Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з Санькам, калі што, таксама пойдзем у парты­заны. Пра гэта мы нікому не расказваем. Мая бабуля так адпартызаніць, што месца не знойдзещ. Падрыхтоўка ідзе ў глыбокай тайне.

У Санькавай маці ёсць швейная машына. Цётка Марфешка шые на ёй дзяўчатам кашулі і хлопцам штаны. Санька таксама ўмее абыходзіцца з машынай: заправіць нітку, паставіць на месца чаўнок і нават зрабіць шоў. Да гэтага яго прывучае маці. Санька вырасце і будзе мець кавалак хлеба.

Калі дома нікога не бывае, мы што-небудзь шыем. Асабліва нам падабаецца рабіць кашалькі. Матэрыялам для кашалькоў служыць цырата, якой накрываюць стол. Мы адразаем ад яе невялікія кавалкі, і пакуль што ніхто гэтага не прыкмячае. Аднак кашалькі — дробязь у параўнанні з тым, што мы робім зараз. А зараз мы шыем сабе чырвонаармейскія ранцы.

I сапраўды, як вы пойдзеце ў партызаны, калі ў вас няма чырвонаармейскага мяшка з супонькамі? Куды вы будзеце класці сухары, бінты і ёд? Без бінтоў і ёду ісці нельга. Могуць параніць. Чым вы перавяжаце тады свае раны?

I вось, калі Санькава маці пайшла да суседзяў і заседзелася, мы пачалі. Я стаю каля акна і назіраю, каб нас не засталі знянацку, а Санька перабірае на швейнай машыне кавалкі матэрыі, што прынеслі суседзі для шыцця. Тут і паркаль, і сацін, і мультан. Але больш за ўсё нам спадабаўся кавалак чорнага чартакожу, трывал ы, дзябёлы — самы раз на мяшкі. Гэты чартакож прынесла ўчора Малашыха — Міцькі-Мангола маці. Яна сказала цётцы Марфешцы:

— Пашый ты майму бандыту штаны.

Сам «бандыт» так задаваўся будучымі штанамі з кішэняй, што на нас з Санькам і глядзець не хацеў. Ён паслухмяна круціўся, калі з яго здымалі мерку. Тоўстыя Міцькавы губы расплыліся ў лагоднай усмешцы. Аднак Міцьку давядзецца пакуль што бегаць у старых штанах. Вайна ёсць вайна.

Санька ўзяў вялікія кравецкія нажніцы, прымераўся і спрытна разрэзаў чартакож на дзве часткі. Затым ад кожнага кавалка адхапіў яшчэ па два доўгія паскі. Гэта на супонькі.

I работа закіпела. Я стаю на пасту, а Санька шые і шые. На шырокім, як у качкі, Санькавым носе выступілі кропелькі поту. Часам нітка то рвецца, то блытаецца, і Санька злосна чартыхаецца.

Пакуль маці прыйшла ад суседзяў, у нас было ўжо ўсё гатова: мяшкі пашыты, напоўнены сухарамі і сха­ваны на гарышчы ў саломе. Яна ўбачыла нас толькі тады, калі мы ўжо злазілі па лесвіцы ўніз.

— Чаго гэта вас тут носіць? — пацікавілася цётка Марфешка.

Ад нечаканасці Санька прамінуў адну перакладзіну, грымнуўся на падлогу і ляснуўся лбом аб ступу.

— Чаго-чаго! — са злосцю адказаў ён маці.— Про­ста так!

Цётка падазрона агледзела нас і паківала галавой:

— Ой, глядзі, біс, шчоб я цябе не ажаніла...

А мы ўжо на вуліцы атрасаем з галоў кастрыцу і павуцінне. Санька, апрача гэтага, яшчэ і гладзіць новы гуз.

8. НА ВЫПАДАК РАНЕННЯ...

Цяпер нам патрэбны бінты і ёд. Іх можна купіць толькі ў нашага фельчара Цімафея Іванавіча. I зрабіць гэта — не чхнуць. Нас могуць параніць не адзін раз, таму і бінтоў трэба багата. Значыць, фельчар або хто іншы можа здагадацца, навошта нам столькі, і тады тайна будзе раскрыта. Да таго ж сам фельчар ведае нас з Санькам як аблупленых. Мы са школы не раз уцякалі, калі ён прыходзіў то са сваімі ўколамі, то з воспай, то з пілюлямі. Воспу і пілюлі яшчэ можна было цярпець, а вось уколы нам не падабаліся.

Нехто іншы, як я, мінулай зімой катаўся на жалезных санках з гары і ўрэзаўся ў плот. Давялося сшываць верхнюю губу. I рабіў гэта Цімафей Іванавіч.

Не так даўно ў Санькі вырасла на шыі скула з яблык. 3 гэтай скулой ён няньчыўся цэлы месяц. Яго некалькі разоў вадзілі ў медпункт. Цімафей Іванавіч мазаў ску­лу нейкімі мазямі. Мазаў, мазаў, а потым узяў і разрэзаў. Санька і войкнуць не паспеў.

Ужо сёлетняй вясной я наеўся зялёных яблык, дык Цімафей Іванавіч, неяк даведаўшыся пра гэта, ледзь не па ўсёй вёсцы ганяўся за мной з касторкай. Дудкі — не злавіў!

I вось да такога чалавека мы ідзём купляць бінты і ёд.

У калідоры медпункта пахне карболкай, спіртам і яшчэ чымсьці. На невялікім услончыку сядзіць чырвонаармеец з забінтаванай рукой, а па калідоры, не спыняючыся ні на хвіліну, ходзіць жанчына з грудным дзіцем на руках. Дзіця крычыць, аж захліпаецца. Яно не хоча ні малака з бутэлечкі, ні соскі-падманкі.

— А гора ж ты мае, гора,— прыгаварвае маці, гушкаючы малое.

Мы з Санькам парахманелі, ціхенька сталі ў куток, трымаем у потных кулаках свае капейкі.

— Скажам, што хто-небудзь што-небудзь парэзаў,— шапнуў я Саньку на вуха. Той моўчкі кіўнуў галавой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x