Наталка Бабіна - Рыбін горад

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Рыбін горад» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыбін горад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыбін горад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

Рыбін горад — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыбін горад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прачухаў у горад сямігадзінны цягнік, забраў дачнікаў, у Дабрацічах сціхлі і вецер, і галасы. Толькі свае, насельнікі пяці хат, крыюцца цяпер пад векавымі дубамі, вячэраюць ці парадкуюць птушак ды жывёл.

Тым больш дзіўна было бачыць у гэты ціхі дабрацінскі час хлопца з кабурой на баку, які, нязмушана паглядаючы вакол, крочыў па тым, што можна было б назваць дабрацінскай вуліцай (старыя каляіны ў пяску, трохі зарослыя аўсяніцай), а каля нашага дома павярнуў да брамкі.

Што яму тут трэба? Адкуль ён?

Малады, чарнявы, твар адкрыты. І з кабурой на баку. Не бандыт, відаць адразу – хіба што я нічога не разумею ў людзях. Тады хто?

Гэта зараз жа высветлілася.

Здравствуйте. Я ваш участковый, Рудковский Андрей Ильич. Можно к вам?

Бабуля паглядзела на яго з цікавасцю:

А чого тобі, хлопчэ, трэба? – спыталася яна, калі той падышоў бліжэй.

Можно у вас воды вывернуть попить? Жарко, страх.

Бабуля матнула галавой у мой бок, і я падала хлопцу чысты кубак. «Вывернуўшы», як сам трапна выразіўся, вядро вады, ён з асалодай напіўся, спаласнуў кубак.

Тут у вас неподалёку на шоссе найдено тело мужчины. Вы чтонибудь об этом знаете? – спытаўся ён, гледзячы на мяне.

Ніц не чулы, – адказала бабуля. – А шо то за він?

Бабуля патрабавальна разглядала хлопца праз свае тоўстыя акуляры. Той непрыкметна ўздыхнуў і пачаў расказваць.

Але стоп. На якой мове мне перадаваць тое, што тут у нас адбылося? Вырашыць гэта зусім не проста. Дабрацінцы гавораць па-ўкраінску – але іх мала; па-беларуску гаворыць дырэктар ТАА «Агравіталіка+» Віталь Іванавіч Чарота, пераселены сюды пасля Чарнобыля зпад Чачэрска – калі-нікалі на беларускай лапочаце і вы, мае чытачы; а пануе тут расейская мова. Чарота, або ўчастковы міліцыянер, або доктарка, або абласная газета, або баптысцкі прэсвітар могуць часам утачыць які-небудзь смачны ўкраінізм; малады поп і ягоная пападдзя – ніколі.

Паўкраінску гаворыць і зямля, але гэта вельмі і вельмі рэдка.

Вецер шуміць па-за межамі якіх бы то ні было моваў.

Так што вэлкам у нашу паліфанію .

Дык вось што расказаў малады ўчастковы.

Наша дабрацінскае агенцтва навінаў і галоўны ньюсмэйкер Лёніха – або тётя Маша , як называў яе участковы – адзначылася і на гэты раз. Учора, адвозячы на дачы малако, яна заўважыла на адхоне ля шашы такога Сівага – тыповага п’янтоса з дачнікаў, знаёмага многім. Ён ляжаў у трохі ненатуральнай нават для яго позе. Падышоўшы бліжэй і пабачыўшы, што ён мёртвы, Лёніха адразу вярнулася дамоў і па тэлефоне выклікала міліцыю, якая ў хуткім часе прыехала і высветліла, што памянёны Сівы быў пасланы ў магазін у Прылукі трыумвіратам такіх самых тыповых фігур, з якімі ён спажываў на сваёй дачы алкаголь, з прычыны заканчэння апошняга. Падобна было, што яго збіла машына. Усё гэта было запратакалявана яшчэ ўчора, а сённяшні візіт міліцыі ў Дабрацічы датычыўся таго факта, што ўдава Сівага заявіла аб прапажы ровара, на якім, нібыта, Сівы выправіўся ў апошнюю ў жыцці паездку – а ровара таго, калі прыехала міліцыя, каля яго не выявілася.

Нет, ничего нам об этом не известно, Лёниха вчера к нам не приходила, – пацвердзіла я.

Что ж, спасибо за воду. Вкусная. Пойду я, может, тётя Маша уже вернулась.

Хлопец нетаропка пайшоў, і неўзабаве ад Лёнішынай хаты, якая стаіць за асінавым гайком, данёсся лямант – Лёніха глухая на старасці год, бы даўбешка, таму ўчастковаму прыйшлося добратакі напружваць голас, каб дакрычацца.

– А хто? А што? – дапытваўся ўчастковы.

– Верыш, нікога не было! Верыш, не бачыла! Не, нікога там паблізу не было! Не бачыла ровара! – час ад часу даносіў да нас вецер адказы цёткі Мані.

Строга кажучы, гэты эпізод з участковым не меў да таго, што адбылося потым, непасрэднага дачынення. Ён не быў тым каменьчыкам, які зрушыў лавіну. Каменьчык гэты рэпнуўся недзе ў іншым месцы і ў іншы час. Але ён быў першай незвычайнасцю, першай неспадзяванкай, першай рысачкай у шэрагу дзіўнасцяў. Пасля яе неспадзяванкі пасыпаліся, пасыпаліся і вельмі хутка ператварыліся ў лавіну.

Каханне і ўдача Геніка Уругвайца

Магчыма, гэты самы каменьчык зрушыў Генік Гадун Уругваец. Генік Гадун Уругваец, сухі і прыгожы, аматар партвейну і поткі , на што часцяком ў полі скардзіцца бабам яго жонка Каця. Цесля, пчаляр і майстра, статны і здатны, у старых нагавіцах і зазвычай босы, ён настолькі шчыльна знітаваны з зямлёй, што, цалкам магчыма, менавіта ён зрушыў лавіну… Калі так, то адбылося гэта наступным ранкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыбін горад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыбін горад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыбін горад»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыбін горад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x