Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

8

Яго якраз у той год пачалі вучыць дзіўнай мове, патрэбы ў якой Назар таксама зусім не разумеў. Людзі навокал размаўлялі ўсім зразумелымі словамі, існавала таксама мова французская, што страшэнна падабалася Назару: як высьветлілася, на ёй размаўлялі мушкецёры й капітаны шхунаў – яны штоночы завітвалі да Назара ў сон, ценямі прасьлізгвалі па сьцяне над ложкам, дыяфільмамі краліся па прасьціне. Дзьве мовы былі абгрунтаваныя, прыгожыя ды абсалютна непадобныя адна на адну.

А гэтая новая, трэцяя… Яна была амаль уцямнай, але відавочна лішняй. Гэтая мова нагадвала Назару тую гульню, у якую гулялі раз-пораз ад няма чаго рабіць ягоныя аднаклясьнікі. “Давай размаўляць на бумскай мове”, – казаў адзін другому такому ж сапліўцу. “Давай. Бум’я бум’еў бумсёньня бум’суп. Бум’а бумты? – Бумкатлеты”. Карысьці ад новага школьнага прадмету было ня больш чым ад бумскай або чумскай мовы. Назар не разумеў і ненавідзеў яго.

9

Па-за школай здараліся й прыемныя моманты. Маці апранала лепшую сукенку, брала Назара як маленькага за руку і яны йшлі да аўтобуснага прыпынку. Сястра, якая пасьпявала ўпотай стэлефанавацца зь якім-небудзь дэбілам, пра якога Назар ведаў шмат, а бацькі – толькі добрае, заставалася дома; яна мела добрую нагоду – рыхтавалася паступаць у інстытут. Назару адкрываўся горад – аглушальны, таўхатлівы, падзелены паміж чэргамі, поўны сюрпрызаў. Яны ехалі ў кавярню “Вавёрачка”, аднак якая ж гэта была вавёрачка? – сапраўдная вавёра, з высокай столяй, зэдлікамі амаль у Назараў рост, вітражамі ў вокнах, якія фарбавалі панылую школьную форму ў колер прыгодаў. У-у, гэтыя пятніцы, марозіва ў вазачках, жэле з трускавак, якое, здавалася, можна есьці тонамі, але асабліва – загадкавы й непараўнальны Самбук. З чаго яго рабілі, што за зельле клалі на дно, які чараўнік з дапамогай гэтай раскошы купляў душы дзяцей?… хто б ён ні быў, Назар бы штодня аддаваў яму душу за лыжачку Самбуку.

Таварыш Мінус быў вольны ад сваіх неадкладных грамадзкіх справаў толькі па суботах – па нядзелях ён пісаў скаргі ды актуальныя артыкулы для газэтаў, ягоная пішучая машынка даводзіла да гістэрыкі дачку, суседзі грукалі ў сьценку. Па суботах жа таварыш Мінус выконваў бацькоўскі абавязак: вёў сына ў кіно. Найбліжэй да іх знаходзіўся кінатэатр імя Жданава. Ён месьціўся на першым паверсе старога змрочнага дому, заля была разьлічаная чалавек на шэсьцьдзесят, ня болей. Першы рад, куды ім раз-пораз даводзілася садзіцца, ад экрану адзьдзяляла ўсяго некалькі квадратных мэтраў стракатай пліткі, на сьценах віселі ўрачыстыя, нібы пахавальныя, фота савецкіх кінаартыстаў. Назар прасоўваў грошы ў вакенца – жанчына, якая сядзела там, заўсёды глядзела на яго з-за шкла так асуджальна, нібыта Назар з бацькам бралі квіткі ў бардэль. Першы час Назар не заўважаў сувязі паміж пільным промнем сьвятла за сьпінай і карцінкаю на экране; ён увесь быў засяроджаны на дзеі, у самыя адказныя моманты кулакі ягоныя міжволі сьціскаліся, і так і дрыжэлі ў шчасьлівым паралюшы, пакуль рэжысэр не замазваў чорнае белым і перад вачыма не пачыналі прасьцюжана мігцець расчаравальныя словы велічынёй з галоўнага героя. Таварыш Мінус вадзіў сына толькі на правільныя фільмы: краіна была набітая шпіёнамі як трамвай у гадзіну пік; нібы лайдак, паглядаў у сіняе неба забіты мусульманамі малады памежнік, рабочыя са шчасьлівымі тварамі аддавалі начальнікам свае заробкі, а тыя не хацелі браць, і дзяўчаты закахваліся выключна ў міліцыянтаў. Апошні нямецка-фашысцкі захопнік са сваім неад’емным характэрным сьмехам і вечным “Лёс, лёс” быў нашмат лепшы за любога амэрыканца – амэрыканца заўсёды звалі Біл, а савецкага марака – Сярога. Чорных амэрыканцаў кіно не чапала, хаця і адгукалася пра іх чамусьці пагардліва: негры. Улюбёнай стужкай бацькі й сына Мінусаў была “Затрымаць любой цаной”. Яны хадзілі на гэты фільм тройчы.

Назар спадзяваўся, што кіно дапаможа яму ўсё зразумець. Яно й праўда было падобнае на ключ у канцы задачніку, але Назар ня верыў, што разгадка можа быць такой простай. На тварах актораў праступала стома; адсоўваючыся на задні плян, яны са шкадаваньнем пазіралі на гледача з-за плячэй галоўных герояў: ня верце нам, даруйце нам.

10

Прыкладна раз на месяц да іх у госьці прыязджалі бабка зь дзедам. Бабка неўзабаве напівалася й давай казаць на таварыша Мінуса нехарошымі словамі. Маці прамаўляла з дакорам “Мама”і йшла мыць посуд. Малады практыкант з жэку, які зьняў сабе пакой у суседнім пад’езьдзе, таксама сядзеў за сталом, абдымаўся зь дзедам, жор аліўе – зрэшты, цяпер ён быў ужо не практыкант, а інжынэр са штатным акладам, уладар сантэхнікаў і дворнікаў, і таварыш Мінус любіў пагаварыць зь ім пра патрыятызм. Госьці разыходзіліся доўга. “Мора, мора”, – неслася з вокнаў на ўвесь двор, заходзілі на сто грамаў суседзі, маці зноў і зноў адчыняла халадзільнік. Грамада са змрочнаю асалодаю ў вачох цягнула нудныя, бясконцыя сьпевы, якія лічыліся народнымі, аднак насамрэч былі напісаныя заслужаным кампазытарам Іванам Хрулям, Шукшыным савецкай песьні, як казалі пра яго ў перадачы “Музыка нас зьвязала”. Чаму яны ўвесь час прыходзяць па адных і тых жа днях – ламаў галаву над незразумелымі заканамернасьцямі жыцьця сваёй сям’і Назар Мінус, якому дзед, рагочучы, суваў за каўнер навюткія грошыкі. Чаму калі ад сястры па вечарох пахне віном і тытунём, маці б’е яе па галаве ручніком, а за сталом зь дзедам і бабкай маці зь сястрой паляць і моршчацца ад партвэйну як дзьве сяброўкі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x