я сам, карыстаючыся толькі беларускаю, часта сутыкаюся з пытаньнем: «а чаму па-беларуску?» на што коратка адказваю, шалёна паглядаючы на апанэнта: «а дзе я, блядзь, па тваім разуменьні, жыву?!»
большасьць расейцаў (і, як высьвятляецца, ня толькі: нейкія там партыі ў Гішпаніі, чачэнцы, палова беларускага насельніцтва, Ангела Мэркель… і г.д.) шчыра падтрымліваюць і «крымнаш», і «данбас», і хуй яго ведае, куды іх яшчэ накіруе ўласнае жаданьне падрачыць і кончыць…
я прапаную называць гэты кантынгент людзей лайтова – юнівэрсафобамі. гэта такія людзі, якія замкнёныя ва ўласнай геаграфіі, з буйным імпэтам заваёўніцтва, хворыя на імпэрыялізм і абагульненьне, яны ніколі не супакояцца, нават калі прайграюць вайну, таму што ўсё перавернуць, і калі не ахвярамі сьвятымі стануцца, дык «праўда» заўсёды будзе на іх баку, бо так паведамяць па іхніх галоўных СМІ!
Юнг шмат разоў патрабаваў, каб Фройд распавёў яму свае сны, але той заўсёды адмаўляўся, бо не хацеў, каб Юнг даведаўся пра ягоны сьвет штосьці большае, ніж ён сам жадае. але я ня Фройд… у маім жыцьці была процьма разнастайных сноў, каляровых і чорна-белых, вусьцішных, сумных, эратычных і рамантычных… але толькі два сны, якія я бачыў, засталіся для мяне самымі запамінальнымі на дробязі, на ўзроўні якасьці HD.
першы сон, альбо, хутчэй, сьненьне, было каля дваццаці год таму, я стаяў у цемры і ня мог сказаць, дзе знаходжуся, я ня мог удакладніць гэта нават крананьнямі, бо паўсюль была прастора і цемра, але нагамі я адчуваў зямлю, падлогу, нешта цьвёрдае, я спрабаваў крочыць, але здавалася, што я хаджу на адным месцы. і вось я чую прыемнае казытаньне, у маё правае вуха хтосьці дыхае і шэпча штосьці, але я не магу разабраць, што мне шэпчуць, прыслухоўваюся і, хутчэй, здагадваюся: «ідзі са мною, ідзі, пайшлі, хутчэй, ну?!» а мне неяк няўтульна, холадна і горача адначасова, і я разумею, што варта адмовіцца, няма ніякага жаданьня ісьці, і тут у маёй галаве яскрава і рэалістычна зьяўляецца адказ: «я нікуды не пайду, бо я тут для іншага і жыць буду для іншай справы». і раптам перада мною рассоўваецца цяжкая заслона і перад вачыма – чырвань, полымя, бяз жару, але такое рэзкае ў цемры, я засланяюся рукамі, заплюшчваю вочы і прачынаюся, яшчэ гадзіну ляжу ў прыцемках і не разумею, што гэта было і каму я адмовіў. і мне дзесяць год, і я занадта малы, каб запамінаць такія сны.
і вось другі сон, які я сьніў літаральна днямі, і гэты сон не ідзе ні ў якое параўнаньне зь першым. вось я ў лесе, перада мною сьнег, ён вельмі хутка растае, і вонкі падымаецца зялёная трава, аточаная пралескамі, і я праводжу далонямі, зьлёгку кранаючыся талага сьнегу, і ён зьнікае, і далоні казычуць расьлінкі, і я бачу промні сонца, я крочу сьцяжынкаю да невялікай палянкі, азіраюся, вось у зеляніне поўзаюць вужыкі, зайцы паўсюль, і яны так блізка ад мяне, што аднаго зь іх мне ўдаецца пагладзіць. вось я бачу, як побач са мною прабягаюць лісы, і мне так радасна, я ўголас сьмяюся, дзіву даюся, і я неверагодна шчасьлівы, і мне быццам бы дзесяць год, і ўсё так натуральна, і проста, і цудоўна, і птушкі навокал, і матылькі, і я вельмі хачу падзяліцца тым, што бачу і адчуваю, са сваёю каханаю, я яе клічу нейкім дзіцячым голасам, я ведаю – яна недзе побач, хутка падыдзе, я хвалююся, каб яна пасьпела прыйсьці і ўсё гэта пабачыць, і вось я яе бачу, яна ідзе ў адлегласьці дзесяці крокаў ад мяне, і я крычу ёй, паказваючы пальцам на шэрага зайчыка: «паглядзі! паглядзі! гэта тут жыве Бог!» і прачынаюся самым шчасьлівым на сьвеце чалавекам, і бачу побач яе, і шэры сьвет з вакна, якое расчынена і дзьме вільготным ветрам, і тут раптам як грымне залева.
Міхась зь дзяцінства быў вялікім аматарам кніг, ён зьбіраў сваю адмысловую бібліятэку, калекцыянаваў кнігі сэрыямі і меў такіх самых сяброў, каб было пра што пагутарыць, чым абмяняцца, але аднойчы, калі яму споўнілася дваццаць тры, ён, доўга вагаючыся, усё-ткі вырашыў набыць сабе пляншэтнік, каб адразу шмат кніг з сабою насіць, сядзець у анлайнбібліятэках, пісаць на лайвліб рэцэнзіі.
першы месяц для Міхася прайшоў непрыкметна хутка, бо ён заліў адразу шэсьць кніг Набокава, вырашыў перачытаць аднаго зь любімых пісьменьнікаў. потым ён засеў за пляншэтнік грунтоўней і напампаваў адразу ўсе кнігі Рамэна Гары і Луі Фэрдынанда Сэліна, пачаў чытаць спачатку «Белага сабаку», але пасьля трох старонак перакінуўся на «Падарожжа на край ночы», прачытаўшы пяць старонак, ён успомніў, што калісьці пачынаў чытаць «Абяцаньне на досьвітку», і пачаў чытаць гэтую кнігу, зрабіў праз восем старонак закладку і выйшаў у галоўнае мэню, бо, калі пачаў чытаць, захацеў упэўніцца ў аўтабіяграфічнасьці кнігі, і з браўзэра на яго пасыпаліся ўкладкі: вікіпэдыя, лайвліб, фан-сайт аўтара, колькі камэнтароў з форумаў і некалькі старых сайтаў з пыльнаю інфармацыяй… праз гадзіну Міхась ужо гартаў Хэмінгуэя, бо пасьля сёрфінгу па сайтах апынуўся па спасылках на сайце Хэма, таму што аб’ядноўвала двух пісьменьнікаў самагубства, ды яшчэ калі да гэтага далучыць высокае стаўленьне да Хэма і порцыю эпігонства яго творчасьці самім Букоўскі… які ў сваю чаргу лічыў геніем Сэліна… карціна набывала вусьцішны лес цытат і біяграфій… так Міхась, пачаўшы некалькі дзясяткаў кніг, ня скончыў ніводную. усё неяк па-хуткаму, адкідаючы раманы дзеля таго, каб пагугліць, удакладніць, а таксама праверыць пошту, працытаваць і лайкнуць той ці іншы пост у фэйсбуку альбо пазначыць у сваім статусе штосьці кшталту: «ізноў адкрываю для сябе Гюго».
Читать дальше