Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Знаходзіліся сярод палачанаў і чарнадзеі з клопатамі, больш блізкімі да рэальнасці. У студзені 1493 года магістр Лівонскага ордэна Ёган фон Ларынгхофен пісаў са сваёй сталіцы Вендэна (цяперашні Цэсіс у Латвіі) бургамістрам і ратманам Рэвеля (Таліна): «Па-сяброўску вам паведамляем, што нейкія людзі прыехалі ў Рыгу з Полацка, маючы з сабой фальшывыя манеты, выбітыя на ўзор нашых вендэнскіх шылінгаў. I аднаго з тых людзей схапілі ў Рызе, і сказаў ён, што такіх манет выбілі ў Полацку 1/2 ласта (960 кг). Некалькі гэтых падманных манет пасылаем вам, каб вы іх агледзелі і маглі засцерагчыся». Лівонскі шылінг важыў 1,15 грама. Нескладаны падлік паказвае, што полацкія здольнікі выпусцілі тым разам блізу 850 тысяч фальшывых манет.

Разам з магдэбургскім правам Полацк атрымаў першы герб: трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі ў блакітным полі на срэбнай вадзе. Падкрэслім, што менавіта гэты, «карабельны», герб — самы старажытны.

Расказаўшы пра горад, згадаю і найстаражытнейшыя полацкія вёскі. Мы ўжо ведаем пра вядомае з IX стагоддзя Сяльцо, дзе Еўфрасіння заснавала свой манастыр, і пра рэзідэнцыю полацкіх князёў — Бельчыцы, упершыню ўспомненыя летапісцамі пад 1158 годам. 3 X стагоддзя існавала Струнне (Струнь). 3 XV стагоддзя сустракаюцца згадкі пра Бабынічы (яны належалі баярыну Корсаку, а потым яго нашчадкам), Ветрына (Ветраная) і вёску Вуглы (цяперашняга Бабыніцкага сельсавета), дзе гаспадарыў пан Русецкі. XVI стагоддзе робідь гэты пералік шматкроць даўжэйшым: Арэхаўна (у 1552 годзе, калі ім валодаў Баркулаб Іванавіч Корсак, там было 50 двароў), Бяздзедавічы (Астроўшчынскі сельсавет) і яшчэ адны Бяздзедавічы пад Ветрынам, Варонічы (Варонеч), Вусце (Астроўшчынскі с/с), Вялікае Сітна, Гарадзішча (Заазерскі с/с; да пачатку нашага стагоддзя там быў маёнтак паноў Вярыгаў-Дарэўскіх), Гомель (Гомля), Двор Саланевічы (Бабынідкі с/с), Загацце (таго ж сельсавета), Замошша, Заскаркі, Захарнічы (Захарынічы), Кушлікі (Адамовіцкі с/с), Малое Сітна, Палюдавічы, Ропна, Сівошын Перавоз (Сівошына), Туроўля, Юравічы, Якаўцы… 3 XVI стагоддзя вядомыя вёскі Семянец і Блізніца (Варонецкі с/с; сто гадоў таму гэта быў комплекс з некалькіх паселішчаў, якімі валодалі паны Мяніцкія, чые нашчадкі цяпер жывуць у Полацку). У XVIII стагоддзі ўжо існавала вёска Банонь, якая і не падазравала, што ў 1930-я там будзе выходзідь газета «За сацыялістычную свінагадоўлю». Равесніцамі Баноні былі Баравуха I (Баравух), Венцавое (Астроўшчынскі с/с), Глінішча (Экіманскі с/с), Жарцы і Казімірава [10] Звесткі пра гэтыя вёскі ўзятыя пераважна са складзенага палачанінам, выкладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Ігарам Шарухам «Геаграфічна-статыстычнага слоўніка Полаччыны», які яшчэ чакае свайго выдаўца. .

3 часоў Полацкага княства, дзе мірна жылі хрысціяне і паганцы, пачынаецца ў нашай дзяржаве традыцыя нацыянальнай ды рэлігійнай цярпімасці — талерантнасці. Яе абвясціў яшчэ князь Гедымін. Роўнае стаўленне да людзей незалежна ад іх веры замацоўваў Статут 1588 года. Дачыненні паміж вернікамі розных плыняў былі, безумоўна, не ідылічныя. Здараліся ўспышкі варожасці, але ўвогуле на нашых землях няблага ўжываліся і праваслаўныя з католікамі, і пратэстанты, і юдзеі, і мірныя татары-магаметане. Законы дазвалялі магнатам і шляхце самім вырашаць пытанні веры падданых. У гарадах храмы розных канфесій стаялі побач на адным пляцы. Такога нельга было ўявіць ні ў большасці еўрапейскіх краін (узгадаем, як французскія католікі выразалі тысячы пратэстантаў-гугенотаў у Варфаламееўскую ноч), ні, пагатоў, у Масковіі, дзе ўсе не «истинно православные» лічыліся гатовымі дзяржаўнымі злачынцамі.

У XVI стагоддзі большасць палачанаў захоўвала веру продкаў, аднак паміж праваслаўнымі з’явіліся ўжо, апрача католікаў, лютэране і кальвіністы. У горадзе знаходзілі гасцінны прытулак ерэтыкі з Маскоўскай дзяржавы. Дзесяць гадоў тут жыў і прапаведаваў вучань вядомага маскавітскага вальнадумца Феадосія Касога — Фама, што, як і настаўнік, уцёк у Літву-Беларусь ад вернае смерці.

Па вуліцах, не баючыся ні вогнішча, ні допытаў у сутарэннях інквізіцыі, хадзіў шляхціч Полацкага павета Васіль Цяпінскі. Ён выкрываў у невуцтве праваслаўнае духавенства: і іншых не навучаюць, і самі не вучацца. Дзеля асветы народа, з якім гатовы быў «разам уратавацца ці разам загінуць», ён пераклаў на беларускую мову Евангелле і сваім коштам выдаў яго ва ўласнай друкарні ў маёнтку Цяпіна (цяпер гэта Чашніцкі раён).

На дыспут з манахамі-езуітамі ў Полацк прыязджаў добры знаёмы Цяпінскага філосаф-гуманіст і дзеяч Рэфармацыі Сымон Будны. У вучонай спрэчцы (якую, дарэчы, прайграў) ён адстойваў тэзіс пра тое, што няма ні пекла, ні раю, а душа памірае разам з целам. Паспрабаваў бы ён займацца такімі дыспутамі з маскоўскімі багасловамі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x