Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблыневы Маёнтак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблыневы Маёнтак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Яблыневы Маёнтак — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблыневы Маёнтак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

альбо таксама неверагоднае пачуцьцё, як мая аднагрупніца нахіляецца перадаць канспэкт майму сябру і яе грудзі акурат кладуцца мне на выцягнутую руку на стале. салодкія дотыкі… такія крананьні часта нясуць за сабою фаервэрк эмоцый.

гэта калі я выпадковасьцю лёсу аднойчы апынуўся ў адным ложку зь пякельнай сяброўкай, і ніякага сэксу не плянавалася, пакуль яна не пачала гладіць сваёю рукою маю руку, так праводзіла пальцамі ад пляча і да кончыкаў пальцаў, і я адразу пачаў плавіцца, як сьметанковы сыр у мікрахвалёўцы.

наколькі я люблю крананьні і дотыкі, настолькі ж баюся, калі жанчына праяўляе сябе першаю альбо калі мае сваёю рысаю характару датыкальную камунікацыю падчас размовы ці знаёмства. ёсьць дзьве жанчыны, якіх я баюся, па-сапраўднаму баюся і стараюся зь імі дачыняцца на адлегласьці. яны абедзьве аднолькава падыходзяць да цябе і, адразу парушаючы тваю прыватную прастору, на плячо руку пакладуць або пачнуць гладзіць локаць. аднойчы яны мяне проста спужалі, калі я сядзеў сьпінаю і адна зь іх падышла і пачала гладзіць мне сьпіну, распавядаючы, што варта было б зараз схадзіць па адной справе.

проста жах: холад, ступар, я б сказаў – нават спроба ўцёкаў, абы толькі гэта скончылася. жанчыны гэтыя цікавыя і прывабныя, але іхняя любоў да фізычнага кантакту падчас вэрбальнага хутка давядзе мяне да вар’ятні, нават нягледзячы на тое, што я кожным разам ад іх адштурхоўваюся, адыходжу на крок назад, у іх усё роўна атрымліваецца да мяне дацягнуцца.

вусы

я перастаў ня толькі галіць, але й падразаць вусы, спачатку яны мяне раздражнялі, і расьлі толькі проста, і тырчалі невыносна, і лезьлі ў нос, але прайшло колькі часу, і цяпер у мяне вусы хутка пачнуць закручвацца па бакох, і яны, здаецца, жывуць ужо сваім жыцьцём, але імя вусам, як барадзе, я не даю, бо Патрык – мой стары сябра, які са мною зь першага каханьня, а да вусаў я толькі абвыкаю, і першае, што заўважаю, – вусы пачынаюць па-іншаму зьвязваць мяне з асяродзьдзем, я стаў лепей адчуваць і адрозьніваць пахі, і цяпер часта раніцаю прачынаюся не праз шум, але паводзячы носам па паветры, як драпежнік… ага, вось Люба прыехала, зараз будзе паркавацца ў двары, пад’едзе праз тры, дзьве, адну сэкунду, і я чую, як машына запыняецца, утульна так, мякка, падмінаючы пад гумовыя колы спачатку асфальт, а потым і маленькія каменьчыкі зь пяском, і вось ужо пярэднімі коламі яна заяжджае на газон, які атачае пах сьвежай травы, прымятай, зь невялікім тармазным шляхам.

такт

у мяне ёсьць самая каштоўная сяброўка Валя, зь якою я стараюся ніколі не сварыцца і як мага часьцей бачыцца. зразумела, што праз мой пераезд у маёнтак яна для мяне сталася амаль недасяжнаю, бо наведваць мяне не зьбіраецца.

Валя – неверагодна ўнікальная, бо абсалютна ня ведае і не разумее, што такое такт, што, дзе і як трэба казаць і як сябе паводзіць. яна ніколі не хадзіла ў школу, бацькі ейнай сярэдняй адукацыяй займаліся самі, таму што, як Валя кажа, яна мела слабы імунітэт і знаходзілася на хатнім лячэньні, што зусім не замінала ёй потым атрымаць дыплём юрыста, па якім яна ні дня не працавала.

з Валяй я пазнаёміўся ў начным клюбе, калі сябры паклікалі на працяг начнога трыпу на кватэру да «дзіўнай» знаёмай. і вось я рукаюся з Валяю, а тая кажа: «зараз пукну» – і пукае, і ўсе навокал сьмяюцца, а я пачуваю сябе няёмка. яна жыве ў цэнтры Менску, у чатырохпакаёўцы, якая мае другі паверх зь яшчэ трыма пакоямі. месца, каб паспаць, хапіла ўсім, але мне не да сну, мы сядзім з Валяю на гаўбцы, абсталяваным пад яшчэ адзін пакой, п’ем кароткія кактэйлі: апэльсінавы сок, марціні, гарэлка, цынамон… Валя распавядае мне, як старому сябру, усё, што трапляе ёй у галаву, жартуе, сьмяецца, ад яе я чую процьму нейкіх дзіўных гісторый і дзіву даюся, які кардынальна іншы ў яе погляд на сьвет і ніякіх комплексаў, вось яна закінула ногі на гаўбец, я разглядаю яе сьцёгны і фіялетавыя стрынгі, адзначаю, што ў яе дэпіляцыя зробленая пад «дзіцячую нечаканасьць», яе полавыя губы добра акрэсьлены… Валя кажа, што хацела б зрабіць мне дэпіляцыю грудзей, а то я падобны да маманта, і зьнікае. мы зь ёй знаёмыя літаральна тры гадзіны, а ў мяне такое адчуваньне, што я яе ведаю з маленства, калі яна была зусім плоскаю і бегала з намі па двары, гуляючы ў «казакоў-разбойнікаў».

яна вяртаецца, здымае зь мяне расшпіленую кашулю, уключае дэпілятар, і я пачынаю лямантаваць не сваім голасам. Валя сьмяецца і праз колькі сэкунд адпускае мяне з напаўдэпіляванымі грудзьмі. мы ізноў выпіваем шорт і сьмяемся, яна падае на сафу, запускае рукі ў валасы, прыгладжвае іх, правая рука заблытваецца, Валя кажа, што гэта прысохлая спэрма, з раніцы яшчэ засталася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблыневы Маёнтак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблыневы Маёнтак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Аляксандар Бацкель - Мімікрыя
Аляксандар Бацкель
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Яблыневы Маёнтак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблыневы Маёнтак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x