Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той жа час ніводзін з бакоў не атрымаў і сакрушальнага паражэння ў барацьбе, якая пасля Рыгі не скончылася, а толькі прыпыніла сваю актыўную фазу, што сведчыла аб эвентуальным вырашэнні праблемы ў бліжэйшай будучыні.

Да таго ж у тым, што Беларусь не толькі не знікла з геаграфічнай мапы, але ў 1920-х гг. павялічыла свае адміністрацыйныя межы як Савецкая Рэспубліка, немалаважную ролю адыграў менавіта Рыжскі дагавор. Не было б яго, наўрад ці Крэмль пайшоў бы на так званае ўзбуйненне. Не было б яго, беларуская эліта была б знішчана ў 1930-я гг. дашчэнту; дзякуючы ж падзелу краіны па заходні бок мяжы заставаўся значны палітычны і культурны асяродак беларускіх нацыянальных сіл. Не было б яго, ці атрымала б summa summarum [18] Summa summarum (лац.) — «вынік вынікаў», г. зн. у канчатковым выніку — Polochanin72 сённяшняя Беларусь суверэннасць? Ці не была б яна паглынута Імперыяй, як Карэла-Фінская ССР, якая не выканала сваю гістарычную місію ў распаўсюджванні сусветнай рэвалюцыі? Умоўны лад (якога, вядома ж, гісторыя не мае) у гэтых пытаннях — не метадалагічная памылка аўтара, але рытарычны сродак дзеля стварэння больш выразнага ўялення пра неадназначнасць сітуацыі (альбо адной з верагодных версій накшталт «матылька Брэдберы» [19] Як бачым з гісторыі, нацыянальная ці — карэктнай будзе казаць — этнічная свядомасць насельніцтва ВКЛ у XVIII ст., падчас адзінаўладнага дамінавання і панавання пальшчызны сярод актыўнай часткі грамадства, рэзка прытупілася, прычым настолькі, што ў XIX ст., калі расійскі імператар захацеў «вярнуць» «адзінакроўных» братоў у лона «велікарускай» культуры, распачаўшы працэсы арганічнага інтэгравання нашага краю ў Расію пры элімінацыі іншых уплываў, будучыя беларусы не прабудзіліся як аўтэнтычная нацыя, нягледзячы на агульнаеўрапейскую «вясну народаў». І наадварот, калі ў перыяд Першай сусветнай вайны на Беларусь сталі прэтэндаваць і з захаду, і з усходу (у значна меншай ступені з поўначы і поўдня — адпаведна Літва і Украіна), мы назіраем рэзкую каталізацыю эвалюцыі нацыянальнай свядомасці і — як вынік — актывізацыю беларускага нацыянальнага руху. Адсюль выснова: аднабаковы татальны ўплыў, а не біпалярнае ўздзеянне, вядзе да субтылізацыі этнатоеснасці насельніцтва Беларусі з перспектывай поўнай асіміляцыі нацыі. Дарэчы, думка ў прынцыпе не новая для гістарыяграфіі: польскі гісторык Рышард Радзік заўважае неспрыяльнае для фарміравання беларускай нацыі знаходжанне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў расійскай дзяржаве, бо — у адрозненне ад украінцаў (частка якіх знаходзілася ў Галіцыі) ды літоўцаў (частка якіх знаходзілася ва Усходняй Прусіі) — яны не мелі свайго П'емонту і «не маглі выкарыстаць сутыкненне аднаго захопніка з другім». ). Пра што казалася яшчэ ў 1921 г. Не хта інжынер Зябіцкі, згаданы Б. Тарашкевічам у curriculum vitae [20] Curriculum vitae (лац.) — жыццёвы шлях; жыццяпіс — Polochanin72 , спачуваючы беларускаму руху казаў: «Рыскі трактат робіць палажэньне трагічным. Але ня трэба маркоціцца, таму што магчыма, што якраз падзел Беларусі стане паваротным пунктам яе адраджэньня: наступіць спадужаньне паміж абодвума бакамі граніцы, урады будуць старацца беларускае пытаньне выкарыстаць адзін супраць другога. Ён (Зябіцкі. — А. Т.) і яго палітычныя прыяцелі належаць да тых, якія хацелі б судзеяць стварэньню беларускага П'емонту на занятай Польшчаю тэрыторыі». Што праўда, перавага так званых інтэгрыстаў (на чале з Р. Дмоўскім) над федэралістамі (ачольваў Ю. Пілсудскі) мінімізавала шанцы на стварэнне нейкага «беларускага П'емонта», які б даў магчымасць у будучым вярнуцца да праблемы незалежнай беларускай дзяржаўнасці. 1939 г. зверыфікаваў памылковасць дзеянняў польскай дэлегацыі, якая фармальна дабілася ад Расіі і Украіны згоды не выкарыстоўваць назваў накшталт «Заходняя Беларусь» ці «Заходняя Украіна», бо на практыцы сталася ўсё наадварот, што было, канечне, на шкоду Польскай Рэспубліцы.

Развіваючы такім чынам думку глыбей, можна наогул дайсці да дастаткова абгрунтаваных меркаванняў, што падзел Беларусі ў 1921 г. стаў у пэўным сэнсе карысным для будучыні краіны, а мо й наогул Рыжскі дагавор апынуўся выратаваннем для яе [21] Хоць, канечне, сітуацыя магла павярнуцца і ў бок непапраўнай трагедыі: нацыянальныя дзеячы Беларусі, пачынаючы яшчэ з 1919 г., калі ўзнікла пагроза падзелу краіны паміж Польшчай і Расіяй, справядліва баяліся асіміляцыі абедзвюх частак, бо ніводная з іх не магла стаць суб'ектам федэрацыі з тымі дзяржавамі. (па вялікім рахунку Беларусь у Новай і Найноўшай гісторыі паўстала як такая менавіта паміж дзвюх варожых сіл і нават у многім дзякуючы ім, а калі б адна з іх счэзла, дык верагоднасць знікнення — праз паглынанне-асіміляцыю — цэлай аўтэнтычнай краіны, відавочна, рэзка ўзрасла б, — такая ўжо, відаць, яе доля ці, як адцеміў беларускі мысляр Ігнат Абдзіраловіч, «адвечны шлях») [22] Гэтую сітуацыю ў падобным жа ключы па-філасофску асэнсоўвае і сучасны беларускі мысляр І. Бабкоў, што дае нам падставы чарговы раз пераканацца ў слушнасці такой думкі. А яшчэ трохі пазней (напісання гэтых радкоў) аналагічныя рэфлексіі знайшліся і ў Ю. Туронка: «Трэба ж было нешта рабіць з шасьціпавятовай Меншчынай, якая, дзякуючы палякам, засталася на савецкім баку». .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x