Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трыкутнік Караля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трыкутнік Караля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў гарадзенскай рэзідэнцыі кароль у таямніцы ад расейскіх улад схаваў артэфакт, змясціўшы ў яго пасланне для нашчадкаў. Запіска Станіслава Аўгуста ўтрымлівае загадку, разгадаць якую разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам бярэцца Мечыслаў. Маладым людзям удаецца высветліць, што манарх быў чальцом загадкавай арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы, і сябры паступова разумеюць, што ім пагражае сапраўдная небяспека… Кніга заснавана на гістарычных фактах. Усе галоўныя героі маюць рэальныя прататыпы.

Трыкутнік Караля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трыкутнік Караля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выбух рогату прымусіў Мечыка падняць галаву. Двое рабочых задумалі дуэль на рыдлёўках, астатнія сэкундавалi ім. Адзін з iх адыходзіў у бок маладога гісторыка і, наблізіўшыся да яго ў шчыльную, адскочыў у момант удару лапатай, які зрабіў яго праціўнік – пажылы чалавек з чорнымі вачыма і сівымі, смешна зачасанымі, валасамi. Рыдлёўка прасвістала ў паветры і трапіла зусім не туды, куды жадаў той, хто трымаў яе. Мечык закрыў вочы.

– Гэтыя працоўныя проста як цыркачы. У жыцці не бачыў такіх вясёлых капальнікаў, – сказаў сам сабе Мечыслаў i тут жа апусціў галаву, таму што яго рука, у будаўнічай пальчатцы, мацаючы ў кучы зямлі, адчула нейкі выцягнуты прадмет. Змахнуўшы зямлю, што патрапіла на яго наручны гадзіннік, якi паказваў тры гадзіны дня, гісторык глянуў на тое, што было ў яго руцэ. Ўгледзеўшыся, ён спачатку не паверыў вачам. Гэта была невялікая металічная капсула з выявай нейкіх завіткоў, не вельмі добра бачных на цёмнай паверхні. Над гэтымі завіткамі змяшчалася карона. Трохі ачуняўшы ад здзіўлення, ён падумаў, што ўжо бачыў такi малюнак.

– Дык гэта ж… – гісторык здзіўлена падняў бровы.

На капсуле была адлюстравана манаграма караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, дакладна такая ж, як на сцяне яго гродзенскага палаца. Тры лацінскіх літары «S A R», якія азначаюць фразу на лацінскай мове: «Stanislaus Augustus Rex».

«Станіслаў Аўгуст Кароль», – падумаў Мечык.

Але самым дзіўным Мечыславу здалося тое, што капсула, падобна, была зроблена са срэбра. Матэрыял пацямнеў, але ў свежай драпіны, нанесенай лапатай працоўнага, якi не заўважыў, што ён выкінуў на паверхню, праступаў светлы метал.

Мабыць, гэта было не зусім правільным дзеяннем, але малады гісторык сунуў капсулу пад кашулю і, падняўшыся на ногі, хуткім крокам пайшоў прэч, не паварочваючыся на ўсё яшчэ дуракуючых рабочых.

Пралятаючы па вуліцах, Мечыслаў адчуваў, як сэрца калоціцца ў грудзях. Часам ён зазіраў пад кашулю, каб пераканацца, што ён нічога не прыдумаў, і яму сапраўды ўдалося знайсці гэтакi каштоўны артэфакт.

Выпусціўшы на парозе дома ключы, ён імкліва нагнуўся за імі і, намацаўшы іх злёгку дрыготкімі пальцамі, рэзка выпрастаўся, выдыхнуў, сказаўшы сабе, што трэба супакоіцца, ускінуў галаву, а затым рэзка ўставіў ключ у замок. Ключ лёгка пракруціўся і Мечык увайшоў у дом. Цяпло і знаёмы пах свайго дома адразу супакоілі яго, але неверагодная знаходка працягвала паліць рукі. Шурпатая, цёмная паверхня капсулы была прыемнай навобмацак, але галоўнае, вядома, тое, што ўнутры. Што можа быць схавана ў капсуле з каштоўнага мэталу, з манаграмай апошняга ўладцы Рэчы Паспалітай?

Падняўшыся на гарышча дома, гісторык пашукаў інструменты, якія маглі спатрэбіцца для працы з капсулай. Нечакана ён кінуў усё і проста сеў на кульгавае старое крэсла, якое дасталося яму ад прадзеда, і пільна прыгледзеўся да капсулы. На ёй быў яшчэ адзін, цяпер ледзь прыкметны, знак. Нешта накшталт крыжа і ружы. Ніякіх надпісаў відаць не было, але зачынена капсула была вечкай з маленькай ручкай у выглядзе каровінай галавы.

– Так-так, – прашаптаў сабе пад нос Мечык. – Галава вала, здаецца гэта герб Панятоўскіх.

Было падобна на тое, што вечка проста ўстаўлена ў капсулу і ніяк не мацуецца звонку. Захоўванне ў неналежных умовах зрабіла сваю справу: стан капсулы быў даволі такі дрэнны. Малады чалавек злёгку патузаў за галаву вала – вечка не паддалася. Прыгледзеўшыся, Мечыслаў заўважыў, што рагатая ручка вырастала з невялікай кароны.

– Гэта Сапраўды герб Панятоўскіх, – гучна ўголас сказаў сам сабе Мечык.

Застыўшы на некалькі секунд, малады чалавек паспрабаваў круціць ручку супраць гадзіннай стрэлкі. Вечка не паддавалася. Сціснуўшы вусны і глыбока ўдыхнуўшы, гісторык яшчэ раз паспрабаваў пакруціць ручку. На гэты раз ён пачуў рэзкаваты трэск і вечка, на здзіўленне лёгка адлучыўшыся, засталася ў левай руцэ Мечыслава. Капсула была адкрыта!

Чамусьцi менавіта ў гэты момант Мечык успомніў, што так і не вярнуўся на працу, і проста будзе мець прагул, што яго зусім не кранула.

Ён здрыгануўся ад гуку сігнала вырабленага суседскім аўтамабілем, якi пад’ехаў да дома насупраць. Машынальна падняўшы галаву і паглядзеўшы ў акно, ён тут жа зноў яе апусціў і плаўна разгарнуў да сябе капсулу, тым бокам, дзе толькі што была вечка, а затым пільна зірнуў ўнутр.

– Так, – сказаў Мечыслаў, папстрыкаўшы языком і злёгку ўсміхнуўшыся. Ён задуменна глядзеў на знаходку.

Капсула не была пустая. Надзеўшы чыстую пальчатку, якую Мечык вывудзіў са скрыні з інструментамі, ён асцярожна, двума пальцамі, дастаў са срэбнай ёмістасці яе змесціва. У руцэ даследчыка апынулася маленькая скрыначка з чырвонага дрэва, мяркуючы па выглядзе – выдатна захаваная. Адклаўшы каштоўны пенал на стол, малады чалавек вырашыў заняцца капсулай. Ён хутка падрыхтаваў ашчаджальны содава-саляны раствор, для ачысткі срэбра, і пагрузіў у яго сваю здабычу, а потым вярнуўся да пенала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трыкутнік Караля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трыкутнік Караля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трыкутнік Караля»

Обсуждение, отзывы о книге «Трыкутнік Караля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x