Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трыкутнік Караля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трыкутнік Караля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў гарадзенскай рэзідэнцыі кароль у таямніцы ад расейскіх улад схаваў артэфакт, змясціўшы ў яго пасланне для нашчадкаў. Запіска Станіслава Аўгуста ўтрымлівае загадку, разгадаць якую разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам бярэцца Мечыслаў. Маладым людзям удаецца высветліць, што манарх быў чальцом загадкавай арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы, і сябры паступова разумеюць, што ім пагражае сапраўдная небяспека… Кніга заснавана на гістарычных фактах. Усе галоўныя героі маюць рэальныя прататыпы.

Трыкутнік Караля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трыкутнік Караля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яўген Аснарэўскі

Трыкутнік Караля

© Яўген Аснарэўскі, 2018

© ІП Янушкевіч А.М., 2018

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Глава 1. У тры гадзіны дня

Мечыслаў ўжо даволі доўга бадзяўся па цэнтры горада, пазіраючы на будынкі. Гэта быў звычайны працоўны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзіў вывучаючы свой любімы горад. Гродна стаў яму родным, хоць вырас ён у невялікім мястэчку нездалёк.

Старыя, крывыя вулачкі, велічныя касцёлы – у гэта ўсё цяжка было не закахацца. Мечык і не спрабаваў супраціўляцца абаянню горада. Ужо ў першы прыезд ён ведаў, што хацеў бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даўніны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму веліччу. Падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але ўсё ж не – і ён быў Мечыку сваім, як сябар дзяцінства, з якім звязваюць гады дробных свавольстваў і грубых правін, радасцяў і крыўдаў. Гарадзенская даўніна улагоджвае гараджан, лагодна ўсміхаючыся ім мілавіднымі фасадамі з маленькімі балкончыкамi над каменным тратуарам.

Вось ужо некалькі гадоў бліскучы выпускнік аднаго з польскіх універсітэтаў, магістр гістарычных навук – пан Мечыслаў, працаваў, не пакладаючы рук, зусім не па сваёй спецыяльнасці. Працаваць прыходзілася не галавой, а рукамі і хоць, па сутнасці, Мечык нічога не меў супраць такой працы, у глыбіні душы варушылася крыўда ні то на сябе, ні то на краіну, ні то на тых, хто быў вінаваты ў такім становішчы яго краіны.

Каб філасофстваваць, зрэшты, у Мечыслава было не вельмі шмат часу. Хлопец ужо паспеў абзавесціся жонкай і маленькім дзіцём, і абодва гэтых родных і блізкіх яму чалавека, зразумела, патрабавалі самай пільнай увагі, якую Мечык з задавальненнем аддаваў ім, не забываючы пры гэтым і пра сваю творчасць.

Тварыць жа Мечыслаў мог не толькі гістарычныя нататкі, але і карціны. Гісторык сапраўды нядрэнна маляваў. Такая адоранасць, безумоўна, яшчэ больш распальвала жаданне Мечыка працаваць у асноўным сваім розумам, а не мускуламі.

У абліччы гэтага маладога, дваццаці з лішнім гадоў ад нараджэння, чалавека, была прыкметная ахайнасць. Характар пана Мечыслава быў не самы спакойны, хоць гэты добры па натуры хлопец не быў пазбаўлены разважлівасьці і валодаў здольнасцю стрымліваць гарачыя парывы сваёй душы, у тыя моманты, калі яна клікала яго наперад. Розум падказваў Мечыку, што актыўныя дзеянні не заўсёды патрэбныя і што вось так проста ўзяць і даць бязглуздаму балбесу па фізіяноміі – не заўсёды лепшае, хай нават і вельмі жаданае, рашэнне.

Не гледзячы на немагчымасць зарабляць сваёй каханай спецыяльнасцю – гісторыяй, хоць колькі-небудзь прыстойныя грошы, Мечыслаў не кідаў сваіх заняткаў на ніве Кліо, а проста рабіў гэта ў вольны ад асноўнай працы час.

Так і зараз, у свой абед, малады чалавек хадзіў па горадзе і прымячаў тое, што яму было трэба для нататак, якія ён публікаваў у гістарычных часопісах. У распрацоўцы гісторыка было адразу некалькі артыкулаў, а прагулкі па Гродна, звычайна, натхнялі яго і на новыя ідэі, таму ён не спяшаўся вяртацца на працу, а ўсё блукаў і блукаў сярод мінакоў, як звычайна ў такі час, трохі спяшаючыхся і панурых, сноўдаючых па сваіх справах.

Мечыслава моцна засмучала тое, што ў яго любімым горадзе ўжо даўно даволі бязладна ставіліся да гістарычнай спадчыны. Мечык быў актыўным крытыкам дзеянняў гарадской адміністрацыі, якая разбурала старадаўнія ансамблі вулачак і плошчаў Гродна. Імкнучыся хаця б зафіксаваць на фота, атакаваных людзьмі маўклівых сведкаў мінулага, Мечыслаў не раз дакараў сабе, калі не паспяваў да якога-небудзь доміка, са сваім фотаапаратам, раней, чым да яго паспявалі разнамасныя групы працоўных з бульдозерам. Таму ён з вялікай увагай працягваў блукаць па старым цэнтру, узіраючыся ў знаёмыя кварталы і, з унутраным трымценьнем, ўяўляў сабе чарговыя работы па паляпшэнню гарадской інфраструктуры, якія праз раз зводзіліся да разбурэння горача любiмага ім прыгожага беларускага горада.

Цяпер ён ішоў па вуліцы Савецкай, якая выглядала зусім не па-савецку. У адным з закуткоў, якія адкрываліся воку з гэтай вуліцы, некалькі чалавек, у робах, капалі яму.

Адным з вялікіх інтарэсаў Мечыслава была археалогія. Веды маладога чалавека ў гэтай дысцыпліне былі сапраўды шырокімі. Яшчэ ў гады першых курсаў універсітэта, ён актыўна ўдасканальваў свае навыкі ў гэтай галіне, абганяючы праграму і здзіўляючы выкладчыкаў. Пазней Мечык любіў аглядаць траншэі, выкапаныя працоўнымі на вуліцах Гродна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трыкутнік Караля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трыкутнік Караля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трыкутнік Караля»

Обсуждение, отзывы о книге «Трыкутнік Караля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x