Наталка Бабіна - Рыбін горад

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Рыбін горад» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыбін горад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыбін горад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

Рыбін горад — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыбін горад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак якое ажыўленне пануе ў Дабрацічах ноччу! Ніколі б не падумала. Цуд і дзіва. Навошта і куды папёрлася Лёніха сярод ночы? Не на любоўнае ж спатканне! Здаецца, час кахання для яе прайшоў. Не, цалкам верагодна, што яна яшчэ можа выйсці замуж (і гэта будзе ужо чацвёрты раз), але ж не будзе яна дзеля любасцяў раз’язджаць па начах на ровары! Дык куды яна паехала? А Міхась? Няўжо ж ходзіць да якой маладой дачніцы – у тым жа баку дачы? Цікаўнасць грызла мяне мацней за камароў, бо вадкасць ад цікаўнасці пакуль не прадаецца ў парфумерных аддзелах універсальных магазінаў, і цікаўнасць не губляе празрыстасці, нават калі табе пяцьдзясят.

Некалькі гадзін я рупна працавала, канцэрт на Бугу заціх, і начны спакой час ад часу парушаўся толькі дзіўнымі гукамі – недзе гудзеў гудок, нудна, працягла, на адной ноце, а потым абрываўся з падвываннем. Да такога гуку я звыкла з дзяцінства – так час ад часу гуло нешта на мяжы, мы, дзеці, звязвалі тады гэты гук з таямнічай «сігналізацыяй».

Поўня паступова сышла з зеніту, справілася і я са сваёй работай. Засталося яшчэ толькі некалькі караценькіх папярочок. Я здалёк пачула зваротны Лёнішын званочак, бо прыслухоўвалася, і загадзя грунтоўна схавалася за куст. Цяпер я не адрывала ад Лёніхі вачэй увесь час, пакуль яна ехала ўздоўж нашага гарода, і разгледзела, што на багажніку яе ровара прымацавана нейкая вялікая валіза… Але тут маё сэрца стукнула і спынілася: проста насупраць мяне за мяжой, на нейтральнай паласе, у хмызняку стаяла нешта… нехта… не, пэўна, усё ж нешта – высокая, вышэй за чалавечы рост, фігура ў нейкім белым балахоне, з чорнай плямай замест твару. Гэтае нешта глядзела ў наш бок! Лёніха, нічога не заўважаючы, праехала. Белы прывід ціха адступіў і растаў у тумане, што расплываўся ад Буга.

Застыўшы, я адчувала, як жах, не варты пяцідзесяцігадовай кабеты, але ад гэтага не менш разбуральны, плюшчыць ды расчыняе мае вантробы. Хто або што ж гэта магло быць!? Акрамя адказу «смерць», нішто іншае не прыйшло мне на розум. Менавіта так выглядае смерць паводле дабрацінскіх меркаванняў, так мы ўяўлялі смерць у дзяцінстве, так я ўяўляю яе і цяпер: гіганцкая жанчына ў белым, з велічным і жахлівым чорным тварам, праўда, яна мае быць з касой, але, можа, я не заўважыла касы праз цемру! Ногі пабеглі самі. Як мага хутчэй пайсці адсюль! Чалавек на нейтральнай тэрыторыі ноччу не мог знаходзіцца па вызначэнні, там наогул нікога не магло быць ноччу. Ды і выгляд у яго быў нечалавечы! Гэта істота з таго свету! І яна прыходзіла або па мяне, або па Лёніху! І прыйдзе яшчэ! Так і гавораць: смерць абавязкова спачатку паказваецца, а ўжо потым забірае з сабой.

Я шпарыла дахаты, усім сэрцам жадаючы як мага хутчэй схавацца ў надзейным цяпле дому, і ледзьве паспела затармазіць ля плота. У шэрым святле ранку, які збіраўся пачацца, у час, калі зацятыя грыбнікі ўжо выходзяць з дому з ліхтарыкам, я пабачыла: у акно нашага дома заглядаў чалавек. Хлопец з кароткай стрыжкай, у цёмнай куртцы. Пасля перажытага шоку на гародзе я нават не спалохалася – ужо гэта, несумненна, быў не прывід, а чалавек, і нават меншы за мяне ростам. Не вагаючыся, я штурхнула брамку. На гук ён павярнуўся, перапалохаўся (відаць было па выразе твару) і адразу ж кінуўся наўцёкі. З гарачкі я пабегла за ім.

У нашым плоце тры брамкі: у гарод, да станцыі і «ў грыбы». Ён выбег праз тую, што «ў грыбы», і, пакінуўшы яе адчыненай, знік за дрэвамі. Я зачыніла брамку і засунула засаўку (хаця ад чаго гэта памагло б, спытаюся я зараз), забегла на веранду ды замкнулася на кручок. Абышла дом, упэўнілася, што ўсё мірна і ціха, вярнулася на кухню, яшчэ раз праверыла кручок на дзвярах і кінула позірк на кававарку. Трэба было падумаць.

Я вырашыла, што зараз бы мне не зашкодзіў глыточак чаго-небудзь больш моцнага, чым кава. Калі дакладней, з’явілася нагода так вырашыць. Думка пра глыточак моцнага мільгацела ў галаве ўжо даўно. Некаторы час я вагалася, але потым махнула рукой. Бабуля вяла строгі ўлік запасам алкаголю ў доме, які ўвесь прызначаўся на экспарт: за каня і гасцям. Аднак у мяне было пару бутэлек віскі з д’ЮЦІ фры , якія я прывезла з сабой на выпадак прыёму гасцей, якіх не задаволіла б «Беларусь сінявокая» з аўталаўкі. Павагаўшыся, я скруціла галаву адной з іх і добра-такі пляснула ў малінкоўскую шклянку. Бухнулася на лаўку і хутчэй сербанула са шклянкі, каб перабіць згрызоты сумлення. Бо ў глыбіні – а нават і на паверхні – гэтага самага сумлення я ведала, што мне піць нельга.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыбін горад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыбін горад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыбін горад»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыбін горад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x