Marcus Aurelius - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падумай пра сусьветную субстанцыю, якое
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3. Аляксандар Вялікі, Гайюс (Юліюс Цэзар) і Пампэюс, чым яны зьяўляюцца ў параўнаньні з Дыёгэнэсам, Гэраклітосам і Сакратасам? Гэтыя апошнія пранікалі зрокам у сутнасьць рэчаў, з боку прычыны і з боку матэрыі, і кіруючы пачатак у іх заўсёды заставаўся верным самому сабе. А колькі клопатаў было ў першых, і ад чаго яны толькі ня былі залежнымі!

4. Людзі будуць рабіць адно і тое самае, колькі-б ты не сапраціўляўся.

5. Перш за ўсё, не засмучай свайго супакою. Бо ўсё адбываецца ў сузгоднасьці з натураю Цэлага; яшчэ трохі часу, і ты будзеш нішто і нідзе, як і Гадрыян, і Аўгустус. Затым, сканцэнтраваўшыся на сваей справе, унікні ў яе і, памятаючы пратое, што табе трэба быць добрым чалавекам, і пра тое, якія вымаганьні людзкае натуры, няўхільна выконвай гэтыя пастуляты і кажы гэтак, як табе здаецца найболей адкаэваючым справядлівасьці; толькі захоўвай дабразычлівасьць і сьціпласьць, і ўхіляйся ад крывадушнасьці.

6. Натура Цэлага занята тым, што тое, што існуе на адным месцы, перамяшчае на іншае, зьіначвае яго, бярэ адсюль і пераносіць туды. Усё паддаецца зьіначаньню, і затым, няма чаго баяцца, каб не здарылася нешта новае. Усе рэчы ведамыя, нават і распадзел іхны астаецца тым самым.

7. Натура кажнае істоты задаволена, калі знаходзіцца на правільным шляху. Натура-ж разумнае істоты на правільным шляху тады, калі не згаджаецца ані з маною, ці зь няпэўнасьцю ў агортваньні рэчаў; калі кіруе імкненьні выключна на агульнае дабро, схільнасьць, і агіду адчувае толькі да таго, што залежыць ад нас самых, і без нараканьня прымае ўсё тое, што пасылае ёй агульная натура. Бо-ж яна і зьяўляецца часткаю агульнае натуры, падобна, як натура ліста зьяўляецца часткаю натуры дрэва. Розьніца толькі ў тым, што натура ліста зьяўляецца часткаю натуры, пазбаўленай пачуцьцяў і розуму і можа сутыкацца з перашкодамі; натура-ж чалавека зьяўляецца часткаю натуры, якая ня ведае перашкодаў, разумнаю ёсьць і справядліваю; бо яна дае кажнай рэчы аднолькавыя часткі ў сузгоднасьці з часам, матэрыяю, прычыннасьцю, дзейнасьцю, здарэньнямі, захоўваючы роўнасьць і ўзгадняючы з годнасьцю. Але ты пераканаешся ў гэтым, параўноўваючы не асобныя свомасьці паміж сабою, а супольнасьць свомасьцяў аднае істоты з супольнасьцю свомасьцяў іншае.

8. Ты ня маеш часу або магчымасьці чытаць; але ты маеш час і магчымасьць уціхамірваць ганарлівасьць, перамагаць насалоду і боль, пагарджаць нікчэмнаю славаю, ня гневацца на людзей беспачуцьцёвых і няўдзячных, і яшчэ болей - нават клапаціцца аб іх.

9. Няхай ніхто ў прышласьці не пачуе ад цябе скаргаў не на прыдворнае жыцьцё, ні на тваё ўласнае.

10. Раскаяньне ёсьць папрок, скіраваны да самога сябе за недагляд чаго-небудзь карыснага. Карыснае-ж, бясспрэчна, зьяўляецца і добрым у якіх-небудзь суадносінах, і прадмет клопату з боку цудоўнага і добрага чалавека. Але гэтакі чалавек ня будзе шкадаваць, што прапусьціў нагоду атрыманьня насалоды. Значыцца, насалода не зьяўляецца ані карыснаю, ані добраю.

11. Адносна кажнае рэчы стаў сабе пытаньні: Чым зьяўляецца дадзены прадмет сам у сабе, у сваей уласнай пабудове? Якою ёсьць ягоная субстанцыя і матэрыя? - Якою зьяўляецца ягоная прычынная натура? І што ён робіць на сьвеце? - Як доўга будзе ён існаваць?

12. Калі ты ўстаеш неахвотна пасьля сну да працы, тады памятай, што служба, у хворме грамадзкае дзейнасьці, знаходзіцца ў сузгоднасьці з фізычнаю пабудоваю твае асобы і зь людзкаю натураю, але само спаньне зьяўляецца свомым для кажнае нямое жывёлы. Цяперака, тое, што адносіцца да тварэньня, паводля натуры, гэтаксама болей набліжаным ёсьць і да яе самое, у большай частцы яе цёла і косьці, так, нават болей прыемнае.

13. Заўсёды і ў меру магчымасьці, пры кажнай нагодзе душы, тасуй да яе прынцыпы фізыкі, этыкі і дыялектыкі.

14. Зь якімколечы чалавекам давядзецца табе сустрэцца, зараз-жа скажы сабе: Якія прынцыпы гэты чалавек мае адносна дабра і зла? Бо, калі з увагі на прыемнасьць і боль, і з прычынаў гэтага, із увагі на славу і няславу, сьмерць і жыцьцё, ён мае такі або іншы паглад, дык нічога ня будзе ані дзіўнага, ані недарэчнага для мяне, калі чыніць гэтакую рэч або іншую; і я мушу мець на ўвазе, што тое, што ён чыніць, чыніць з прычыны загаду.

15. Памятай, што сорамна было-б дзівіцца з таго, што фігавае дрэва родзіць фігі або, што сьвет стварае тое, што ствараць свомым для яго зьяўляецца. Гэтаксама, сорамна было-б лекару і вадаплаўніку дзівіцца з таго, што хворы мае гарачку, або, што вецер неспадарожны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.