Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб прабавіць час, мы пачалі разглядаць плакаты, развешаныя ў калідорчыку па сценах. На адным з іх напісана «Мыйце рукі перад ядой», і над літарамі малюнак: з-пад крана тугім струменем свішча вада на намыленыя рукі дзядзькі. Дзядзька ўсміхаецца на ўвесь рот — напэўна пасля мыцця рук яго чакае смачны абед.

На другім плакаце цётка, выскаліўшы белыя, як цукар, зубы, трымае ў руках парашок і зубную шчотку. Яе не датычыць, што ў вокнах медпункта дрыжаць шыбы, уздрыгвае зямля. Страляюць ужо зусім недалё­ка — мабыць пад Стараселлем, а то і яшчэ бліжэй. Чуваць, як разрываюцца зенітныя снарады.

Чырвонаармеец прапусціў уперад цётку з дзіцем, потым пайшоў і сам. Калі ён выйшаў ад Цімафея Іванавіча з новенькай, беласнежнай павязкай, на прыём рушыў Санька.

«Муха — разносчык заразы. Знішчайце мух!» — прачытаў я, а потым пачаў разглядаць вялізнага малярыйнага камара.

— Ёсць! — радасна далажыў у гэты момант Санька і ўрачыста ткнуў мне пад нос пакуначак бінту і бутэлечку ёду.

Я заходжу і баюся, а што калі Цімафей Іванавіч успомніць пра зялёныя яблыкі і дасць мне касторкі? Мусіць, давядзецца выпіць: вайна ёсць вайна.

Але ўсё абышлося добра. Цімафей Іванавіч сустрэў мяне ветліва, быццам узрадаваўся, што даўно не бачыў:

— А-а, малады чалавек, гэта вы?

Лысая галава блішчыць, як люстэрка. На кончыку носа акуляры з адной аглабелькай. Замест другой — шнурочак, зачэплены за вуха. Сівая рэдкая бародка клінам тырчыць наперад. Агледзеўшы мяне з ног да галавы паверх акуляраў, Цімафей Іванавіч спытаў:

— Ну, на што скардзіцеся, малады чалавек?

— Бабка нагу парэзала,— прыдумаў я на хаду.— Бінт трэба і ёд.

Мне здалося, што Цімафей Іванавіч здзівіўся. Ён падазрона паглядзеў на мяне і перапытаў, быццам недачуў:

— Бабка?

— Ага.

— Нагу нарэзала?

— Нагу,— пацвердзіў я. Цімафей Іванавіч развёў рукамі.

— Што гэта сёння ўсе ногі рэжуць? Мабыць, і Санька тое ж самае яму сказаў. Ухнула дзесьці блізка. Задрыжалі шыбы, зазвінелі ў шафе з лякарствамі бутэлечкі і шклянкі.

— Тэк-с, тэк-с,— у роздуме вымавіў фельчар. Затым ён устаў з-за стала, патупаў да шуфлядкі і падаў мне бутэлечку і пакуначак.

Усё было б добра, каб мы на гэтым спыніліся. Аднак нам здалося, што бінтоў мала, і пад вечар мы зноў прыйшлі ў медпункт. Цімафей Іванавіч ужо збіраўся дахаты: схаваў у футляр свае акуляры, зняў халат.

Ну і хітры ж Санька. На гэты раз ён першы не пайшоў, а паслаў мяне. Маўляў, ён ужо хадзіў першы.

Цяпер фельчар сустрэў мяне холадна.

— Ну, што яшчэ? — буркнуў ён.

— Глыжка нагу парэзаў, — паведаміў я, трымаючыся, на ўсякі выпадак, бліжэй да дзвярэй.

— Дык я вам даў ужо і бінт і ёд.

— Бабка ўсё вымазала. Нічога не засталося,— пусціўся я на хітрыкі.

— Што? — спалохаўся чамусьці Цімафей Іванавіч.— Так парэзала?

— Да самай косці! — выдумаў я і пальцамі паказаў, якой шырыні і глыбіні рана на бабульчынай назе.

Фельчар раззлаваўся.

— Варвары! Цемрадзь! — грымнуў ён на ўвесь свой медпункт.— Так скалечылі нагу і маўчаць!

Фельчар схапіў чамаданчык, з якім ён хадзіў па ха­тах, узяў чорны, лакіраваны кіёк і падаўся да дзвярэй. Я выскачыў у калідор і разам з Санькам пусціўся наўцёкі. Адбегшы за трансфарматарную будку, мы з-за вугла паглядалі, што будзе далей. А далей адбылося якраз тое, чаго мы так баяліся. Фельчар з заклапочаным выглядам выйшаў з медпункта і жвава падыбаў у бок нашай хаты, апіраючыся на кіёк. Спіна сагнута крукам, барада тырчыць наперад.

— Пайшоў лячыць тваю бабку,— усміхнуўся Санька.

А вечарам яму было не да смеху. Не да смеху было і мне. Дарослым хацелася ведаць, куды дзеўся чартакож і навошта я ўвёў у зман фельчара. Мы мужна перанеслі ўсе выпрабаванні, якія выпалі на нашу долю ў тэты дзень.

9. А ЧАГО Ж Я ХАЦЕЎ АД НЕМЦАЎ?

Ранішнюю цішыню парушыў посвіст снарадаў. Яны праляцелі над самымі хатамі, ледзь не зачапіліся за вербы і разарваліся — адзін на поплаве, другі на агародах.

Бабуля схапіла вядро вады, заліла ў печы недагарэлыя галавешкі, выскачыла на двор і скамандавала: — Бягом у бліндаж!

Мы ўсе кінуліся туды. Сядзім гадзіну, другую, пя­тую. А наверсе грукоча вайна, малоціць зямлю цяжкімі цапамі, вытрасае з яе душу. Маці прыхілілася да сцяны і, сціснуўшы зубы, стогне — зноў у яе ўсхадзілася сэрца. Глыжка зашыўся ў куток на мех з сухарамі, прыціх, быццам і няма яго. Бабуля ўвесь час лае сама сябе, што не паслухалася Скока і не разбурыла свінушнік для перакрыцця. А я з самага краю, амаль на выхадзе, на­крытым начоўкамі. Мне страшна і разам з тым цікава, што робіцца наверсе, як там нашы, дзе немцы. Бой гры­міць, грукоча, — здаецца, што па зямлі качаюць вялізную жалезную бочку з каменном: з аднаго боку нашы, з другога немцы. Вось бочка недзе за сялом набірае раз­гон, фашысты налягаюць, і яна коціцца па вуліцах, па хатах, па вербах, па нашым агародзе, скаланаючы зям­лю. Зараз наедзе на бабульчын бліндаж, раструшчыць гнілое ламачча над галавой, утопча нас у пясок. Але тут нашы налягаюць з другога боку, і бочка коціцца назад, грукаючы каменнем па сваіх жалезных баках. На сэрцы робіцца лягчэй: наша ўзяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x