Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Рызе быў скончаны першапачатковы этап станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці. Так атрымалася, што ў гэты перыяд найбольшымі «ворагамі беларушчыны» (Янка Купала) праявілі сябе бальшавікі (напачатку зусім не хаваючы гэтага, — як бы не апраўдвалі іх пасля палітыкі і гісторыкі). Але менавіта яны былі вымушаны не толькі прызнаць нацыянальныя памкненні беларускага народа, але і арганізаваць яму хоць намінальную суверэннасць, кіруючыся, натуральна, меркантыльнымі інтарэсамі — не выпусціць гэты народ са сваёй палітычнай арбіты. Як гаркава-іранічна сказаў быў той жа Янка Купала, «далі шэсць паветаў, дзякуй й за гэта».

А варыянтаў вырашэння «беларускага пытання» на пачатак 1920-х гг. існавала шмат. Беларускі гісторык Т. Процька выдзяляе шэсць мадэлей: «Антибелорусская модель автономных областей (через Облиспокомзап), национальная автономия (через Белнацком), независимая советская социалистическая республика (БССР, первое объявление), независимая социалистическая республика-буфер (ССРБ) и образцовая коммунистическая республика БССР». Між іншым, напэўна, варта дадаць, што да гэтага часу дэактуалізаваліся такія мадэлі эвентуальнага развіцця беларускай дзяржаўнасці, як пратэктарат Германіі або Польшчы, федэрацыя з апошняй, літоўска-беларуская дзяржава (па-савецку ЛітБел), пражэкт В. Ластоўскага часоў Першай сусветнай вайны ў выглядзе адроджанага ВКЛ, а таксама задума А. Луцкевіча стварэння Чарнаморска-Балтыйскай канфедэрацыі ў складзе Літвы, Беларусі, Украіны, Польшы (як самастойнымі суб'ектамі) і — самае галоўнае — адсутнасць беларускай дзяржаўнасці ў якой бы там ні было форме. Такім чынам, добры тузін.

Сёння відавочна, што палітыка бальшавікоў была яўным фарысействам стасоўна праблемы самывызначэння беларускага народа з самага пачатку яе ўзнікнення — з часоў Першай сусветнай вайны. Як адзначае беларускі гісторык У. Снапкоўскі, «міждзяржаўныя адносіны паміж РСФСР і ССРБ складваліся на падставе «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці» і сацыялістычнага права. Дакладнага вызначэння гэтым тэрмінам не было».

Можна канстатаваць, што вынік вырашэння беларускага пытання ў выглядзе ССРБ не адпавядаў мэтам ні бальша вікоў, прасякнутых ідэяй сусветнай рэвалюцыі, ні адроджанай Польшчы з яе ідэаламі межаў 1772 г., ні, тым больш, незалежніцкім памкненням нацыянальных беларускіх сіл, згуртаваных вакол ідэі БНР. Як слушна заўважае М. Сташкевіч, «масштаб действия классовых и социальных сил, логика политической борьбы предопределили поражение тех, кто пытался реализовать идею БНР. В этом противостоянии и родилась белорусская государственность на советской основе». Але даследчык у сваім тлумачэнні правалу нацыянальных незалежнікаў праз іх слабасць у параўнанні з класава-сацыяльнымі сіламі, не дадае, што савецкі варыянт паўстаў не з жадання тых класава-сацыяльных сіл (бальшавікоў), а з логікі палітычнай барацьбы, у якой згаданыя сілы беларускую дзяржаўнасць выкарыстоўвалі цалкам у сваіх інтарэсах, зусім не звяртаючы ўвагі на ўласна гэтую дзяржаўнасць. Праўда, М. Сташкевіч усё ж прыводзіць меркаванне, якое чытачу-аналітыку здольнае падказаць, што стварыць хаця б нібыта незалежную Савецкую Беларусь бальшавікоў падштурхнулі непадуладныя ім акалічнасці.

Аналітыкамі найноўшай гісторыі прызнаецца, што нацыі без дзяржавы, якая спрабуе набыць незалежнасць, складана за яе змагацца — тут нельга абысціся без спрыяльнага збегу акалічнасцей. З такой тэзай прынамсі ў нашым выпадку неабходна пагадзіцца. У сітуацыі з Беларуссю сам па сабе фактар БНР не быў вырашальным у справе надання Заходняй вобласці хоць нейкіх прыкмет дзяржаўнасці. Савецкую Беларусь стварылі перадусім пад ціскам абставін міжнароднай палітыкі. Чыннік БНР тыя абставіны запачаткаваў і ўзмацняў, але бальшавікі не надавалі яму аператыўнай увагі: ні першае, ні другое абвяшчэнне Савецкай Беларусі не былі непасрэднай рэакцыяй на прэтэнзіі беларускіх нацыянальных сепаратыстаў. Роля буфера, якая адводзілася Савецкай Беларусі, магла быць ускладзена на Літву і Украіну, межы якіх можна было зрабіць агульнымі па беларускай тэрыторыі (тым больш, што тэарэтычны досвед ужо быў у 1918 г. — vide supra). Але і прыніжаць значэнне БНР нельга, бо бальшавікі сваім стварэннем Савецкай Беларусі ставілі на мэце ў тым ліку нівеляваць фактар беларускіх нацыянальных сіл з іх памкненнем да самастойнасці, якая да таго ж магла атрымаць іншую пратэкцыю, найверагодна — з Захаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x