Наталка Бабіна - Рыбін горад

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Рыбін горад» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыбін горад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыбін горад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

Рыбін горад — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыбін горад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трава на падвор’і зжухла, сонца смаліць штодзень мацней, і нават сосны шумяць у абсалютна высахлым паветры інакш, чым звычайна. Хаця ўвогуле гэтыя высачэзныя дрэвы маюць такі выгляд, быццам ненажэрная спякота іх не датычыцца. Канечне, з такімі каранямі – ледзьве не да магмы – можна не звяртаць увагі на спёку! Тут, пад намі, уся зямля прасякнута спляценнямі магутных каранёў. Падземны жывы свет. Нябачная частка агульнага божага цуду.

Бабуля папусціла кіём па курыцы. Кій – яе неад’емная частка. Сімвал і стымул у першапачатковым значэнні гэтых словаў. Кіем па курыцы, паленам па кату, калком па карове – яе манера. Што праўда, яна ніколі не трапляе. Курыца, узмахнуўшы для прыліку крыламі, адскочыла ад ганка, куды была кіравалася.

– Коб тэбэ дэ! – крычыць баба; бабін звычайны праклён, значэння якога я не ведаю.

Я падаю бабе кій. Яна ўмываецца каля дабітага рукамыйніка. Акуляры паклала на палічку, кій прыпёрла да бар’яка. Худая, паменшала ростам, амаль сляпая, з рукамі, якія не адмываюцца ад закарэлай у дробных трэшчынках зямлі. Твар яе, раней моцны і грубы, ссох. Унукі, якія наязджаюць да дабрацінцаў летам, клічуць яе ведзьмай. Няпэўнымі рухамі яна палівае ваду на вочы, а рукі брудныя, не адмываюцца.

Успамін: я ляжу на ложку, мяне курчыць і вывяртае. Дзіцячая інфекцыя. Хвароба брудных рук (зямлі, якая набілася ў дробныя трэшчынкі скуры). Бабуля лаецца ўвесь час, пакуль не прыязджаюць з горада бацькі: мая хвароба замінае ёй ісці на поле. Дастаецца ўсім: маме, яе неразумнай і нявартай дачцэ, якая папёрлася ў горад і кінула на яе, бабулю, гэтых агімолкаў, [5] Аглаедаў (абл.) нам з Улянкай як цэламу, што перашкаджае ёй, Макрыні, жыць, і кожнай з нас у прыватнасці як такой. Дупы ім падціраеш, а яны табе на старасці вады не пададуць, – прарочыць яна. Адзінае, што яна робіць для мяне – падсоўвае тазік, калі мяне рве, і з праклёнамі яго выносіць. Як толькі ў хаце з’яўляюцца бацькі, яна адразу пакідае нас і бяжыць у поле. Яна не прызнае ні таблетак, ні дактароў. Яна выгадавала мяне, дзяўчынку з бруднымі рукамі, а я сваю дзяўчынку сваімі чыстымі рукамі – не змагла.

– Баба, а дзе наш кошык на паданкі? [6] Апады фруктаў (абл.) – пытаюся я.

Выдатна ведаю, дзе стаіць той кошык. Калі мне будзе дзевяноста сем, мая ўнучка не будзе пытацца пра штонебудзь толькі дзеля таго, каб пачуць мой голас. І кожны дзень, гатуючы ежу, не будзе даваць каштаваць стравы на соль. Бо ў мяне не будзе унучкі.

Бабуля з трыумфам – што б тут рабілася без мяне?! – вынесла кошык.

– Схадзіць мне ў садок? – пытаюся я, зноў наперад ведаючы адказ.

– Не трэба, я сама. Лепш за лісічкамі прабяжыся, супу на вячэру наварыш.

Баба шукае сабе работу. Збіраць яблыкі, палоць грады… Я потым саджаю назад вырваныя разам з пласкухой цыбулінкі, моркву, крыжанкі.

Там на, там на горі, там женці жнуть? – чуецца раптам зза плота з пытальнай інтанацыяй.

Дзядзька Генік Уругваец, не ўтрымаўшыся на нагах, ухапіўся за плот, трохі пакачаўся, потым махнуў рукой, скарыўся, лёг і расцягнуўся на зямлі, схітрыўшыся яшчэ акуратна падлажыць пад галаву кепку.

Мені, мені з жінкой. Не возиться? – працягваў ён дапытвацца ў неба, пакуль мы з бабуляй ішлі да яго.

У яго выдатны, аксамітны голас, худы твар, карычневыя рукі.

– Геніку, уставай! – бабуля пхнула яго сваім кіем. – Шчэ і сонца не зышло, а ты ўжэ набраўся!

Як сонечко зійде, кохання відийде! – парыраваў Генік.

Мянушка да Геніка перайшла ад дзеда, які на досвітку найноўшай гісторыі ездзіў па шчасце ў Уругвай. Цяпер усе яго нашчадкі Уругвайцы. У дзяцінстве я нават думала, што гэта іх сапраўднае прозвішча, і толькі потым даведалася, што і яны, як і ўсе ў Дабрацічах, Гадуны .

Так, у нас ва ўсіх тут адзін корань – з адным прозвішчам, адно да аднаго падобныя, грубыя целам, з шышкатымі галовамі і высечанымі сякерай з дрэва тварамі: таўставатае пераноссе, пукаты лоб, шырокія сківіцы і няроўныя зубы. Але ніхто не скажа на дабрацінцаў, што непрыгожыя – жыццёвая сіла дае нам нешта большае, чымся банальную саладжавую прыгажосць.

Але цяпер жыццёвая сіла Геніка Гадуна Уругвайца цалкам сышла ў зямлю пад уздзеяннем алкаголю. І ён быў здольны толькі на мастацкую дэкламацыю.

Ой, ліпш би я була кохання не знала! – засведчыў ён, павярнуўся на бок і заплюшчыў вочы.

Мы пераглянуліся з бабуляй.

– Трэба Кацьцы наказаць, хай забярэ, – прапанавала я.

– Не дапрэ, ён цяжкі. Вынесі кажух, каб не ляжаў на зямлі, – распарадзілася баба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыбін горад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыбін горад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыбін горад»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыбін горад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x