Marcus Aurelius - Роздумы
Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Роздумы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс
Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Прымем, што людзі забіваюць цябе, крояць цябе на кавалкі, праклінаюць цябе. Але ці могуць гэтыя рэчы перашкодзіць тваім разумовым здольнасьцям астацца чыстымі, мудрымі, зраўнаважанымі і справядлівымі? Напрыклад, калі-б чалавек, падыйшоў да празрыста чыстае крыніцы, пачаў-бы агідна праклінаць яе, крыніца ніколі не супыніла-б сваіх патокаў здароўеноснае і прыдатнае да піцьця вады; і, калі-б ён пачаў кідаць у яе гліну ці які-небудзь бруд, дык яна хутка расьцярушыць усё, змые і сама астанецца чыстаю, як і раней. Калі-ж ты будзеш мець крыніцу з заўсёды б'ючымі водамі замест застоенага балота? Дарогаю хвармаваньня самога сябе ў кажнай гадзіне часу ў напрамку ўласнае свабоды, спалучанае з дабразычлівасьцю, прастатою і скромнасьцю.
52. Той, хто ня ведае, чым сьвет зьяўляецца, ня ведае, дзе ён знаходзіцца. І той, хто ня ведае дзеля якое мэты сьвет існуе, ня ведае кім ён зьяўляецца, ані гэтаксама чым сьвет ёсьць. Той, хто астаецца нясьведамым ува ўсіх рэчах, не зьяўляецца ў стане нават сказаць, дзеля якое мэты ён сам існуе. І што, затым, думаеш ты пра гэтакага чалавека, каторы ўхіляецца ад крытыкі і шукае славы ад тых, што пляскаюць яму рукамі, але нясьведамымі астаюцца адносна таго, дзе яны знаходзяцца і чым яны зьяўляюцца?
53. Ці жадаеш ты сабе быць хваленым чалавекам, каторы праклінае самога сябе тры разы на працягу аднае гадзіны? Ці жадаеш ты падабацца чалавеку, які не падабаецца самому сабе? Ці-ж падабаецца сабе той, хто раскайваецца бадай-што ўва ўсіх сваіх паступках?
54. Не ўсузгадняй болей твайго дыханьня толькі з паветрам твайго навакольля, але няхай твая інтэлігэнцыя станецца згарманізаванаю з інтэлігэнцыяю, якая агортвае ўсе рэчы. Бо інтэлігэнтная сіла гэтаксама разьлітая і распаўсюджаная для таго, хто зьяўляецца здольным дыхаць ёю, падобна, як сіла паветра для дыхаючага ім.
55. Наагул, зласьлівасьць зусім ня шкодзіць сусьвету; і ў вапрычонасьці, зласьлівасьць аднаго чалавека ня чыніць шкоды іншаму. Яна толькі шкоднаю астаецца для таго, хто падтрымлівае яе ў сабе; але і ён можа збавіцца ад яе, калі толькі праявіць жаданьне ў гэтым напрамку.
56. Для мае свабоднае волі свабодная воля майго суседа астаецца гэтакаю-ж абыякаснаю, як ягонае беднае дыханьне і цела. Бо, хоць мы і створаны ў першую чаргу адзін для аднаго, тымняменей кіруючы пачатак кажнага з нас надзельвае ўласнаю ўладаю, бо ў супроцьлежным выпадку, зласьлівасьць майго суседа станецца для мяне шкодаю. Але Бог вырашыў інакш - каб шчасьце нашае або няшчасьце не залежала ад каго-небудзь.
57. Выдаецца, што сонца льлецца ўніз, і запраўды, ува ўсе кірункі яно разьлівае сьвятло, і ўсё-ж яно не расьцярушваецца. Бо гэтае разьліцьцё зьяўляецца працяжэньнем: Тут трэба ўспомніць, што праменьні завуцца працяжэньнямі - бо яны зьяўляюцца працяжнымі. Але нехта можа падумаць, чым гэты прамень ёсьць, асбліва, калі ён глядзіць на сонечнае сьвятло, якое прапушчаецца праз вузкую адтуліну ў цёмны пакой, бо яно працягваецца па простай лініі, і выглядае быццам яно ўпіраецца ў цьвярдое цела, якое выяўляецца, як перашкода ў паветры, што асталося за ім; пасьля гэтага, сьвятло астаецца сталым і ня сьлізгаецца або падае. Гэтакім, затым, павінна быць выказваньне і працяжэньне самога разуменьня, і ні ў якім выпадку яно ня можа быць разьліцьцём, але толькі працяжэньнем; і яно ня можа быць бунтарным або гвалтоўным судыраньнем з перашкодамі, спатканымі на сваім шляху; ані можа яно ўпасьці, але павінна аставацца сталым і прасьветаю азіяць тое, што атрымлівае яго. Бо цела пазбавіць самое сябе таго асьвятленьня, калі яно ня ўспрыйме яго.
58. Той, хто баіцца сьмерці, баіцца або страты вычуваньня або займеньня нейкага іншага вычуваньня. Але, калі ты ня мецімеш ніякага вычуваньня, тады не дазнацімеш пачуцьця ніякае шкоды; і калі ты здабудзеш новы від вычуваньня, ты станешся новым жывым існаваньнем і ты будзеш жыць бяз супынку.
59. Людзі існуюць адзін для аднаго. Затым, або ўсьведамляй іх, або знось церпяліва.
60. Адна рэч - гэта лёт стралы, іншая - лёт інтэлігэнцыі чалавека. Інтэлігэнцыя, запраўды, нават абмінаючы перашкоды і, дасьледуючы прадмет з усіх пунктаў гледжаньня, трымаецца простага напрамку і імкнецца да мэты.
61. Старайся пранікнуць у кіруючы пачатак кажнага; і дай магчымасьць кожнаму пранікнуць у пачатак, які кіруе табою.
Кніга дзявятая
1. Той, хто дзейнічае несправядліва, дзейнічае бязбожна. Бо натура Цэлага стварыла разумныя існаваньні адзін для аднаго, і дзеля гэтага яны павінны памагаць адзін аднаму адпаведна да патрэбаў іхных, але ні ў якім выпадку шкодзіць адзін аднаму; затым, той, хто ломіць яе волю, астаецца вінаватым у бязбожнасьці адносна найвышэйшае боскасьці. Гэтаксама і той, што хлусіць, стаецца вінаватым у бязбожнасьці перад тою самаю боскасьцю; бо сусьветная натура зьяўляецца натураю рэчаў, што існуюць; і рэчы, што існуюць, астаюцца ў суадносінах да ўсіх рэчаў, што прыходзяць да быцьця. І далей, гэтая сусьветная натура называецца праўдаю, і зьяўляецца першапрычынаю ўсіх рэчаў праўдзівых. Затым, той, хто хлусіць наўмысна, зьяўляецца вінаватым у бязбожніцтве, паколькі дзейнічае ён несправядліва, каб зманіць; гэтаксама і той, хто хлусіць нясьведама, паколькі ён знаходзіцца ў разладзьдзі з натураю Цэлага, і паколькі ён уносіць замяшаньне ў парадак дарогаю змаганьня супроць натуры сусьвету. Бо той, хто дазваляе ўцягнуць сябе, наўсуперак свае волі, у змаганьне супроць праўды, і супроцьдзейнічае ёй, затым, што натура пераказала яму задаткі і, пагардзіўшы каторымі, ён ужо, знайшоўся на ўзроўні няздольнасьці разьлічыць непраўдзівае ад праўдзівага. Гэтаксама і той, хто імкнецца да насалоды, як дабра, і ўхіляецца ад болю, як ад зла, вінаватым ёсьць у бязбожніцтве. Бо ўжо з прычыны неабходнасьці гэтакаму чалавеку давядзецца часта наракаць на агульную натуру, якая быццам ня лічыцца з годнасьцю, распадзяляючы людзей на дрэнных і добрых, бо-ж часта дрэнныя ўпадаюць у прыемнасьці і маюць сродкі дзеля асягненьня іх, і ў тым самым часе, як на долю добрых людзей выпадае цярпеньне і ўсё тое, што выплывае зь яго. І далей, той, хто баіцца цярпеньня, можа гэтаксама баяцца некаторых рэчаў, якія могуць здарыцца на сьвеце - нават і гэта ёсьць бязбожніцтвам. І той, хто знаходзіцца ў пагоні за прыемнасьцямі, ня меціме сілы паўстрымацца ад несправядлівасьці. Што да таго, хто жадае сьледаваць у сузгоднасьці з натураю, той павінен аднолькава адносіцца да таго, да чаго аднолькава адносіцца агульная натура - бо-ж яна не стварыла-б таго і іншага, калі-б не адносілася аднолькава да таго і іншага. З гэтага, той упадзе ў бязбожніцтва, хто неаднолькава ўсуадношваецца да цярпеньня або да насалоды, сьмерці і жыцьця, або славы і няславы, якімі натура карыстаецца аднолькава. Я кажу, што агульная натура карыстаецца ўсім гэтым, замест таго, каб сказаць, што ўсё гэта, у адпаведнасьці да ведамага парадку, аднолькава адбываецца з усім, што прыходзіць да быцьця і што крочыць сумесна на моцы нейкага спрадвечнага Провіду, паводля якога ён, выходзячы зь нейкага пачатку, прадуладзіў сучасны парадак рэчаў, засяродзіўшы ў сабе пэўныя прынцыпы рэчаў, якія павінны наступіць з прадугледжаньнем сілы існаваньняў, зьіначаньняў і чаргаваньня.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Роздумы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.