Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблыневы Маёнтак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблыневы Маёнтак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Яблыневы Маёнтак — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблыневы Маёнтак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

машына

абсалютная большасьць людзей забівала няверных не істотна якіх, але – няверных абсалютная большасьць падпальваласухое гальлё пад вядзьмаркамі тапіла жанчын у водах рэк і азёраў абсалютная большасьць карала яўрэяў абсалютная большасьць заўсёды абсалютна ўпэўненая ў сваіх дзеяньнях абсалютная большасьць жыве пагана і за мяжою сярэдняга дастатку і гэта я бачу з майго вакна а таксама я бачу, як абсалютная большасьць паркуе свае машыны як быццам яна, гэтая большасьць, спусьцілася з гор, і там, у гарах, толькі так і магчыма паркавацца абсалютная большасьць глядзіць навіны і плюецца на тых, хто не такі, як яны абсалютная большасьць верыць у бога і прэзыдэнта абсалютная большасьць упэўненая, што гэта нармальна – верыць у свайго бога-прэзыдэнта абсалютная большасьць ня ведае лічбу «пі»

і не цікавіцца базонам Хігса але абсалютная большасьць дакладна ведае, што гэта не галоўнае ў жыцьці абсалютная большасьць яшчэ стагодзьдзе таму ня верыла ў робатаў і не будавала хмарачосаў, ёй было дастаткова глядзець на неба і марыць абсалютную большасьць раней так ня гвалцілі і не рабілі зь яе спажывецкі фарш абсалютная большасьць ніколі непабудуе экалёгію бо абсалютная большасьць занятая іншымі справамі абсалютная большасьць нядаўна вырашыла, што ёй мала сваёй зямлі

сымптом

ня так даўно ў маім жыцьці на дзьве фобіі стала болей. хаця не, гэта ня фобіі, гэта бескантрольная баязьлівасьць… ня ведаю, як сказаць дакладна, – сьвядомая засяроджанасьць?

зьявіліся гэтыя дзьве вусьцішы такім чынам: аднойчы я ехаў у грамадзкім транспарце і слухаў аўдыёкнігу маркіза дэ Сада «Філязофія ў будуары». еду сабе, стараюся рабіць безуважны твар, бо тое, што мне ўліваецца ў вушы, – неверагодныя сцэны, дзе ліжуць, сасуць, пальцамі паглыбляюцца паўсюль, дзе ўвогуле магчыма паглыбіцца, і вакол усіх гэтых рухаў вядуцца дыялёгі аб эстэтыцы, рэлігіі, этыкеце, філязофіі жыцьця, маралі. і вось мяне штурханулі, і я, як самы сапраўдны злодзей, рэзка павярнуўся, спужаны, дастаў плэер, каб паставіць на паўзу, як раптам ён вываліўся з маіх рук, і, пакуль ляцеў долу, навушнікі з яго вытыркнуліся, і праз невялікія дзірачкі ў корпусе, дзе хаваецца гэткі самы невялікі дынамік, усе, хто побач стаялі, пачулі, як актор чытае: «…Некоторые любовники создают из них престол наслаждения: между двумя холмами Венеры любовник удобно устраивает свой член, женщина сжимает груди, сдавливает его и, после некоторых трудов, кое-какие мужчины могут добиться излияния туда восхитительного бальзама, истечение которого – истинное счастье для распутников… Кстати, мадам, не пора ли сказать нашей воспитаннице пару слов о члене, о котором мы будем говорить без умолку?..» пакуль я паднімаў плэер і сутаргава націскаў на паўзу, маім суседзям было аб чым падумаць, гледзячы на мяне…

і я цяпер, нават калі проста слухаю музыку, думаю аб тым, што будзе неяк наёмка, калі хтосьці пачуе, якую музыку я слухаю…

і вось яшчэ гісторыя.

раніца, я сплю, але частка мяне ўжо ня сьпіць, я чую, што Люба прачнулася, паўляжыць у ложку і гартае кнігу, праз павекі я заўважаю, што надвор’е сёньня файнае, сонейка сьвеціць… і тут раптам я вельмі гучна пукаю. ну так, па-мужчынску пярджу.

Люба, вядома, пачынае сьмяяцца, але ціхенька, каб мяне не разбудзіць. божачкі, мне сорамна, хочацца праваліцца з ложкам куды заўгодна, і я засынаю.

прачынаюся праз гадзіну. на стале сьняданак,

Люба ў лэптопе, усё добра.

я пасьля такой падзеі цяпер увогуле баюся нават уявіць, што яшчэ магла чуць Люба, якая заўсёды прачынаецца раней за мяне!

жыць

Гаспар К. прачнуўся, прыняў душ, выпіў кавы ўпрыкуску з кавалачкам шакалядкі, апрануўся ў горад, узяў торбу, паклаў туды гаманец, ключы ды мабільны тэлефон і, замест таго каб ісьці на працу, вырашыў зьмяніць лад свайго жыцьця, бо яму раптам усё падалося досыць нудным, шэрым і бессэнсоўным.

Гаспар К. выйшаў з дому і пайшоў у невядомым кірунку. ішоў ён так каля гадзіны, пакуль сапраўды не заблукаў, бо кожныя трыста крокаў ён збочваў па чарзе то ў левы бок, то ў правы, і такім чынам апынуўся ў невядомых мясьцінах, але гэтага яму было мала, каб зьмяніць жыцьцё, і ён злавіў таксоўку і наказаў кіроўцу, каб той вёз яго такім чынам: тры кілямэтры проста, а потым паварот у правы бок, ізноў тры кілямэтры проста, а потым паварот у левы бок, і так ён мусіць праехаць сто кілямэтраў.

праехаўшы сто кілямэтраў, Гаспар К. заплаціў кіроўцу, які глядзеў на яго вялікімі вачыма, і выйшаў з машыны акурат на бераг невядомае ракі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблыневы Маёнтак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблыневы Маёнтак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Аляксандар Бацкель - Мімікрыя
Аляксандар Бацкель
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Яблыневы Маёнтак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблыневы Маёнтак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x