Алесь Аркуш - Захоп Беларусі марсіянамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Аркуш - Захоп Беларусі марсіянамі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Захоп Беларусі марсіянамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Захоп Беларусі марсіянамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратур нага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…

Захоп Беларусі марсіянамі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Захоп Беларусі марсіянамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Каманда зьяўляецца адразу, як толькі ўздымаецца ветразь, – Ластоўскі павярнуў га лаву ў бок мачты карабля і дакрануўся рукой да ветразя. – Маеш рацыю, вінавата каманда, а не дракар. Але людзі могуць памыляцца і ра біць кепскія ўчынкі, а дракар ня мае права па мыляцца. Дракар – гэта пасланьнік лёсу. Ёсьць у сьвеце больш сур’ёзныя і важныя рэчы, чым людзі і іх жаданьні, пляны і справы.

Кроква сіліўся зразумець, што гаворыць Ластоўскі, але ў яго гэта не атрымлівалася.

– Але людзі несьмяротныя, яны толькі мяняюць абалонку, – нечакана для самога сябе сказаў Кроква.

Ластоўскі ўважліва паглядзеў на Крокву. Затым павярнуў свой твар у бок Сафійскага сабору і спытаў:

– Бачыш, на крыжы Сафіі сядзіць крумкач. Гэта птушка або чалавек?

Кроква паглядзеў у бок Сафіі і ўбачыў на крыжы званіцы чорную кропку.

– Канешне, птушка, – упэўнена сказаў Кроква.

– Але гэта таксама абалонка. Разумееш? Усё, што ты бачыш навокал, – гэта абалонкі. Чалавек ня можа сам абраць сабе тое, што заманіцца. Гэта вырашае дракар. Дакладней, той дракар, да каманды якога ён прыпісаны. Калі твой дракар спазьняецца, ты апынесься на Лятучым Галяндцы. І тады, як бы ты ні хацеў, твой лёс гу бляе мэту, тады дракар проста перасоўваецца ў прасторы – бязмэтна і бяз порту прыпіскі.

Кроква адчуў, як пад ім заварушыўся кара бель, як нешта жывое.

– Нам пара пакінуць гэты дракар-прывід. – Ластоўскі ўстаў і пачаў прабірацца на запалоцкі бераг. Кроква пасунуўся сьледам.

Калі яны абодва сышлі на зямлю, на дракары рэзкім рухам узьняўся ветразь і карабель рыўкамі пачаў ссоўвацца на ваду. На вадзе кара бель ашчацініўся вёсламі і досыць імкліва пайшоў супраць плыні.

Крокве хацелася задаць Ластоўскаму апошняе пытаньне, каб неяк праясьніць для сябе па чутае. Ён ня вытрымаў і запытаўся:

– А мэта якая? Якая мэта?

– Не даць марсіянам захапіць Беларусь, – пачуў Кроква ў адказ, але самога Ластоўскага ўжо ня ўбачыў.

Частка другая

Час ішоў, а справа стаяла на месцы. Ствараць філію «Маладняка» ў Полацаку не было з кім. На нейкі час Дудар нават зьмірыўся з гэтай безвыходнай сытуацыяй. Няма дык няма, навошта займацца прафанацыяй – імітаваць літаратурнае жыцьцё, дзе яно папросту адсутнічае. З такімі думкамі Дудар напісаў ліст у Цэнтральнае Бюро «Маладняка». У Менску ягоны капітулянцкі настрой моцна скрытыкавалі. Неўзабаве Полацак наведалі Анатоль Вольны і Язэп Пушча – сябры Цэнтральнага Бюро – і растлумачылі юнаму культуртрэгеру, што на першы час можна стварыць суполку проста з моладзі, якая цікавіцца літаратурай і ў пэрспэктыве магла б стаць яе папулярызатарамі.

Дудар, схіліўшы галаву, выслухаў старэйшых калег і зноў узяўся за працу. У выніку нарадзілася Полацкая філія «Маладняка» ў складзе сямі сяброў: некалькі маладых настаўнікаў, якія скончылі Менскі педтэхнікум і якіх накіравалі працаваць у Полацак, ды жменя мясцовых студэнтаў і вучняў. З усёй гэтай сябрыны толькі адзін чалавек меў непасрэднае дачыненьне да літаратуры – сам Алесь Дудар.

Пазытыўнай зьменай сталася і перадыслякацыя маладога паэта. З інтэрнату ў езуіцкіх мурах Дудар перабраўся ў дом па вуліцы Карла Маркса, у якім жылі настаўнікі, камсамольскія і акругкамаўскія работнікі. Прынамсі, тут у яго зьявіліся больш-менш зручныя ўмовы для жыцьця і творчай працы.

* * *

Літаратура для Кроквы была паралельным сьветам і чараўніцтвам. Але адзінкі – гэта добра ведаў Васіль – маглі рабіць сапраўдныя цуды. Гэта калі напісанае ажывала і рабілася рэальнасьцю. Дакладней, яно рэальна ўплывала на жыцьцё людзей.

Надараліся хвіліны, калі Кроква баяўся гэта га занятку. Як баяцца людзі далучыцца да вядзьмарства, нават калі гэта спадчынны дар.

Часам ён упадаў у нейкі ізатэрычны транс і бачыў розныя відзежы, дзіўных пэрсанажаў, якія плылі над ім, як аблокі. Крокву найбольш заварожваў іх рух. Яны плылі адзін за адным, бязь сьпешкі і мітрэнгі, павольна – і зьнікалі. За даляглядам, дзе быў канец зямлі.

Яны толькі праміналі гэтую зямлю, праплывалі па шляху ў нейкую іншую прастору, іншае вымярэньне. Там яны жылі сваім жыцьцём, як мы жывем тут.

Можна было кагосьці зь іх забраць у наш сьвет. Паспрабаваць натуралізаваць – выпісаць пашпарт, знайсьці прыдатнае асяродзьдзе, напісаць сцэнар, не зусім мудрагелісты, каб было не складана вывучыць сваю ролю…

Але ці трэба? Ці не атрымаецца гэтак жа сама, як зь некаторымі расьлінамі і жывёламі, якім спачатку на чужыне спрабуюць знайсьці новую радзіму, а затым ня ведаюць, як пазбыцца, складаючы пералікі інвазіўных відаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Захоп Беларусі марсіянамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Захоп Беларусі марсіянамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x