Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але далёка ўцячы ад двухгаловага арла паспаліты чалавек не мог. У 1793 годзе Расія, Аўстрыя і Прусія ўчынілі новы разбор Рэчы Паспалітай, у выніку чаго царская імперыя захапіла цэнтральную Беларусь. Апошні полацкі ваявода Тадэвуш Жаба развітаўся з пасадай: левабярэжная частка ваяводства была далучаная да Полацкага намесніцтва.

Але мы крыху апярэдзілі падзеі.

Першы падзел Рэчы Паспалітай паскорыў у ёй прагрэсіўныя пераўтварэнні. Там дзейнічала першае ў свеце міністэрства народнай асветы — Адукацыйная камісія, што адчыніла на Беларусі дзвесце пачатковых школ. 3 траўня 1791 года сойм зацвердзіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Гэта быў магутны ўдар па магнацкім самаўладстве і феадальнай анархіі.

Рэч Паспалітая рабілася канстытуцыйнай спадчыннай манархіяй, дзе абвяшчаліся свабода друку і сумлення, галоснасць суда, адмена неабмежаванага прыгоннага прыгнёту. Скасоўвалася права «ліберум вета». Дзяржава давала свабоду ўсім іншаверцам-уцекачам нешляхецкага паходжання і абяцала захоўваць рэлігійную талерантнасць. З’яўляліся тэрміны і фармулёўкі, знаёмыя нам з сучасных газет і тэлеперадач: справаздача міністраў, адстаўка ўрада на патрабаванне 2/3 дэпутатаў сойму, падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Гараджанам гарантавалася недатыкальнасць асобы без судовага рашэння. «Земляробчы люд, — было запісана ў канстытуцыі, — з-пад рукі якога плыве шчодрадайная крыніца багацця краіны, з’яўляецца найбольш колькаснай часткаю народа, а ў выніку — наймагутнейшай сілай краіны, і таму павінен быць у апецы права і ўрада».

8 траўня былі імяніны караля Станіслава Аўгуста. Прыхільнікі рэформаў у Літве-Беларусі выкарысталі гэта, каб шырока адсвяткаваць прыняцце канстытуцыі. Шумелі балі, звінелі тосты, успыхвалі феерверкі. Ілюмінацыя загарэлася і ў левабярэжнай частцы Полацка. Цераз Дзвіну, з расійскага боку, на яе насцярожана глядзелі царскія чыноўнікі, вайскоўцы і праваслаўнае духавенства. Тут канстытуцыяй і не пахла. Імператрыца выказалася на гэты конт так: «Конституция обошлась бы стране еще дороже самодержавия. Лучшая из конституций ни к черту не годится, потому что она делает более несчастных, нежели счастливых. Добрые и честные страдают от нее, и только негодяи чувствуют себя при ней хорошо, потому что набивают карман, и никто их не наказывает».

У сваім маёнтку Лявонпаль недалёка ад Полацка граф Лапацінскі ўзвёў у гонар Канстытуцыі 1791 года мемарыяльную калону, якая і цяпер узвышаецца ў парку на левым беразе Дзвіны. Радасць графа і яго аднадумцаў была нядоўгая: праз год у межы Рэчы Паспалітай уварваліся расійскія і прускія войскі, што скончылася другім падзелам дзяржавы.

Імперыя набыла тры мільёны новых падданых. Каб ні ў кога не засталося сумневу ў намерах Кацярыны II, ва ўсіх храмах на далучаных землях чыталі маніфест: «С особливым соболезнованием ее императорское величество всегда взирало на те притеснения, которым земля и грады, к Российской империи прилеглые, некогда сущим ее достоянием бывшие и единоплеменниками ее населенные, созданные и православною христианскою верою просвещенные и по сие время оную исповедующие, подвержены были… И потому имеет все и каждый, начиная от знатнейшего дворянства, чиновников и до последнего, кому надлежит, учинить в течение одного месяца торжественную присягу в верности. Если же кто из дворянства и из другого сословия, владеющии недвижимым имением, небрежа о собственном своем благополучии, не захочет присягать, тому дозволяется на продажу недвижимого своего имения и добровольный выезд вне границ 3-месячный срок, по прошествии которого все остающееся имение его секвестровано и в казну взято быть имеет. Духовенство высшее и нижнее долженствует подать собою, яко пастыри душевные, первый во учинении присяги пример и в повседневном Господу Богу публичном принесении теплых молитв о здравии ее императорского величества всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича великого князя Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по тем формам, которые им для сего употребления дадут».

Каб «узаконіць» падзел, па волі імператрыцы ў Горадні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю «нямога». Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: хтосьці з іх задаволена абвясціў што маўчанне — знак згоды.

Продкі не збіраліся пратэставаць адно маўчаннем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x