Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. У 70-я гады XVIII стагоддзя быў створаны Полацкі мушкецёрскі полк. Той, хто цікавіцца геральдыкай, можа занатаваць колеры і сімвалы яго баявога сцяга: у залатым правым полі шчыта — палова чорнага расійскага арла, у чырвоным левым — «Пагоня». Між іншым, полацкім мушкецёрам належыць галоўная роля ў здабыцці Суворавым Ізмаіла: якраз яны першыя ўварваліся ў фартэцу. Палачане ўмелі ваяваць і ў тыя часы. Згадку пра Полацкі полк вы сустрэнеце нават у паэме Байрана «Дон Жуан».

Расія ніколі не ведала нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці. Беларусаў наогул не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі пальшчызнаю расійцамі. Адпаведнае стаўленне было да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозвішчы. Адразу пасля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў — Іосіфамі, Міхасёў — Міхаіламі, а Тамашоў — Фамамі. Жукі ператварыліся ў Жукавых, Каты — у Котавых, Кавалі — у Кавалёвых… Загадам Кацярыны II «для собственного употребления по упражнению ея в исторических сочинениях» з беларускіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забралі летапісы і радаводы найбольш славутых шляхецкіх родаў (Існуе меркаванне, згодна з якім менавіта расійская імператрыца загадала знішчыць Полацкі летапіс.) Крыху пазней з Полацка будуць вывезеныя Евангелле XII стагоддзя, што належала Траецкаму манастыру і два Евангеллі ХIV стагоддзя з манастыра Іаана Прадцечы. Цяпер гэтыя унікальныя помнікі знаходзяцца ў бібліятэках Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Адносіны царскіх уладаў да яўрэяў відаць ужо з цытаваных раней дакументаў. Кацярына II абяцала юдзеям карыстанне правамі «без различия закона (религии) и народа наравне с лицами других состояний российского подданства», аднак іх пачалі ўсяляк абмяжоўваць. Антысемітызм будзе насаджацца на дзяржаўным узроўні. З’явіцца так званая мяжа аселасці, за якой яўрэям забароняць сяліцца.

Царызм не мог пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых пазбавілі трохсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных універсітэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Еўропе. За імі сачылі, кантралявалі іх карэспандэнцыю. Такога паняцця, як таямніца ліставання, у Расіі ніколі не існавала.

Моваю навучання ў абсалютнай большасці беларускіх школ і вучэльняў у першыя дзесяцігоддзі пасля далучэння была польская. Гэта можа здавацца дзіўным, але якраз тады, ужо ў Расійскай імперыі, паланізатары дасягнулі вялікіх поспехаў. У Пецярбургу лічылі, што на захопленых землях лепей мець справу з аднымі палякамі. (Пазней сэнс такой палітыкі сфармулююць у сталінскім акружэнні: ёсць народ — ёсць праблема, няма народа — няма праблемы.)

3 другога боку, няўхільна набірала абароты русіфікацыя. Забягаючы наперад, адзначым, што за 150 гадоў Расійская імперыя, выкарыстоўваючы прыродныя, эканамічныя і чалавечыя рэсурсы Беларусі, не дазволіла адчыніць ніводнай беларускай школы. Беларускія кнігадрук і прэса былі афіцыйна дазволеныя, але вельмі абмежавана і без дзяржаўнай дапамогі, толькі пасля рэвалюцыі 1905 года.

У палітыцы русіфікацыі царызм карыстаўся падтрымкай практычна ўсёй расійскай інтэлігенцыі на чале з валадарамі яе думаў. Непахісныя імперскія перакананні меў і Аляксандр Пушкін. Выказваючыся пра рускую мову, ён сцвярджаў, што яна, «как материал словесности, имеет неоспоримое превосходство перед всеми европейскими». А ў час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў у Беларусі, Літве і Польшчы «певец свободы» ў лісце да П. Вяземскага, прызнаючы мужінасць інсургентаў пісаў: «Все это хорошо в поэтическом отношении. Но все таки их надобно задушить и наша медлительность мучительна». (Не, зусім не памыляўся расійскі гісторык і філосаф Г. Фядотаў, калі называў Пушкіна «певцом империи».)

Не было даверу нават лаяльнаму да Пецярбурга мясцоваму праваслаўнаму духавенству. Яшчэ да канчатковага захопу Беларусі верны служка Кацярыны II менскі епіскап Віктар Садкоўскі, сабраўшы ў Слуцку святароў наказаў ім гаварыць толькі па-расійску. Прыхільнікаў роднае мовы ўладыка настаўляў на шлях ісцінны такімі словамі: «Я вас скореню, уничтожу, чтоб и языка не было вашего проклятого литовского и вас самих. Я вас в ссылки порассылаю или в солдаты поотдаю, а своих из-за кордона понавожу».

Калі мяжа імперыі пасунулася на захад, святароў-беларусаў пераводзілі ў глыб дзяржавы, а на вызваленыя месцы ехалі расійцы, што не ведалі ні мовы, ні мясцовых традыцый і глядзелі на прыхаджанаў як на схізматыкаў. Яны падазрона перачытвалі спісы тутэйшых святых, паніжалі іх у рангах, бязлітасна змагаліся са святкаваннем Калядаў, Купалля ды з іншымі спрадвечнымі звычаямі. Пра стаўленне вернікаў да гэтых праваслаўных місіянераў губернатары дакладвалі Паўлу I: «Присланные из Смоленской епархии священники не способны к исполнению своих обязанностей и к поддержанию хороших отношений с людьми, этот край населяющими. Они стали ненавистны народу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x