Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У бабулі аж слёзы на вачах выступілі. Яна высмаркалася ў фартух і найшла ў сенцы. Аб чым з нелюдзямі размаўляць?

Гэтыя двое стаяць у нас ужо другі дзень. Нацягалі ў хату саломы, зрабілі з дошак. агародку, каб салома не раскідалася па падлозе, і заслалі ўсё гэта шэрай суконнай коўдрай.

— Гэта яны сабе пасцель такую зрабілі,— растлумачыў я Глыжку, а бабуля са злосцю мяне паправіла:

— Не пасцель, а гайно.

Адзін з фашыстаў такі высокі, што заўсёды б'ецца лбом аб вушак дзвярэй. Ён падоўгу ляжыць у сваім гайне і іграе на губным гармоніку. У маці ад яго музыкі галава расколваецца.

— Скажы ты яму, — просіць яна бабулю кволым голасам, — каб сціх.

Бабуля яму ўжо сто разоў казала: хворая ў хаце, а ён толькі:

— Я-я-я-я!

I зноў рыпае:

—Тылі-тылі, тылі-тылі...

У другога вочы, як у нашай каровы, лупатыя, сумныя, якога колеру — не разбярэш, быццам вадой налітыя. Гэты ўсё ходзіць па дварах ды лазіць па курасаднях. Дзвюх нашых курыц яны ўжо зжэрлі, ды яшчэ бабулю скубці іх прымусілі. Бабуля, вядома, абскубла, хоць увесь час і бурчала:

— Каб вас саміх чэрці абскублі.

А іх біцюгі тым часам трубяць наш авёс на поўны рот, быццам прыйшлі з галоднага краю. Мы яго і абмалаціць нават не паспелі, як бацька загадваў. Паводзяць сябе біцюгі не горш за сваіх гаспадароў: паўснапа ў зу­бы і пачынаюць малоць, нібы дзедава саламарэзка, а паўснапа — пад ногі. На дармаўшчыну яно можна.

3-за гэтага аўса ў мяне з бабуляй непрыемныя размовы.

— Што? Зберагла? — папракаю я яе кожны раз, калі лунаты немец кідае пад ногі біцюгам новы абярэмак.

А яна злуецца:

— Не твайго розуму справа!

Як бы не так. Не майго. Аддала б тады тым чырвонаармейцам, што хацелі купіць для сваіх коней, дык пашкадавала, расплакалася:

— Мне ж, старой бабе, карову пракарміць трэба. Вы ў калгасе накасіце. Тут недалёка.

А цяпер фашысцкія коні трубяць наш авёс за маліну.

Бабуля глядзіць на ўсё гэта і толькі ўздыхае. Яна гаворыць, што калі гэты дудар са сваім лупатым курашчупам хутка ад нас не з'едзе, то мы пойдзем жабраваць. Ды яно ўжо і так хутка будзем скусваць быркі. Авёс коні даядаюць, грады вытанцавалі, як ток, курэй засталося ўсяго тры, двор разбурылі — як бура прайшла.

Пра быркі бабуля заўсёды ўспамінае, калі ў хаце галаднавата. Іх скусваць — усё адно, што пакласці зу­бы на паліцу. Але што гэта за быркі такія, я не ведаю. Мне здаецца, што быркамі бабуля называе біркі, якія прывязваюць у сельмагу да розных тавараў. Мы будзем хадзіць у магазін і скусваць іх. Уяўляю, як гэта зробіць бабуля бяззубым ротам.

11. МЫ ПРЫГЛЯДАЕМСЯ, ШТО ДА ЧАГО

Першыя дні пасля таго як немцы занялі нашы Падлюбічы на ўсходзе за лесам яшчэ грымела. I мы з Сань­кам не трацілі надзеі, што не сёння-заўтра нашы вернуцца. А калі над вёскай паказаўся савецкі «ястрабок», нам і зусім стала зразумела — хутка немцы пабягуць. І рантам немаведама адкуль ударылі зеніткі, завалаклі неба чорныя хмары дыму. «Ястрабок» узвіўся ўгору, развярнуўся і знік за хмарай. Паступова сціхла і за лесам.

Схлынулі з вёскі немцы. Яны рушылі далей на ўсход. Паехаў і наш дудар са сваім лупатым курашчупам. Ба­буля ім і шчаслівай дарогі пажадала:

— Едзьце, каб вас калёсы пераехалі...

Мы з Санькам сядзім на прызбе і трымаем нараду. Калі вернуцца нашы — невядома: можа праз тыдзень, а можа і праз месяц. Мы апынуліся ў тыле ворага. Што нам рабіць — ісці адразу ў тыя партызаны ці крыху пачакаць, пакуль і другія пойдуць?

— Давай прыгледзімся, што да чаго, можа вінтоўку знойдзем ці наган,— прапанаваў Санька.— А потым і пакажам ім, дзе ракі зімуюць.

Адчапіўшыся так-сяк ад Глыжкі, мы выскачылі на вуліцу і пабеглі да школы. Бяжым і змены прыкмячаем. А змен цікавых вельмі багата. Каля сельмага ўпаў снарад і выкапаў яму, як у Скока на агародзе. Другім снарадам ссекла самую высокую таполю каля школы. Буслінае гняздо раскідана па дарозе, і сам бусел ляжыць нежывы ў пыле.

— Хто бусла пакрыўдзіць — таму не бачыць шчасця,— успомніў Санька. Я таксама веру гэтаму. Але што зараз зробіць свайму забойцу мёртвая, акрываўленая птушка?

Шмат год прылятаў бусел вясной з далёкага поўдня на школьный таполі, прыносіў на сваіх крылах цяпло і радасць нам, дзецям. Бусел прыляцеў — неўзабаве канікулы. Шмат год ён выводзіў са сваей бусліхай буслянят. Яны вырасталі на нашых вачах, вучыліся лятаць. Мы сачылі, як яны, падужэўшы, узнімаліся высока-вы­сока, пад самае неба, і кружылі над вёскай, расправіўшы шырокія лёгкія крылы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x