Marcus Aurelius - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падумай пра сусьветную субстанцыю, якое
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

32. Жыцьцё трэба складаць з паасобных дзеяньняў і быць задаволеным, калі кажнае зь іх адказвае свайму назначэньню. Але ніхто ня можа перашкодзіць табе ў тым, каб кажнае тваё дзеяньне адпавядала свайму назначэньню. - А што, калі перашкоды зьявяцца звонку? Гэтакіх нямашака для дзейнасьці справядлівае, разумнае і прадуманае. - Але, магчыма, якая-небудзь іншая дзейнасьць наткнецца на перашкоды? - Аднак-жа, дзякуючы супакойнай паставе, занятае да самое перашкоды і разважнаму падыходу да дадзеных абставінаў, на месцы ранейшае зараз-жа выявіцца новая дзейнасьць, карысная для падобнага ўкладу жыцьця, пра якую ідзе гутарка.

33. Прыймай багацьці або памыснасьць жыцьця без фанабэрыстасьці; і будзь гатовым згубіць усё.

34. Ці бачыў ты калі-небудзь адцятую руку або нагу, ці адсечаную галаву, што ляжыць асобна ад тулава? Гэтакім чыніць сябе кажны той, як далёка ён можа, хто нездаволены з таго, што здараецца і адыходзіць набок ад іншых або чыніць нешта супроць свайго асяродзьдзя. Прымем, што ты адасобіў сябе ад натуральнае еднасьці - бо ты нарадзіўся быць часткаю, але цяперака ты сам адсек сябе. Аднак тутака табе дадзена яшчэ тая магчымасьць, што ты можаш ізноў прывесьці сябе да зьяднаньня. Гэтага Бог не дазволіў ніякай іншай частцы: ізноў сысьціся, будучы ўжо адасобленаю і адсечанаю. Ацані дабрыню, якую ён праявіў да чалавека: ён даў яму волю не адрываць самога сябе з самага пачатку ад Цэлага і ўжо адарванаму дазволіў сысьціся, зрасьціся і заняць месца ў частцы.

35. Як усе іншыя здольнасьці разумнае істоты ўкладзены ў яе натураю Цэлага, гэтаксама мы атрымалі ад яе і наступную. Падобна, як яна ўсё, што супрацьставіцца і насупраць ёй дзейнічае, ператварае на сваю карысьць і ўключае ў ланцуг неабходнасьці, чынячы яго сваею часткаю, гэтаксама і разумная істота можа ператвараць у матэрыял для сябе кажную перашкоду і выкарыстаць яе, усяроўна, якія былі яе ранейшыя мэты.

36. Няхай не агортвае цябе сумная думка пра тваё жыцьцё ў сваей суцэльнасьці. Не затрымлівайся над тым, колькі і якога характару цярпеньняў, напэўна, давядзецца табе дазнаць, але пры кажным, што пагражае табе, зьвяртайся да сябе з пытаньнем: Што ёсьць у гэтым, чаго нельга было-б перанесьці і сьцярпець? - Ты дазнаеш пачуцьцё сораму, адказваючы афірматыўна. Затым бо, памятай, што цябе гняце ня прышлае і ня мінулае, але заўсёды толькі сучаснае. Але апошняе яшчэ зьменшыцца, калі ты абмяжуеш яго ў ім самым і ўпікнеш сваю душу, калі ёй выдасца немагчымым нават гэткі цяжар.

37. Ці Пантэя або Пэргамос усё яшчэ сядзяць каля грабніцы Вэруса? Ці Хабрыяс або Дзіёцімос сядзяць каля грабніцы Гадрыяна? Нават само пытаньне ёсьць сьмешным. Але, калі-б яны і сядзелі, дык ці адчувалі-б гэта нябожчыкі? А калі-б і адчувалі, дык ці прынесла-б гэта задавальненьне? А калі-б і прынесла задавальненьне, дык сталіся-б тыя, што сядзяць каля іхных грабніцаў, несьмяротнымі? Ці-ж не наканавана ім спачатку стацца старымі, а пасьля памерці? Але, што сталі-б рабіць нябожчыкі пасьля іхнае сьмерці? Усё гэта - цяжкое паветра, мяхі, напоўненыя парахнёю.

38. Калі ты можаш бачыць востра, тады глядзі і разважай мудра, кажа філёзаф.

39. У пабудове разумнае істоты я не спасьцерагаю мужнасьці, якая супроцьставілася-б справядлівасьці; але спасьцерагаю мужнасьць любові, і гэта ёсьць паўстрыманасьць.

40. Адмоўся ад свайго пагляду адносна таго, што здаецца засмучаючым цябе - і ты сам знойдзешся ў поўнай бясьпецы. Але хто гэты «сам»? - Розум. Але я ня розум. - Тады, будзь ім. - Такім чынам, няхай толькі розум сам не засмучае сябе. Калі-ж нешта іншае ў табе чуецца дрэнна, дык няхай яно само і ўпэўніваецца ў самым сабе.

41. Перашкода для ўспрыняцьця змысламі - гэта зло жывёльнае натуры. Перашкода для імкненьня (жаданьня) - гэтаксама зло жывёльнае натуры. Існуюць гэтаксама і перашкоды для расьліннага жыцьця, якія зьяўляюцца злом для яго: гэтак і перашкода для духа зьяўляецца злом для духовае натуры. Дастасуй усё гэта да самога сябе. Ці боль або змысловая прыемнасьць узьдзейваюць на цябе? Няхай змыслы пакажуць на гэта. У сваім імкненьні ты наткнуўся на перашкоды? Калі аддаешся імкненьню бязумоўна і без засьцярогаў, дык гэта ўжо дрэнна для цябе, як істоты разумнае. Але, калі ты расшырыш свой кругагляд, дык ня сустрэнеш шкоды і не спаткаешся з перашкодамі. Дзейнасьці-ж, уласьцівае духу, ніхто іншы перашкодзіць ня можа, бо ён недасягальны ані для агню, ані для мяча ці тырана, ані для паклёпу. Як доўга гала існуе, яна ня можа страціць свае кругласьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.