Алесь Аркуш - Захоп Беларусі марсіянамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Аркуш - Захоп Беларусі марсіянамі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Захоп Беларусі марсіянамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Захоп Беларусі марсіянамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратур нага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…

Захоп Беларусі марсіянамі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Захоп Беларусі марсіянамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое ж самае можна здарыцца і зь літаратурным героем. Пра што Кроква неаднойчы разважаў. І ў гэтым, як яму здавалася, існавала тая небясьпека, якую ён нібыта адчуваў у занятку літаратурай.

Чужаніца не адразу робіцца варожым і трапляе у інвазійны спіс. Пройдзе пяцьдзясят, і сто гадоў, перш чым пачнуць праяўляцца сымптомы.

Выдаліць літаратурную чужаніцу будзе значна цяжэй, чым прапалоць баршчавік або патруціць каларадзкага жука. Бо той вобраз, тыя героі, тая чужаніца растане ў чалавеку, і – самае небясьпечнае – пранікне ў душу.

Вобразы плылі і плылі высока-высока, недзе ў стратасфэры. І хтосьці нашэптаваў Крокве салодкія словы. І словы гэтыя былі зразумелыя, але з чужой мовы. Нібыта з выразаных з газэты літар, розных памераў і розных гарнітур, нехта выклаў гэтыя словы на тваім пісьмовым стане. І зараз чы тае табе іх сыропным голасам рэклямнага роліка.

«Я за аблокамі сачыў і кожнаму даваў найменьне», – згадаў Кроква паэтычныя радкі аднаго знаёмага паэта. Пасьміхнуўся. Устаў ад пісьмовага стала і вымкнуў кампутар.

* * *

– А нацыянальная культура ня можа існаваць толькі ў фальклоры і літаратуры, яна павінна пранікнуць паўсюль – у сучасныя песьні, кіно, тэатар… – На дварэ ўжо была гадзіна ночы, а размова Дудара з Уладзікам, здавалася, ня мела канца. Абодва ляжалі ў сваіх ложках. У пакой трапляла сьвятло ад ліхтара, які месьціўся амаль насупроць іх вакна. Гэтае вакно крыху асьвятляла лапік тэрыторыі, у якім жылі хлопцы.

На Карла Маркса Дудар пасяліўся разам са сваім рэдакцыйным калегам. Раней Уладзік жыў з маладым настаўнікам, які толькі пазалетась скончыў Менскі пэдтэхнікум, але таго перанакіравалі ў школу ў Валынцах і месца вы звалілася.

Уладзік неяк даволі хутка перайшоў на беларускую мову, праўда, размаўляў на ёй толькі з Алесем і пераважна калі яны заставаліся сам-насам. Дудар гэта заўважаў, але палічыў, што сябра праходзіць пэрыяд адаптацыі і ня варта хлопца прысьпешваць.

– Таму нас чакае вялікая праца, – тлумачыў сябру паэт. – Ведаю, што ўжо ствараецца першы беларускі фільм. Дарэчы, яго будуць рабіць паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвіна пас». Напэўна, чытаў? – Дудар узьняўся крыху з ложка і зірнуў на Ўладзю.

– Ну канешне, чытаў. – Уладзік сказаў гэта нават з ноткамі пакрыўджанасьці, маўляў, як мог сябар западозрыць, што ён не чытаў «Сьвінапаса»? Каб пераканаць Алеся, хлопец пачаў пераказваць падзеі аповесьці: – Мне асабліва падабаецца, як Грышка ўцёк, калі яго везьлі ў дэфэнзіву…

– А я, дарэчы, гэтую аповесьць чытаў яшчэ ў рукапісе, і нават тое-сёе там паправіў. – Дудар не даслухаў да канца пра Грышку: яму карцела пахваліцца перад сябрам. – А фільм будзе здымаць рэжысёр Юры Тарыч. Ён ужо прыяжджаў у Менск і сустракаўся з Чаротам.

– Ух ты! – выгукнуў Уладзік у захапленьні. – А ты ведаеш, што Юры Тарыч паходзіць з Полацку? Ён тут нарадзіўся. Пра гэта летась пісала наша газэта.

– Не, ня ведаў. Тарыча запрасілі працаваць у «Белдзяржкіно». Наша кінастудыя пакуль месьціцца ў Ленінградзе, але з часам абавязкова пераедзе ў Менск.

– Дарэчы, менавіта Тарыч напісаў сцэнар фільму «Банда бацькі Кныша», разам яшчэ з кімсьці. Пра гэта таксама пісала наша газэта. Летась у верасьні фільм паказвалі ў Полацку. У кінатэатры не было чым дыхаць – столькі набілася людзей.

– Я глядзеў гэты фільм у Менску… Але вось пра што падумаў… Тарыч нездарма нарадзіўся ў Полацку. Бо з Полацку паходзяць асноўныя беларускія асьветнікі – Францішак Скары на, Эўфрасіньня Полацкая, Сімяон Полацкі. Ты напэўна чуў пра Скарыну – менавіта ён надрукаваў першую беларускую кнігу. Першадрукар. Нешта ў гэтым Полацку ёсьць такое… Бо інакш як гэта патлумачыш? – Дудару нават падумалася, што і ён сюды трапіў невыпадкова, але палічыў гэтую думку задужа піжонскай і не агучыў яе сябру.

– Толькі сёньня наўрад ці можна гэта заўважыць… – Уладзік іранічна хмыкнуў і дадаў: – Ды і з Тарычам ёсьць пытаньні. Мне да валі рэдакцыйнае заданьне адшукаць у Полацку якія-кольвечы сьляды земляка-кінарэжысэра. Ніякіх сьлядоў я не знайшоў. Ні сваякоў, ні аднаклясьнікаў, ні нават людзей, якія яго ведалі ці хаця б бачылі. А што тычыцца полацкага асьветніцтва і культуры, дык і гэта цяжка сёньня заўважыць.

– Згодны з табой. Заняпаў горад. Стаўся правінцыйным і шэрым. Але я ведаю чаму. Ён згубіў сваё нацыянальнае аблічча, свае спаконвечныя традыцыі, згубіў свой культурны код. Горад абмаскаліўся. Раней пра гэта чуў ад сваіх старэйшых калег. А зараз сам пераканаў ся. Полацак можа выратаваць толькі беларуская пралетарская культура. Тут павінен зьявіцца свой нацыянальны тэатар, павінен выходзіць свой літаратурны часопіс ці хаця б штогадовік, тут трэба друкаваць кнігі. Павінна віраваць нацыянальнае культурнае жыцьцё. І мы ўсё гэтае мусім тут стварыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x