Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён узяў у кладоўцы свой стары ровар і паехаў на салёнае возера. На адзінай аўтамабільнай дарозе, якая вяла да гары Кулум, было цесна. Доўгай чарадой па ёй цягнуліся нецярплівыя джыпы й пакорлівыя масквічы. Ля возера, захінаючы бульдозэры й бэтонныя блёкі, стаяла здаравенная палатняная бандура з паведамленьнем аб будаўніцтве каля Ніжняй Кулумчы санаторыя “Жывая вада” і стварэньні ажно да Кулуму суцэльнай лячэбна-курортнай зоны. Праз тыдзень Назар прадаў цётчын дом лупатаму дзядзьку, былому намесьніку дырэктара заводу, хвораму на псарыяз і трохі разгубленаму ад нечаканага багацьця, што нядаўна звалілася на ягоную галаву, і зьехаў з Кулумчы назаўжды.

17

Калі б не Назар Мінус, я бы дагэтуль. Страшна нават падумаць, што б я дагэтуль. Нават не магу сабе ўявіць, што я дагэтуль бы. А цяпер я біёграф вялікага, без сумненьняў выбітнага чалавека. Раней я шмат чытаў, і ўрэшце захварэў на беспрычынную роспач. Тады я стаў пісаць, зранку перачытваў напісанае й мне станавілася яшчэ горш. Мая жыцьцёвая прастора звужалася. Мае ўласныя пінжакі пагражалі мне расправай, я кленчыў грошы ў заўзятых ворагаў, у тых, з кім бы год таму за адзін стол ня сеў, на ноч я клаў пад падушку нож. У маім пакоі вісеў на сьцяне чачэнскі сьцяг, а з раніцы ў лазьніцы я адплёўваўся крывёй.

Так працягвалася да той пары, пакуль я… Зрэшты, як пісалі ў старых, цяпер забароненых кнігах, пра ўсё па парадку.

Частка другая

Жыціе сьвятога К

18

Дзякуючы кіно мінуўшчына ўяўляецца нам чорна-белай; чорнымі былі робы тых палонных немцаў, якія ўзімку 1948 году пачалі будоўлю пяціпавярховіка на вуліцы Ўзорнай, і бела, белым-бела сьвяціліся на кадрах кронікі яго сьцены ў жніўні, калі аб’ект здавалі ў эксплюатацыю. Тады будавалі шпарка. У верасьні каля двухсот чалавек сьвяткавалі тут улазіны: усё як мае быць, зь дзіцячым плачам, песьнямі, скокамі й бойкамі. Дом атрымаўся шыракагруды, з ордэнскімі планкамі невялікіх балькончыкаў, з шырокімі пляцоўкамі, высокімі столямі, узараным дваром, дзе выцьвіталі на сонцы гімнасьцёркі й юныя дрэўцы, ды праставатай фігурнай ляпнінай, якая апярэзала дах. Праўда, першы паверх першага пад’езду новага дому на Ўзорнай так ніхто й не заняў – пляніроўка гэтай часткі дому прадугледжвала нейкія грамадзкія памяшканьні. Жыхары спадзяваліся, што там адчыняць булачную, аднак высьветлілася, што ўсё значна весялей. З новага году пад спачывальняй сям’і члена парткому зборачнага цэху матацыклетнага заводу тав. Грышука, на адзін цагляна-бэтонны мэтр уніз ад ножак шлюбнага ложку, пачала працаваць кіназаля.

У тым жа 1948 годзе за васемсот кілямэтраў ад вуліцы Ўзорнай з вакна гісторыі выпаў вялікі чалавек тав. Жданаў, Андрэй Аляксандравіч, хай будзе зямелька пухам ягоным фаміліянтам. Заслужаная была асоба, рукі па локці ў крыві, не цуралася культуры, нават болей: клапацілася пра мастакоў, па-бацькоўску павучала, як несьці разумныя, добрыя, вечныя і ідалягічна выверана-вывараныя яйкі ў масы. Даручэньне такое мела – клапаціцца. “Няма, няма ў нас таленавітых кампазытараў, – бедаваў, напрыклад, выходзячы з канцэрту клясычнай музыкі, Андрэй Аляксандравіч, у атачэньні паплечнікаў, у сэньсе тых, хто быў Андрэю Аляксандравічу па плячо. – Слухаў, слухаў, а цяпер ніводнай мэлёдыі пад нос не насьвісьціш. Незапамінальна”. Хавалі таварыша Жданава з усімі ўрачыстасьцямі, а ў магілу, згодна са старажытным паганскім абрадам, паклалі побач зь нябожчыкам цэлы горад Марыупаль. Па ўсёй краіне людзі клаліся спаць на адных вуліцах, а прачыналіся на імя Жданава, ішлі ў адны школы, а выходзілі з імя Жданава, падціраліся газэткаю ў адных Дамох культуры, а змывалі за сабой у імя Жданава, зачыналі адно дзіця, а нараджалі імя Жданава, ступалі раніцай на адзін сьнег, а прыносілі дахаты на ботах імя Жданава, і насілі імя Жданава, насілі, насілі, на сэрцы насілі, на руках, на тварах, як гнюсную скураную хваробу. Два дні назву “сяло Жданава” насіла і Верхняя Кулумча – пасьля таго, як у аблвыканкаме даведаліся, што гэта шостае Жданава ў раёне, рашэньне аб перайменаваньні было скасаванае – беспрэцэдэнтны выпадак!

Жыхары гораду, дзе месьцілася вуліца Ўзорная, зьяўляліся самымі вернападданымі людзьмі ўва ўсёй Родзіне. Нават чукчы з анэкдотаў былі большымі дысыдэнтамі. Так кіназаля на першым паверсе стала кінатэатрам імя Жданава.

19

Гэта быў наймалы кінатэатр у горадзе – гледачоў сустракала вакенца, падобнае да тых, у якіх на матацыклетным заводзе выдавалі заробак, – за ім у цясьнюткім пакойчыку сядзела білетэрка, прысланіўшыся сьпінай да шафы з рыштункам прыбіральшчыцы і ўпіраючыся нагамі ў сэйф. Калідор вёў паважных наведнікаў у залю, ягонае адзінае адгалінаваньне выпіхвала ў прыбіральню з агульнай кабінкай, якая зачынялася на засаўку. Першыя рады залі, разьлічанай на шэсьцьдзесят восем чалавек, адзьдзяляла ад экрану некалькі квадратаў расьпісанай зоркамі пліткі. У сьпіны гледачоў, як мае быць, пазірала цыклопава вока рубкі кінамэханіка. З чорнага ўваходу можна было патрапіць у памяшканьне, якое займала мэтадыстка-адміністратар, і ў кабінэт дырэктара, злучаны з рубкай адмысловай лесьвіцай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x