Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некаторыя мужчыны, якіх не забралі ў армію, запісаліся ў апалчэнцы. Ім выдалі вінтоўкі і патроны. Хо­дзяць яны па вёсцы са зброяй, а хлапчукі следам бегаюць:

— Дзядзька, дай патрон...

Верхаводзіць апалчэнцамі калгасны брыгадзір Максім Здор. У яго не тое што вінтоўка, але і рэвальвер ёсць.

На калгасны двор прывезлі немаведама адкуль палявую кухню. Цяпер апалчэнцы не ходзяць дамоў абедаць. Ім гатуе маці Колі Бурца. Коля і сам не адзін раз еў апалчэнскі суп, а потым хваліўся — смачна.

Амаль кожны дзень праз вёску ідзе войска. 3 рані­цы да позняга вечара мы дзяжурым на шашы, баючыся прапусціць хоць адну калону. Як толькі чырвона-армейцы спыняюцца на прывал, Санька выносіць вядро з карцом, і мы цягаем з калодзежа ваду, поім стомленых, запыленых, спацелых байцоў.

За гэта нам дазваляюць памацаць кулямёт, памераць каску, а адзін вясёлы кучаравы баец падарыў нам тры вінтовачныя гільзы. Мы доўга не маглі іх падзяліць і ледзь не пабіліся.

А аднойчы камандзір дазволіў паглядзець у бінокль. Тут нам было ўжо і зусім добра. Калі я навёў бінокль на нашу новую школу, дык яна апынулася пад самым носам. Здаецца, рукой дацягнуцца можна. Іншая справа, калі перавернеш бінокль другім канцом. Тады школа становіцца не большая за цагліну, і знаходзіцца яна цяпер аж на самым краі вёскі. Мы праверылі гэта і на Санькавай хаце, і на трансфарматарнай будцы, і на таполях — аднолькава. Цэлы тыдзень мы потым жылі ўспамінамі пра гэты бінокль.

А войска ідзе ўсё болей і болей. Толькі цяпер не так, як раней. На прывалах доўга не расседжваюцца. Перавернуць байцы анучы, пераматаюць абмоткі, і вось ужо гучыць:

— Станавісь!

Другія ў біклажкі і вады не паспеюць наліць.

Цяпер падводы, палявыя кухні, гарматы, аўтамашыны абвешаны галлём вербаў. Сякуць галіны і на нашых вербах. Сухія з машын скідаюць, а на іх месца торкаюць свежыя. I зусім, відаць, недарэмна. Над вёскай цяпер часта вісіць «рама». У нас з Санькам на языку новае слова — маскіроўка.

А бабы з сярпамі ўсё бегаюць на поле. Ходзіць і мая бабуля жаць жыта.

— Вайна вайной,— гаворыць яна,— а хлеб хлебам.

Затым паківае перад маім носам закарэлым пальцам і дадасць спецыяльна для мяне: — Вайной сыты не будзеш.

Што будзе далей, як яно будзе далей, ніхто нічога не ведае. Адно цяпер зразумела — вайна не пройдзе стараной, не міне нашай вёскі. I ўсе да гэтага рыхтуюцца. У кожнай хаце цяпер штодзень пякуць хлеб, а ў іншых і па два разы на дні. Пячэ хлеб і мая маці, рэжа яго на скібкі і кідае нанач на гарачы под. А раніцой яна выграбае качаргой з печы сухары. Цяпер гэтых сухароў і ў нас, і ў Санькі па два мяхі. Гэта на чорны дзень, які не за гарамі.

Скок супраць сваей хаты пад вербамі выкапаў ка­наву, наклаў зверху бярвення і растлумачыў нам з Санькам, што гэта бліндаж. Услед за ім начала капаць бліндажы ўся веска. Мая бабуля таксама не захацела адставаць ад людзей. Яна дала мне ў рукі рыдлёўку, другую — Саньку, бо ён круціўся якраз на нашым двары, і павяла нас у канец агарода. Там яна адмерала шырыню, даўжыню, наказала, куды кідаць зямлю, і наогул расказала, як што рабіць, быццам усё жыццё толькі тым і займалася, што капала бліндажы.

Калі яма была гатова, бабуля нацягала з двара рознага ламачча — жэрдак, старых дошак — і пачала масціць перакрыцце. У гэты час і прыкульгаў да нас дзя­дзька Захар. Ен крытычна агледзеў наша ўмацаванно і задудзеў:

— А, татка мой родны, у вас жа накат будзе слабкі. Ён пачаў угаварваць бабулю разбурыць наш свінушнік і пакласці яго на бліндаж, а то, маўляў, як трапіць снарад ці міна, дык тут нам і капцы будуць.

— Ды, можа, яшчэ і нічога не будзе,— не згаджалася бабуля.— Толькі дарэмна свінушнік зглумім.

Бліндаж атрымаўся ў нас вельмі ўдалы. Адно толькі — бабуля не дазваляе на ім гарцаваць, баіцца, што пасціл праваліцца. Але калі яе няма, мы ўсё ж гар­цуем — і нічога, толькі пясок у шчыліны сыплецца.

Над вёскай усё часцей равуць нямецкія самалёты. На ўсход ідуць нагружаныя, аж неба дрыжыць, а на­зад — парожнія. Дзесьці ў Гомелі бухаюць зеніткі, у не­бе ўзнікаюць спачатку белыя воблачкі, а затым ужо даносяцца глухія, частыя выбухі. Вечарамі за калгасным дваром неба наліваецца густой чырванню.

Аднойчы я прачнуўся сярод ночы ад страшэннага грукату. Стогне над хатай неба, а па сценах пакоя бегаюць чырвоныя водбліскі. Маці і бабуля спалохана глядзяць у вокны і па чарзе божкаюць.

— А божа ж мой, божа,— шэпча маці.

— А божа ж,— дапамагае ёй бабуля.

У мяне ў самога сэрца ёкнула. Я кулём зваліўся з ложка і таксама ўткнуўся ў акно. Далека, над Гоме­лем, шугалі пажары, трывожна мітусіліся на небасхіле яркія промні пражэктараў. Яны то збіраліся ў кучу, то разбягаліся ў розныя бакі, старанна абмацваючы неба. Невядома чаму, мабыць, з перапуду, я выскачыў на двор. I тут неба заверашчала вялізнай недарэзанай свіннёй. Страшэнны, незразумелы мне гук свідруе вушы, пранізвае ўсяго наскрозь. Не паспеў я ўцяміць, што гэта такое, як мяне здзьмула з ганка і пакаціла па двары. Зазвінелі разбітыя шыбы, загаласіла не сваім голасам бабуля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x