Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое, што кожны бярэцца вучыцца чытаць, надоўга псуе не толькi напiсанае, але i самую думку.

Калiсьцi дух быў Богам, потым зрабiўся чалавекам, а сёння - увогуле робiцца чэрняю.

Хто пiша крывёю i прыпавесцямi, той хоча, каб яго не чыталi, а вучылi на памяць.

У гарах сама кароткая дарога з вяршынi на вяршыню, але на гэта патрэбны доўгiя ногi. Прыпавесцi - тыя самыя вяршынi; а тыя, каму яны напiсаны, павiнны быць высокiя i вынёслыя.

Рэдкае i чыстае паветра, блiзкая небяспека, дух, поўны радаснай лютасцi, усё гэта добра стасуецца.

Хай мяне атачаюць горныя духi - я адважны. Мужнасць разганяе прывiды i сама сабе стварае горных духаў, - мужнасць хоча смяяцца.

Я ўжо не адчуваю так, як адчуваеце вы: на гэтыя цяжкiя, змрочныя хмары пада мною, з якiх я смяюся, - на гэтыя навальнiчныя хмары якраз i падобныя вы.

Вы гледзiце ўгору, калi прагнеце вышынi. А я гляджу ўнiз, бо я ўзвысiўся.

Хто з вас можа i смяяцца i быць узвышаным?

Хто падняўся на сама высокiя горы, той смяецца, з усякай трагедыi - i на сцэне, i наяве.

Мужнымi, бестурботнымi, пакеплiвымi, уладнымi - такiмi хоча нас бачыць Мудрасць: яна - жанчына i заўсёды любiць толькi воiна.

Вы кажаце мне: "цяжка несцi жыццё". Навошта ж вам тады ваш гонар ранiцай i слухмянасць увечары?

Цяжка несцi жыццё: не стройце з сябе такiх здалiкатненых! Усе мы - мiлыя, цягавiтыя аслы i аслiхi.

Што супольнага ў нас з ружыным бутонам, якi трапеча, калi на яго ападзе кропля расы?

Праўда: мы любiм жыць, але не таму, што прывыклi жыць, а таму, што прывыклi любiць.

У любовi заўсёды ёсць нешта шалёнае. Але ж заўсёды ёсць i нешта разумнае ў шаленстве.

I нават мне, хто дабром прымае жыццё, здаецца, што матылькi i мыльныя пузыры, альбо на iх падобныя людзi, найбольш ведаюць шчасце.

Гэтыя лёгкiя, дурныя, далiкатныя i рухавыя душы, i тое, як яны пырхаюць, даводзяць Заратустру да слёз i песняў.

Я паверыў бы толькi ў такога бога, якi ўмее скакаць.

I калi я глядзеў на свайго д'ябла, я знайшоў у iм сур'ёзнасць, грунтоўнасць, глыбiню i ўрачыстасць; гэта быў Дух Цяжару, праз яго ўсё падае.

Забiваюць не гневам, а смехам. Устаньце, давайце заб'ём Дух Цяжару!

Я навучыўся хадзiць: з таго часу я дазваляю сабе бегаць. Я навучыўся лётаць: з таго часу не трэба, каб мяне штуршком зрушвалi з месца.

Цяпер я лёгкi, цяпер я лётаю, цяпер сябе бачу пад сабою, цяпер нейкi бог скача ўва мне.

Так сказаў Заратустра.

Пра дрэва на гары

Заратустрава вока змецiла, што адзiн хлопец пазбягае яго. I вось ён, калi аднаго разу ўвечары iшоў гарамi вакол горада, якi называўся Пярэстая Карова, раптам убачыў гэтага хлопца; той сядзеў, прыхiлiўшыся да дрэва, i стомленымi вачыма глядзеў у далiну. Заратустра дакрануўся да дрэва, каля якога сядзеў хлопец, i сказаў:

"Калi б я захацеў страсянуць гэтае дрэва рукамi, я не змог бы.

А вось вецер, якi мы нават не бачым, тузае яго i гне, куды хоча. Найгорш нас гнуць i тузаюць нябачныя рукi".

Хлопец устаў i сказаў, сумеўшыся: "Я чую Заратустру, а якраз я толькi што думаў пра яго".

Заратустра спытаўся: "Чаго ж ты палохаешся? З чалавекам адбываецца тое самае, што i з дрэвам.

Чым больш ён iмкнецца ўгору, да святла, тым мацней каранi яго iмкнуцца ў глыбiню зямлi, унiз, у змрок - у зло".

"Так, у зло! - усклiкнуў хлопец. - Як жа ты здолеў зяглянуць мне ў душу?"

Заратустра засмяяўся i сказаў: "Некаторыя душы нельга адамкнуць: на тое iх трэба спачатку выдумаць".

"Так, у зло! - зноў усклiкнуў хлопец. - Ты сказаў праўду, Заратустра. Я перастаў верыць самому сабе з таго часу, як памкнуўся ўгору, i нiхто ўжо цяпер не верыць мне. Як жа такое сталася?

Я мяняюся занадта хутка: маё "сёння" абвяргае маё "ўчора". Падымаючыся, я часта пераскокваю прыступкi, i гэтага не даруе мне нiводная прыступка.

Калi я ўгары, я заўсёды адчуваю сябе самотна. Нiхто не гаворыць са мною, холад адзiноты кiдае мяне ў дрыжыкi. Чаго ж мне трэба на вышынi?

Мая пагарда расце разам з запалам; чым вышэй я падымаюся, тым больш пагарджаю тым, якi падымаецца. Чаго ж мне трэба ўгары?

Мне брыдка за тое, што я падымаюся i што спатыкаюся! Я смяюся са сваёй задышкi! Як ненавiджу тых, якiя лётаюць! Як я стамiўся на вышынi!"

Тут хлопец змоўк. А Заратустра зiрнуў на дрэва, каля якога яны стаялi, i сказаў:

"Самотна стаiць на гары гэта дрэва, высока ўзнялося яно над чалавекам i над зверам.

I калi б яно загаварыла, не знайшлося б нiкога, хто зразумеў бы яго, - так вынёсла яно вырасла.

I вось яно чакае i чакае, - а чаго яно чакае? Так блiзка ссуседзiлася яно з хмарамi: цi не чакае яно першай маланкi?"

Калi Заратустра сказаў гэта, хлопец усклiкнуў, пляснуўшы рукамi: "Ты маеш рацыю, Заратустра. Я хацеў сваёй пагiбелi, калi iмкнуўся ўгору, i ты маланка, якое чакаў я! Паглядзi, што зрабiлася са мною, пакуль ты тут са мною: зайздрасць да цябе развалiла мяне!" - так гаварыў хлопец, горка плачучы. А Заратустра абняў яго i павёў за сабою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x