Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, Жанр: История, Прочая научная литература, Современная проза, Религия, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За наміткай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За наміткай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І як беражліва захоўваюць плён іхняй працы і шчыравання сённяшнія беларусы. Вось так ад пакалення да пакалення і прадзецца пуцяводная нітка Арыядны. А прадзіва гэтага хопіць і табе. Бо гістарычная пераемнасць і непарыўнасць з’яўляюцца залогам новых плённых дзён для роднай Беларусі.
Гэтым разам табе прапануецца праз чароўныя акуляры часу зазірнуць за больш чым двухмільённагадовую намітку гісторыі. Пазнаёміцца з выбітнымі і неардынарнымі постацямі, якіх нарадзіла беларуская зямля. Падзівіцца на захаваныя часам і людской дбайнасцю архітэктурныя помнікі, што сведчаць аб высокім майстэрстве беларускіх дойлідаў. Удыхнуць жыццядайны водар малельных храмаў, атуленых спагадлівасцю і спрыяннем цудатворных абразоў. Адчуць цяпло рук і сэрцабіццё перапісчыкаў кніг. Зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць там, куды завяла беларусаў спрадвечная рупнасць, цікаўнасць і неабыякавасць.
Старонкі кнігі пазнаёмяць цябе з самай старажытнай рукапіснай кнігай – Тураўскім Евангеллем, з нечаканай і нязвыклай для манастыра гістарычнай і мастацкай знаходкай – Аршанскай кальчугай-байданай. Ты даведаешся, што марская гісторыя Беларусі звязана не толькі з легендарным Морам Герадота. Была яшчэ і рэальная Крычаўская суднаверф, дзе будавалі караблі для расійскага флоту. Постаці першага дыпламата з беларускай зямлі Іосіфа Гашкевіча, які сваім талентам скарыў непрыступную для чужаземцаў Японію, і апантанага даследчыка казахстанскіх стэпаў, прататыпа аднаго з герояў паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды” Адольфа Янушкевіча выведуць цябе далёка за межы Беларусі. Ты даведаешся, чаму нашы продкі будавалі храмы як цытадэлі, калі зірнеш на архітэктурны воблік Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці. Разам з першанасельнікамі беларускай зямлі можаш адчуць усю небяспеку палявання на дагістарычных мамантаў.
Ты гатовы? Тады – посах у рукі і наперад па дарогах і сцежках у займальнае падарожжа па родным краі. А з сабой захапі і гэтую кніжку. Яна паспрыяе табе быць больш дасведчаным і вопытным падарожнікам. Можаш браць яе разам з іншымі кнігамі серыі “Сем цудаў Беларусі” і на школьныя ўрокі. Глыбокія веды і выдатныя ацэнкі будуць справядлівай кампенсацыяй за тваю няўрымслівасць і цікаўнасць.

За наміткай гісторыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За наміткай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады ад злосці пан спаліў усе дакументы па гісторыі Мураванкі. Пасля прымусіў перакапаць зямлю ў лёхах і вакол храма, абстукаць усе сцены, разабраць дах. Золата не знайшлі. Каб хоць як адпомсціць царкве і яе служкам, звар’яцелы пан забраў з храма ўсё дабро, зняў багата аздобленыя вароты і перавесіў на свой хлеў. Шмат благога натварыў пан, каб адвадзіць людзей ад царквы, ад праваслаўнай веры. Ды абарончая і духоўная моц, Божае заступніцтва паспрыялі і на гэты раз. Нездарма, значыць, Мураванка называлася царквой-крэпасцю.

Па архітэктуры яна нагадвала сярэднявечныя замкі. Сцены ў тэхніцы гатычнай муроўкі былі выкладзены з моцнай, як жалеза, цэглы. У падзямеллях меліся памяшканні для зброі і вайсковага рыштунку, царкоўных рэчаў. Па кутах узвышаліся 4 магутныя круглыя шатровыя вежы, якія разам з абарончым поясам у верхняй частцы храма надавалі яму баявую магутнасць. Трапіць у вежы можна было толькі знутры царквы па стромых і пакручастых каменных лесвіцах. Меўся таемны ход і гэткія ж выйсці ў сценах.

Царкву-крэпасць ад звычайнага храма адрознівалі байніцы ў сценах і вежах. Яшчэ на пачатку ХІХ стагоддзя ўваход, як і ў Мірскім замку, абаранялі важкія жалезныя дзверы-герса, якія апускаліся на моцных ланцугах са спецыяльнай нішы ўгары. У паддашшы над скляпеннямі мелася баявая галерэя. На жаль, прагавіты час не пашкадаваў гэтых сярэднявечных абарончых прыкмет.

Архітэктурную непаўторнасць царкве надавалі вежы. Яны ўзвышаліся высока над страхой, якая была пакрыта чарапіцай, што нагадвала рыбіну луску. Гладкія чырвоныя сцены ажыўляліся атынкаванымі і пабеленымі нішамі, дэкаратыўным арнаментам. А на галоўным фасадзе, пад самым франтонам, і да гэтага часу цешыць вока, прыязна ззяе на сонцы вялікае акно-ружа.

Цягам усёй сваёй гісторыі Маламажэйкаўская царква служыла то храмам, то крэпасцю, не раз ратавала чалавечае жыццё. Ворагі баяліся яе не толькі таму, што вітаў там святы дух, але і таму, што абаранялася яна адважна і адчайна. Здарылася так, што разгневаныя шведы вырашылі не адступацца, пакуль не паквітаюцца з няскоранай царквой. Ды намеры іхнія не здзейснліся. Нават шведскі кароль ваяўнічы Карл ХІІ быў здзіўлены гэткім супраціўленнем. Загадаў абстраляць царкву з гармат. Марна патрацілі час, паклалі сваіх вояў, а Мураванку не захапілі. Як напамінак пра той час пад цаглянай падлогай храма знаходзілі шведскія ядры.

Моцна пашкоджаны храм выстаяў. Аднак пазнейшыя спусташэнні і разбурэнні давялі царкву да жабрацкага стану. На самым пачатку ХІХ стагоддзя з Вільні ў Гродна ехаў расійскі імператар Аляксандр І, ён зацікавіўся руінамі Маламажэйкаўскай царквы. Яе велічны нават у развалінах выгляд уразіў цара. Самадзержац загадаў неадкладна адрамантаваць царкву. Але хутка загады аддаюцца, ды не так спраўна выконваюцца. Толькі 21 студзеня 1873 года пасля грунтоўнага рамонту, падчас якога Мураванка многае страціла са свайго першапачатковага вобліку, адбылося паўторнае асвячэнне святыні. Над вежамі з’явіліся крыжы, у адной з іх зроблена званіца. Устаноўлены новы іканастас.

ПЕРШАНАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ

Вядома, што першыя людзі на тэрыторыі, якая належыць сёння Беларусі, з’явіліся каля 100 тысяч гадоў таму. Пра гэта сведчаць даўнія каменныя прылады, знойдзеныя каля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, ва ўрочышчы Каменная гара побач з вёскай Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Паступова асобныя стаянкі чалавека перарасталі ў паселішчы. На гэта спатрэбілася каля 40--70 тысяч гадоў. Поўнасцю ж беларускія землі былі асвоены людзьмі толькі ў 9--5 тысячагоддзях да нашай эры.

Вось такі прыкладны жыццяпіс першанасельнікаў нашай зямлі. Але ж поруч з чалавекам жылі і дагістарычныя жывёлы. Згадаем хоць бы легендарных мамантаў. Пра іх з’яўленне наўрад ці ведае хто дакладна, а вось прычыну знікнення назаве кожны – вінаваты леднікі.

Так, па зямлі, якая з’яўляецца прарадзімай Беларусі, леднікі то рашуча наступалі і заставаліся тут дзесяткамі тысячагоддзяў, то марудна, быццам нехаця, адступалі: усяго па некалькі дзесяткаў метраў за год. Як вялізным нажом зразалі яны ўсё, што траплялася на шляху, магутным прасам раўнялі зямлю. А перад сабой сунулі горы камення, векавечных дрэў, тысячы тон іншага друзу. Усё гэта невымернай тоўшчай накрыла і назаўсёды схавала ад даследчыкаў стаянкі найстаражытнейшых людзей.

Леднікі не толькі руйнавалі спрыяльную для жыцця прыроду, яны вынішчалі альбо выганялі з асвоеных тэрыторый самога чалавека, цеплалюбівых жывёл. Адзін з больш позніх леднікоў каля 25 тысяч гадоў таму пакінуў пасля сябе спрыяльныя і прыдатныя для “бязбеднага” існавання ўмовы. Тады і пачалі з’яўляцца першыя пасяленні дагістарычных прашчураў беларусаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За наміткай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За наміткай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
libcat.ru: книга без обложки
Анатолий Спесивцев
libcat.ru: книга без обложки
Анатолий Спесивцев
Отзывы о книге «За наміткай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «За наміткай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x