Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ордэн Белай Мышы (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ордэн Белай Мышы (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У адной невялікай краіне насельніцтва скаладалася з аднаго караля, аднаго прэм'ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з'явіцца і адзіны яго кавалер.
Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама "Полацкія апавяданні" ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.

Ордэн Белай Мышы (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ордэн Белай Мышы (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А кароль або яшчэ не вызначыў найбольш заслужанага кандыдата, або сумняваўся, бо ўважліва праглядаў спіс насельнікаў падуладнай яму дзяржавы… У глыбокім одуме ён нават ссунуў сызвалоснік, і яго плех заблішчэў у промнях ранішняга сонца, хоць і не так зырка, як ордэн. Трэба, карыстаючыся момантам, зацеміць, што кароль, неўважаючы на згаданы плех, быў чалавек яшчэ досыць малады, павабны і поўны сілаў. Ён рэгулярна гуляў у тэніс і, надзеўшы дзеля скідвання вагі бронекамізэльку, бега трушком вакол сваёй рэзідэнцыі.

Нарэшце кароль адарваў вочы ад паперы і ўголас падумаў:

– А што калі мы ўзнагародзім нашага пісьменніка?

Шэф бяспекі зноў пакратаў бародку. Аднак цяпер сітуацыя набыла канкрэтнасць, якую ён любіў і ў якой пачуваўся, як вугор у росным ранішнім гаросе.

– Гэта выдатная кандыдатура, ваша вялікасць, – сказаў уладальнік эспаньёлкі. – Але…

Кароль ускінуў брыво і атрымаў цвёрды працяг:

– … у нас у краіне няма ніводнага чытача.

– Сапраўды? – не даў веры манарх. Ён зноў палез у спіс і знайшоў там аднаго астролага, аднаго канібала, аднаго чарнасоценца і аднаго чукчу, а вось чытача насамрэч не было.

Але жыхары краіны нездарма лічылі, што каралеўскае меркаванне цяжка пахіснуць.

– А чаму ты думаеш, – пачуў шэф бяспекі, – што гэта істотна? Мы ж збіраемся ўзнагародзіць пісьменніка, а не чытача. І потым сам пісьменнік, пэўна ж, чытае свае творы. Прынамсі, у той час, калі іх піша.

Шэф бяспекі зірнуў на ордэн і зноў перамаўчаў.

– Сёння я запрашаю пісьменніка на вячэру, – падсумаваў кароль.

Увечары кароль і пісьменнік сядзелі адзін насупраць аднаго за вытанчана сервіраваным сталом. Яны былі прыкладна аднаго веку, дзесьці паміж сарака і пяццюдзесяццю гадамі, у пары мужчынскага росквіту, але калі кароль меў каштанавы сызвалоснік, то пісьменнік – натуральную шыкоўную фрызуру такога ж колеру, хоць ужо і кранутую высакароднай сівізною.

У барокавым інтэр’еры залі для вячэраў з блізкімі гасцямі роўна гарэлі ў старадаўніх срэбных кандэлябрах вітыя свечкі з няўлоўным тонкім водарам. Камін дыхаў духмянай цяплынёю, а побач, на зграбнай мармуровай кансолі, чакаў свайго ўладальніка Ордэн Белай Мышы.

Утульнасці дадавала і прысутнасць маладой прыгожай жанчыны, якая сядзела за сталом не поруч з каралём і пісьменнікам, а воддаль – так, што магла і чуць размову і губляць яе нітку, калі б гаспадар з госцем прыцішылі галасы. Густыя кучаравыя агнё-важарыя валасы прыгажуні, якія вольна падалі на аголеныя плечы, дзівосным чынам спалучаліся з глыбокім аквамарынам вачэй, прыводзячы на памяць гераіняў Праспера Мерымэ. Кароль дыпламатычна называў жанчыну «гаспадыняй», і пра яе сапраўдны статус заставалася толькі здагадвацца, прымаючы пад увагу тую акалічнасць, што манарх ужо колькі гадоў быў удаўцом.

– Я спадзяюся, ты падаруеш мне свае апошнія кнігі, – сказаў кароль.

У звароце да пісьменніка на «ты» не было нічога абразлівага, бо кароль называў на «ты» ўсіх падданых і да ягонае завядзёнкі даўно прывыклі, як прывыклі да традыцыйных у гэтай краіне летніх неўраджаяў і зімовае хлюпоты.

– Не, ваша вялікасць, не падарую, – адказаў пісьменнік, з асалодаю дапіваючы келіх бардоскага.

– Чаму? – непарушна папытаўся кароль і даў пахолку знак напоўніць пісьменніку келіх.

– Мае кнігі ўжо шмат гадоў не выходзілі, – азваўся пісьменнік, узняўшы келіх і па чарзе глянуўшы на манарха і жанчыну.

На языку ў караля напэўна круцілася пытанне, з якога часу пісьменнікавы рукапісы больш не ператвараюцца ў кнігі, але яго вялікасць быў надзелены дзяржаўнай мудрасцю, і таму ягоны суразмоўца пачуў іншыя словы.

– Але ты ўсё адно застаешся пісьменнікам.

– Магчыма, – сказаў пісьменнік. – Бо я па-ранейшаму пішу. Пішу ў стол…

– Тым больш, – задаволена падхапіў кароль. – Так і павінен жыць сапраўдны пісьменнік. Як казалі рымляне: Habent sua, fata lіbellі. І кнігі маюць свой лёс. Я рады, што не памыліўся і хачу падпісаць указ пра ўзнагароджанне цябе Ордэнам Белай Мышы.

Апошнія словы кароль прамовіў урачыстым тонам і ўзняў келіх, чакаючы, што пісьменнік зробіць тое самае. Але той чамусьці марудзіў.

– Хачу табе канфідэнцыйна прызнацца, – панізіў голас кароль, – што твае зласліўцы не драмалі. Падсунулі мне, разумееш, спіс насельніцтва, знайшлі фармальную падставу…

– Я хацеў бы ведаць якую, – цэдзячы віно, таксама прыцішана пацікавіўся пісьменнік. – Калі гэта, вядома, не таямніца.

– Якая таямніца! У спісе насельніцтва ў нас нібыта няма ніводнага чытача.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ордэн Белай Мышы (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ордэн Белай Мышы (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Ордэн Белай Мышы (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ордэн Белай Мышы (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x