Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое, што Новагародак у другой палове XIII ст. заняў дамінуючае значэнне ў нашай гісторыі, не было, як мы бачылі, выпадковасцю. Гэтаксама і тое, што ён стаў першай сталіцай новай дзяржавы, добра тлумачыць яе назву як Літоўскай. Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэта тлумачыцца як вынік заваявання Літвой (у дадзеным выпадку пад ёю разумеецца тэрыторыя сучаснай Літвы) беларускіх земляў, і ў першую чаргу Новагародка і яго зямлі. Але, як мы бачылі, ніводнага факта ў карысць гэтага не было прыведзена, што і зразумела, бо ўсё адбывалася наадварот. Не Літва заваёўвала Новагародак, а ён яе заваяваў, як гэта было намі паказана на аснове гістарычных матэрыялаў. I калі беларускія землі далучаліся да Новагародка мірна, на глебе іх эканамічнага, палітычнага і культурнаэтнічнага збліжэння, то балцкалітоўскія землі падначальваліся гвалтоўна, аказваючы моцнае супраціўленне новагародскай аб’яднаўчай палітыцы. Яшчэ рускі гісторык Н. Надзеждзін адзначыў у 1843 г., што перамагла не Літва, а яе назва 914. I гэта так. Старажытная Літва, як сведчаць гістарычныя крыніцы і тапаніміка, знаходзілася ў Верхнім Панямонні, на тэрыторыі Беларусі. I хоць яна была заваявана суседнім Новагародкам, яна, аднак, захавала сваю назву і ў далейшым нават пашырыла яе. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што яна займала цэнтральнае месца сярод беларускіх гістарычных абласцей: Полацкай, Тураўскай і Новагародскай. 3 назван Літвы атрымалася прыблізна тое самае, што і з назвай другой балцкай зямлі — Пру си. Размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж вусцяў Нёмана і Віслы, яна ў канцы XIII ст. была заваявана нямецкім ордэнам, але таксама не страціла сваёй назвы і стала пашыраць яе на захад аж да Берліна.

I вось як пад балцкай назвай «Прусія» існавала буйная нямецкая дзяржава, так і пад балцкай назвай «Літва» хавалася буйная ўсходнеславянская дзяржава. Як усходнія немцы называліся прусакамі, якіх нельга блытаць з прусамі, так панямонскія беларусы называліся літвінамі, якіх нельга блытаць з літоўцамі. Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аднак гіа гісторыі свайго ўтварэння на тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзілася яе ядро, па панаванні ў ёй беларускай культуры і мовы яна была найперш беларускай дзяржавай. Нездарма ж яшчэ ў летапісах XVI ст. гаворыцца аб «Новогородской державе, над Немном лежачее», якой належал! Гора дзен, Драгічын, Берасце і ў якую ўваходзілі «вси краины русские от Вилны аж до жродел (вытокаў) Неменовых, где ся за Копылем начинается». I нездарма ж у летапісах XVI ст. у Новагародак заднім чыслом саджаліся жамойцкія князі, якія з гонарам насілі тытул Вялікага князя Новагарод скага 916.

Вялікае значэнне Новагародка ў нашай гісторыі падкрэсліваецца і тым, што яго герб «Пагоня» — коннік з мячом над галавой 917— стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. І,зрабіўшыся пасля сталіцай, Вільня пераймае гэты сімвал, а за ёй і многія беларускія гарады. 3 гэтага часу «Пагоня» становіцца выяўленнем дзяржаўнай самабытнасці Беларусі, выйсковай доблесці яе мужных барацьбітоў за волю радзімы. Усё адзначанае пераканаўча паказвае, што Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII ст. і пачатку XIV ст. існавала як Новагародская дзяржава.

КРЫНІЦЫ I ЛІТАРАТУРА

1Кочубинский А. А. Территория доисторической Литвы//Журн. Минва народи, проев. (ЖМНП). 1897. № 1. С. 66.

2Маркс К., Энгельс Ф. Соч., изд. 2-е. Т. 22. С. 19.

3Архив К. Маркса и Ф. Энгельса. Т. 5. С. 348.

4Ленинский сборник. Вып. XXX. С. 30.

5Ленин В. И. Поли. собр. соч. Т 30. С. 90.

6Тамсама. Т. 34. С. 299.

7Вестник Наркомпроса (Минск). 1921. № 1. С. 4–5.

8Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1972. С. 10.

9Тамсама.

10Загорульский Э. М. Древняя история Белоруссии. Мн., 1977. С. 25.

11Тамсама. С. 29–31.

12Тамсама. С. 55

13Шахматов А. К вопросу о финскокельтских и финскославянских отношениях//Изв, Ими. АН. 1911. VI серия. Т. 5. С. 711.

11Загорульский Э. М. Цит. соч. С. 31–32.

15Тамсама. С. 47.

16Седов В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. М., 1970. С. 54.

17Барсов Н. Очерки русской исторической географии. М., 1885. С. 43.

18Алексеев Л. В. Полоцкая земля. М., 1966. С. 23; Седов В. Цит. соч. С. 24.

19Ермолович Н. И. Где была летописная Литва? // Тез. докл. к конф. по археологии Белоруссии. Мн., 1969. С. 233–238.

20Советская археология. 1964. № 4. С. 36–50.

21Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. Т. 2. М., 1967. С. 466.

22Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). Т. 2. М., 1962. С. 736. Вариант 41.

23Головацкий Я. Географический словарь западнославянских и югославянских земель. Вильно, 1884. С. 177.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x