Алесь Аркуш - Мясцовы час

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Аркуш - Мясцовы час» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мясцовы час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мясцовы час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.

Мясцовы час — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мясцовы час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Варта мне было на пачатку жніўня прыехаць на Полаччыну, як я ўжо меў расклад свайго ўдзелу ў мерапрыемстваў амаль на ўвесь месяц: 5 жніўня – археалягічныя раскопкі на плошчы Свабоды ў Полацку; 6 жніўня – паседжаньне «Крыніцаў»; 7 жніўня – удзел у сьвяце адной з вуліц Наваполацка… Практычна кожны дзень нешта адбывалася.

Я хадзіў зь іншымі крынічанамі па кватэрах бацькоў першакляшак і ўгаворваў аддаць іх у беларускамоўныя клясы. Цягаў насілкі зь зямлёй на археалягічных раскопках. Вычышчаў ад сьмецьця былы будынак Брацкай школы, які затым стаў музэем беларускага кнігадрукаваньня. Удзельнічаў у шматлікіх сустрэчах з чытачамі. Езьдзіў на абласныя і рэспубліканскія нарады творчай моладзі. Здымаўся ў масоўках гістарычных фільмаў Віктара Шавялевіча.

Падпісваўся пад рознымі адозвамі, зваротамі, калектыўнымі скаргамі.

Час быў надзвычай імклівы, цікавы і зьмястоўны. Трэба было пасьпець шмат зрабіць.

* * *

Полацак прыканцы 80-х выглядаў на дэмаралізаванага былога шляхціца. Гэта калі ў шляхцюка, амбітнага і ганарлівага, забраць маёнтак, зямлю і ўсё астатняе, акрамя жыцьця, то вельмі хутка ён дэградуе. Былыя амбіцыі штодзень жорстка канфліктуюць з навакольнай рэчаіснасьцю. Нэрвовасьць узрастае да крытычнага ўзроўню. У такой сытуацыі ратуе або гарэлка, або сыход з жыцьця. Прасьцей было перажыць савецкае ліхалецьце якому-небудзь мястэчку, напрыклад, Глыбокаму, якое ціха-мірна жыло ў сваіх правінцыйных клопатах. Складаней было Полацку – гораду, зь якім непарыўна зьвязана гісторыя ўсёй Усходняй Эўропы.

Полацак выглядаў так, нібыта былога шляхціца апранулі ў нейкае рызьзё – у абліччы адчувалася былая веліч, але «вопратка» была жахлівая. Змрочнае ўражаньне ўзмацняла гарадзкая тапаніміка: усе гэтыя звыродлівыя назвы вуліц – Савецкая, Фрунзэ, Леніна, Камуністычная, Карла Маркса, Войкава. І гэта ў самым гістарычным цэнтры горада.

Зрабіць з Полацка ўбогі райцэнтр – ці не найлепшы плян, каб канчаткова даканаць беларусаў.

Бадай, адзіным пазытыўным знакам для Полацка быў адрэстаўраваны Сафійскі сабор, які годна і высока трымаў свае званіцы над Дзьвіной.

Дамовіліся, што знаёмства адбудзецца ў нядзелю. Я спусьціўся на першы паверх свайго інтэрнату, каб патэлефанаваць. Вырашыў удакладніць, ці не зьмянілася што ў нашых плянах. Для тэлефоннага аўтамата адмыслова зьбіраў двушкі, каб не шукаць пры патрэбе. Яны ў мяне захоўваліся ў маленькай кішэні джынсаў. Воюш звыкла бадзёрым голасам паведаміў, што ўжо мяне чакае.

Да Воюшавага дому было хвілін дзесяць пехатою. У Сержука было амаль бязьлюдна. На канапе сядзелі толькі два хлопцы і гарталі нейкія кніжкі. Яны былі нечым падобныя да вучняў-старшаклясьнікаў, якія час ад часу таксама наведвалі гэтую дзіўную кватэру.

– Вось, знаёмцеся, гэта і ёсьць той паэт, пра якога я вам казаў, – Воюш падвёў мяне да «вучняў»: – Алесь Аркуш.

Абодва аказаліся таксама Алесямі – Алесь Кузьмін і Алесь Сьвідрыцкі. У знак знаёмства я паціснуў цёзкам рукі.

– Цяпер вы ўзброены як мае быць, – пажартаваў Воюш. – Алесь вам дапаможа з тэкстамі.

– Увогуле, мы самі пішам, вось толькі яшчэ зь беларускай мовай крыху праблема, – патлумачыў Алесь Кузьмін.

Хлопцы былі падобныя да шкаляроў, якія вырашылі далучыцца да чагосьці эзатэрычнага і ня ведалі, зь якога боку падступіцца.

– Алесь выдатна сьпявае. – Воюш кіўнуў на Кузьміна. – Мае неверагодны фальцэт. Яны тут прынесьлі стужку. Можам паслухаць.

Воюш падышоў да магнітафона і націснуў клявішу. Запіс быў прымітыўны, але патэнцыял вакаліста ўсё ж дэманстраваў. Песьні нагадвалі ангельскі панк-рок 70-х зь відавочным уплывам «новай хвалі». Пазьней некаторыя з гэтых песень хлопцы перапісалі па-беларуску і яны трапілі ў альбом «Слота».

– Усё добра, толькі мова ня наша, – сказаў Воюш, праслухаўшы адну зь песьняў. – Вось засьпяваеце па-беларуску – будзе тое, што трэба. Па-беларуску вам нават лацьвей будзе сьпяваць, бо наша мова больш мілагучная.

Воюш быў аматарам распавядаць пра вялікія перавагі роднай мовы.

– Але тэксты вы нармалёвыя пішаце. Не банальныя і не прымітыўныя. І, галоўнае, ня ў лоб, – пахваліў я хлопцаў.

– Гэта мы са Сьвідрыцкім і пішам, – паведаміў Кузьмін.

Кузьмін спрабаваў гаварыць па-беларуску. Пэрыядычна зьбіваўся на расейшчыну, але вымаўленьне меў амаль бездакорнае. Горш атрымлівалася ў Сьвідрыцкага. Гаварыў ён па-расейску з выкарыстаньнем асобных беларускіх словаў. Але вымаўляў іх жахліва, як студэнт Наваполацкага політэхнічнага інстытута зь якіх-небудзь далёкіх краёў. Таму, відавочна, саромеўся і амаль не падаваў голаса. Толькі ляканічна адказваў на пытаньні, якія мы з Воюшам яму задавалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мясцовы час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мясцовы час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мясцовы час»

Обсуждение, отзывы о книге «Мясцовы час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x