Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наша Бацькаўшчына была самай верацярпімаю краінай у Еўропе.

Ва ўсходніх суседзяў панаваў зусім інакшы дух. «Няхрышчаным немцам» нават не дазвалялі заходзіць у царкву, а калі нехта з іх і трапляў туды, яго адразу выганялі і падмяталі падлогу. Сымон Будны абураўся, што «маскавіты і тое месца, дзе «лацінец» сядзеў, сціраюць і змываюць, каб не запэцкацца». Ерась і «хулу» ў Маскоўскай дзяржаве шукалі ў кожнай драбніцы, трымаючы на падазрэнні і чужынцаў з лацінскага захаду, і сваіх аднаверцаў.

Калі ў Маскве не знайшлі ніводнага чалавека, які разумеў бы па-грэцку і пераклаў на царкоўнаславянскую мову патрэбныя кнігі, князь Васіль III напісаў ліст да манахаў Афонскае гары ў Грэцыі. Адтуль прыехаў дапамагчы братам па веры Максім Грэк. Ён пераклаў «Талковы Псалтыр» і яшчэ колькі кніг, а ў выніку быў абвінавачаны ўдзячнымі гаспадарамі ў «еллинских и жидовских ересях» і доўгія гады пакутаваў у кайданах па манастырскіх астрогах. За вязня спрабавалі заступіцца самі ўсяленскія — антыяхійскі, канстанцінопальскі ды ерусалімскі — патрыярхі, але вялікі князь Васіль III і мітрапаліт Данііл баяліся выпускаць высокаадукаванага манаха, каб той не раскрыў свету невуцтва і дзікія забабоны маскоўскага духавенства ды княжага двара, дзе панавалі звычаі і парадкі, запазычаныя ў татараў. Максім Грэк сапраўды мог бы распавесці пра жыццё ў Масковіі нямала. Напрыклад, як там па велікакняжацкім загадзе зарэзалі пад мостам, быццам авечку, лекара Антона Нямчына (бо дрэнна лячыў), як сцялі галаву другому прыезджаму лекару венецыянцу Лявону Жыдовіну, або як здзекаваліся з вядомага дойліда Арыстоцеля Фіяраванці.

Адна з грамат XVII стагоддзя настаўляла маскоўскіх людзей:

«А иже имуть в наше царствие из Литовския страны ученые люди приезжать и о себе говорити, яко они благочестивые и от благочестивых родителей рожденные и воспитанные в православной вере, словесам их не верити… А за хуление православновосточное веры без всякого милосердия да сожжется. И книги еретические сожигати…»

3 часоў Вітаўта ў Вялікім Княстве жыла ідэя уніі — аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Да гэтага вялі цесныя сувязі з Еўропай, навучанне моладзі ў каталіцкіх універсітэтах і, вядома, захопніцкая палітыка Масковіі з яе пагрозлівай ідэяй «трэцяга Рыма». Надзвычай цікавы факт: дакументы сцвярджаюць, што каталіцкія манахі-бернардзіны, якія заснавалі свой кляштар у Полацку ў 1498 годзе, займаліся місіянерскай дзейнасцю, захоўваючы ў храме ўсходні (грэцкі) абрад.

Праваслаўная царква на беларускіх землях ужо моцна рознілася з маскоўскай. У полацкіх храмах дзіця пры хросце маглі не акунаць у ваду, а абліваць. Імёны давалі не строга па святцах, але і паводле жадання бацькоў. У цэрквах дапускаліся скулыітурныя выявы. Адрозненняў існавала столькі, што маскоўскія мітрапаліты называлі праваслаўную веру нашых продкаў «літоўскай схізмай» (расколам).

Вельмі розніўся і агульны культурны ўзровень Літвы-Беларусі і Масковіі. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае жыло ў Еўропе. Літва-Беларусь была ўсходнім рубяжом агульнаеўрапейскага Адраджэння, або Рэнесансу.

На вялікі жаль, нашы ўсходнія суседзі ў Масковіі, у адрозненне ад Літвы-Беларусі, не мелі ў сваім мінулым ні эпохі Адраджэння, ні другой вызначальнай для лёсу еўрапейскай цывілізацыі з’явы, якая засталася ў гісторыі пад назваю Рэфармацыі. У той час, як культурная традыцыя і Літоўскі Статут узводзілі наш люд паспаліты ў грамадзянскі стан, народ маскоўскі, паводле слоў выдатнага расійскага гісторыка В. Ключэўскага, быў асуджаны на ролю «государевых людишек», чыё жыццё ва ўсіх сваіх праявах залежала не ад уласнага выбару, а выключна ад волі цара-дэспата.

Жыхары нашай дзяржавы мелі непараўнана болей правоў і духоўнай свабоды, нязмерна большыя магчымасці атрымаць адукацыю.

Дадзены ў 1447 годзе прывілей вялікага князя Казіміра IV адкрываў продкам - фото 21

Дадзены ў 1447 годзе прывілей вялікага князя Казіміра IV адкрываў продкам вольны шлях у замежжа: «Абы княжата и панове хоруговные, шляхта и бояре преречоные, кождый человек рыцерский и всякого стану мели вольную моц выйти с тех земель наших Великого князьства для набытья лепшого щастья своего и навчения до земель чужих, кром неприятелей наших». Тысячы юнакоў-ліцвінаў здабывалі асвету ў Чэхіі, Нямеччыне, Італіі, Швейцарыі, Францыі. У метрычных кнігах Пражскага універсітэта за XV — першую палову XVI стагоддзя захаваліся імёны трыццаці трох студэнтаў з Вялікага Княства, сярод якіх палачане Іван Багдановіч, Мацвей, Пятро і яшчэ адзін Іван.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x