За наміткай гісторыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За наміткай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Быў акурат той спрыяльны час палеаліту, калі чалавек актыўна асвойваў новыя тэрыторыі. Пра гэта сведчаць адкрытыя археолагамі самыя старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі. Яны выяўлены поруч з вёскамі Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў. Тады ж каля сучаснага пасёлка Краснасельскі, што ў Ваўкавыскім раёне, пачалі дзейнічаць першыя на Беларусі шахты, дзе здабывалі крэмень. Там былі і першыя майстэрні па вырабу сякер, дроцікаў, нажоў, іншых прылад. Гэта спрыяла развіццю палявання. Не толькі на тура, высакароднага аленя альбо лісіцу з зайцам. А і на магутнага маманта.

Відзьма-нявідзьма было іх тады на беларускай зямлі. І не толькі мамантаў, а і іхніх супляменнікаў – валасатых насарогаў, авечкабыкоў, шмат іншых дзікіх жывёл. Найбольш у поймах Дзвіны, Дняпра, ля Прыпяці, на берагах легендарнага мора Герадота.

Рэкі сталі ці не самымі старажытнымі беларускімі археолагамі: яны вымывалі першыя стаянкі чалавека, рэшткі міжледавіковых жывёлін. Здаралася, з зямлі вылушчваліся велізарныя, выбеленыя часам косці маманта.

Ягоныя чарапы часам нагадвалі магутныя ледавіковыя валуны. Захавалася паданне, што каля адной з вёсак Чачэрскага раёна знаходзіўся валун-чэрап, які ўрос у зямлю. Ён служыў зручным месцам для адпачынку пастухоў. А лічылі яго, пакуль не высветлілася праўда, звычайным каменем.

На беларускай зямлі выяўлена амаль 200 знаходак касцей маманта. Адшукалі нават цэлыя шкілеты гэтай млекакормячай жывёліны, якая ўпершыню з’явілася на свет больш за 200 тысячагоддзяў таму. Мо акурат у той памятны шосты дзень Божага тварэння, калі “стварыў Бог звяроў зямных па родзе іхнім, і скаціну па родзе яе, і ўсіх гадаў зямных па родзе іхнім”.

Рэшткі мамантаў упершыню знойдзены каля Міра, пасля каля Петрыкава, Оршы, вёскі Сухары, што ў Магілёўскай вобласці. Сваімі памерамі і вагой старажытныя маманты палохалі чалавека. Адны толькі іклы мелі ў даўжыню да 3 метраў, важылі больш за 100 кілаграмаў. Даўжыня цела складала 4 метры, а ўвышкі ён дасягаў трох з паловай метраў. Быў пакрыты бурай поўсцю метровай даўжыні.

Аднак чалавек не пасаваў перад магутнымі жывёлінамі. Хітрасць трэніравала розум, а разумнасць вымагала шукаць дасканалыя спосабы палявання. Калі не выручала дубіна ці рагаціна, на дапамогу прыходзіла хітрасць. Капалі лоўчыя ямы, ладзілі петлі, іншыя прыстасаванні. Рабілі гэта найперш на вадапойных шляхах, калі смага прытупляла пільнасць жывёлы. Хоць ад гэткіх авантур і патыхала небяспекай, ды паляўнічы азарт перамагаў страх. А мо рухала чалавекам звычайная патрэба харчавацца? Трава, жалуды, рыба, вядома, добра. Але ж і мяса нікому не шкодзіла. Упалюеш аднаго такога велікана – і маеш тон сем жаданага далікатэсу.

А яшчэ маманты сталі прычынай з’яўлення прафесіі будаўніка. З велізарных касцей гэтай жывёліны першабытныя людзі будавалі сабе жыллё. Адной лапаткі хапала на цэлую сцяну. Костак жа тых была цэлая гара – майструй сабе хоць сапраўдны палац. Толькі прыкрая нязручнасць дакучала першабудаўнікам. Аднаму тую костку і з месца не зрушыць. Дык ці не ў той даўні будаўнічы час запачаткавалася знакамітая талака, якая і дагэтуль добра вядома беларусам?

Рэбры маманта скарыстоўвалі ў якасці латаў. Скура магла б згадзіцца на страху, аднак зацягнуць яе на рэбры-латы не маглі нават талакой, бо важыла яна некалькі тон. Па хрыбце, калі паставіць яго вертыкальна, найбольш смелыя і дапытлівыя маглі б не адно залезці на самае высокаае дрэва, але і зазірнуць на сёмае неба альбо на той Парнас, дзе пашчасціла пабываць палясоўшчыку Тарасу з вядомай беларускай паэмы “Тарас на Парнасе”.

Вось так у калектыўных клопатах пра хлеб надзённы ды пра сховы ад дажджу і дабрылі беларусы да сапраўднай цывілізацыі.

ПАЎСТАНЕЦ І ДАСЛЕДЧЫК АДОЛЬФ ЯНУШКЕВІЧ

Гэта пра яго цікавіўся ў 1863 годзе Іван Тургенеў, калі з Бадэн-Бадэна пісаў у Расію: “Даведайцеся, калі ласка (гэта вельмі патрэбна), ці не былі перакладзены з польскай мовы і надрукаваны ў якім-небудзь часопісе “Пісьмы з кіргізскага стэпу” Адольфа Янушкевіча”.

Гэта яму прысвяціў два вершы паэт-дзекабрыст Аляксандр Адоеўскі.

Гэта ён вязнем Віленскага Базыльянскага кляштара, ператворанага ў 1823 годзе ў дзяржаўную турму для палітычных, з’яўляецца ў паэме Адама Міцкевіча ”Дзяды” пад імем палымянага рэвалюцыянера Адольфа. Яму дасылаў Міцкевіч ліст з Парыжа ў заснежаную Сібір са словамі спачування.

Гэта ён з'явіўся адным з першых грунтоўных даследчыкаў характару, быту і жыцця казахаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За наміткай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За наміткай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатолий Спесивцев
libcat.ru: книга без обложки
Анатолий Спесивцев
Отзывы о книге «За наміткай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «За наміткай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x