Алесь Аркуш - Мясцовы час

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Аркуш - Мясцовы час» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мясцовы час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мясцовы час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.

Мясцовы час — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мясцовы час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разьвітваючыся, я запісаў музыкам свой службовы тэлефон і інтэрнатаўскі адрас. Хлопцы мне спадабаліся. Была ў іх нейкая жарынка, божая іскра. Бо нічога добрага нельга зрабіць, калі не гарыш справай.

Гісторык Сяргей Тарасаў, які прыканцы 80-х вёў археалягічныя дасьледаваньні Полацка, быў яшчэ і пісьменьнікам, таму нярэдка наведваў наваполацкія «Крыніцы». Пісаў ён апавяданьні на гістарычныя тэмы. Слухаць, як ён чытае свае аповеды, было цікава. Але яшчэ цікавей было знаходзіцца зь ім у археалягічным раскопе. У той год ён раскапаў на цэнтральным пляцы Полацка, на былым Вялікім пасадзе, унікальную, надзвычай вялікіх памераў сядзібу полацкага ювэліра-залатара. Знаходкі, якія трапляліся ў гэтым культурным слоі, датавалі сядзібу сярэдзінай ХІІ – пачаткам ХІІІ стагодзьдзя. Якраз у гэты час жыў славуты полацкі ювэлір Лазар Богша, які зрабіў на замову Эўфрасіньні Полацкай легендарны Крыж. Сяргей Тарасаў выказаў здагадку: ці не на сядзібу слыннага полацкага залатара трапілі археолягі? Гэтая здагадка надавала нам, крынічанам, якія кожныя выходныя праводзілі ў раскопе, новых сілаў і азарту.

Вярталіся ў Наваполацак мы ўсім крынічанскім гуртам. Каб сесьці на аўтобус да Нафтаграду, трэба было ісьці ажно да аўтавакзалу. Па дарозе Уладзімер Арлоў расказваў пра старажытную сталіцу крывічоў. Калі мы абміналі старыя будынкі, у якіх на пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся мясцовыя гатэлі, Арлоў абавязкова згадваў іх назвы. Але я так і не запомніў, у якім быў «Лёндан», у якім «Эўропа», а ў якім «Гранд-Гатэль».

* * *

Падчас першага наведваньня кватэры Воюша я пазнаёміўся зь Вінцэсем Мудровым. Яго толькі нядаўна пачалі друкаваць у літаратурных пэрыёдыках і адразу ж пасьля першых публікацыяў наваполацкі прадстаўнік беларускага андэграўнду набыў вядомасьць. Ён не выглядаў на нейкага сур’ёзнага літаратара, які ходзіць па вуліцы з партфэлем. Наадварот, у яго абліччы яшчэ захаваліся рысы былога хіпана, прынамсі, меў даўгія валасы і бараду. Але, бадай, самай істотнай асаблівасьцю Мудрова быў ягоны надзвычай вясёлы характар – жарты, показкі і прыкольныя гісторыі ліліся зь яго ракой. У гэтым ён быў падобны да Воюша, які таксама не прамінаў магчымасьці парагатаць і паблазнавацца. Некалькі гадоў таму Мудроў меў праблемы з КДБ з-за выданьня рукапіснага альманаху «Блакітны ліхтар». Усе нумары альманаху КДБ канфіскаваў, а самога рэдактара застаршыў і ўзяў на ўлік. Каб неяк ад гэтай гісторыі аддаліцца, Мудроў зьехаў са сваім сябруком паэтам Алегам Мінкіным працаваць на будаўніцтва нафтаправодаў – спачатку ў Калмыкію, а затым у Цюмень. Праўда, і ў Цюмені ён не схаваўся ад пільнага вока камітэту – да яго прыходзілі адпаведныя людзі і праводзілі адпаведныя гутаркі.

Мудроў якраз прыехаў у адпачынак на радзіму. Ён з прагнасьцю акунуўся ў мясцовае культурніцкае жыцьцё – хадзіў да Воюша, удзельнічаў у археалягічных раскопках, зьбіраў па кватэрах подпісы за беларускамоўныя клясы, ну і перадусім наведваў паседжаньні «Крыніцаў», дзе чытаў свае творы, напісаные ў далёкіх камандзіроўках. Мы неяк хутка зь ім сышліся і бачыліся амаль штодня.

Напярэдадні яго вяртаньня ў Цюмень мы вырашылі зрабіць фатаздымак на памяць. Такі клясычны, якія любілі рабіць у фотасалёнах «маладнякоўцы» ў 20-х гадах. Фотастудыю выбралі на наваполацкай вуліцы Якуба Коласа. Схадзілі, сфатаграфаваліся. Пасьля чаго пайшлі да Арлова глядзець футбол па тэлевізары. Мудроў быў заўзятым аматарам футболу, а я пайшоў хутчэй дзеля кампаніі. Пасьля матчу Мудроў чытаў нам свой новы аповед «Кантакт». Гэта было фантасмагарычнае апавяданьне пра кантакт галоўнага героя з іншаплянэтнікамі. Вясёла-трагічнае. Мудроў, чытаючы свой твор, час ад часу камэнтаваў падзеі аповеда, гучна рагатаў і паўтараў: «Так і магло быць насамрэч!» Арлоў таксама шчыра сьмяяўся. Затым папрасіў даць рукапіс яму, маўляў, для літстаронкі ў «Хіміку» аповед завялікі, таму трэба яго завезьці ў Менск. Неўзабаве тое апавяданьне і было надрукавана ў нядаўна заснаваным сталічным часопісе «Крыніца».

* * *

Зь ліста Вінцэся Мудрова, дасланага з Улан-Хола, Калмыцкай АССР 6 кастрычніка 1987 г.

Твой ліст я атрымаў – дзякуй! Асабліва мяне ўзрадаваў факт адкрыцьця ў Наваполацку беларускае клясы. Гэта сапраўды выклік 200 тысячам (насельнікі Полацка + Наваполацка) сучасных мясьцюхоў, патрыётаў уласнага трыбуха, якія зьлітнаю масаю піхаюцца ў нікуды! Цяпер толькі ня даць гэтай, няхай пакуль і мізэрнай, ясачцы згаснуць! Напішы, ці мяркуецца з боку «Крыніцаў» якая спамога ў гэтым дачыненьні, якія імпрэзы і г.д.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мясцовы час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мясцовы час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мясцовы час»

Обсуждение, отзывы о книге «Мясцовы час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x