Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трыкутнік Караля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трыкутнік Караля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў гарадзенскай рэзідэнцыі кароль у таямніцы ад расейскіх улад схаваў артэфакт, змясціўшы ў яго пасланне для нашчадкаў. Запіска Станіслава Аўгуста ўтрымлівае загадку, разгадаць якую разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам бярэцца Мечыслаў. Маладым людзям удаецца высветліць, што манарх быў чальцом загадкавай арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы, і сябры паступова разумеюць, што ім пагражае сапраўдная небяспека… Кніга заснавана на гістарычных фактах. Усе галоўныя героі маюць рэальныя прататыпы.

Трыкутнік Караля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трыкутнік Караля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У іх амаль заўсёды можна было знайсці нешта цікавае для археолага. Сырая зямля, яе выгляд і пах, ужо абяцалі Мечыславу плойму адкрыццяў і ён лёгка знаходзіў дзіўныя рэчы там, дзе іншыя мінакі бачылі толькі камякі гразі, брыдка прыліпаючыя да чыстага, яшчэ пахкага свежай скурай і офісам, абутку. Рабочыя часцяком са здзіўленнем глядзелі на невядомага ім маладога чалавека, які вывучаў плён іх працы, але мала хто цікавіўся: што ж спатрэбілася яму тут і навошта трэба разглядаць і перабіраць кучы зямлі, выкінутай на агляд прахожых вялікімі рыдлёўкамі – шуфлямі, як іх называлі самі працаўнікі гарадской гаспадаркі.

Мечык не стаў паварочваць, каб паглядзець на яму рабочых у закутку, бо ён бачыў яе ў мінулы раз, а працягнуў рухацца наперад.

Дайшоўшы да канца вуліцы, ён павярнуў у сквер на месцы разбуранага галоўнага каталіцкага храма Гродна – Фары Вітаўта, і, прайшоўшы міма нейкай парачкі, якая займала, як звычайна, лаўку ля краю сквера, павярнуў на вуліцу Замкавую, накіроўваючыся ў бок гродзенскіх каралеўскіх рэзідэнцый. Перад ім маячыла высокая пажарная вежа, яна паходзіла на сярэднявечную абарончую, з фігурным флюгерам і бутафорскім пажарнікам на верхняй пляцоўцы.

Перайшоўшы дарогу побач з упрыгожаным гербам Гродна асабняком арыстакратаў Храптовічаў, Мечыслаў накіраваўся да драўлянай статуі Вітаўта, падоранай шмат гадоў таму літоўцамі, і калі дайшоў да яе, павярнуў налева ў Новы замак. Ззаду засталіся вароты замка з фігурамі каменных сфінксаў, якiя вось ужо больш за дзвесце гадоў ахоўвалі ўваход у былую каралеўскую рэзідэнцыю.

Звярнуўшы направа, Мечыслаў апынуўся на абрыве над мірным цягам Нёмана, адкуль адкрываўся цудоўны від на Стары замак і Каложскую царкву. Унізе, па набярэжнай, рухаліся малюсенькія фігуркі людзей, сонца свяціла ярка і яго цяпло можна было лёгка адчуць, падставіўшы твар, з заплюшчанымі вачыма, пад ззянне, якое напаўняла ўсю прастору. Аблокі – шырокія, пакрытыя неверагодна складанымі разводамі, у прасвеце якіх і гарэў яркі сонечны шар, засланялі сабою амаль усё неба, і здавалася, віселі нізка над іскрыстымі, зялёнымі хвалямі ракі, адкрываючы ў далі размыты блакітнай смугой, дэманструючы высокія груды-горы над лесам, пейзаж.

Палюбаваўшыся гэтай карцінай, Мечыслаў працягнуў свой шлях. Прайшоўшы ўздоўж правага крыла каралеўскага палаца, якое выходзіла да абрыву, ён павярнуў налева i выйшаў да паўкруглага палацавага эркера.

Тут корпаліся пяцёра рабочых, яшчэ столькі ж сядзела на прыступках перад палацам, а адзін аблюбаваў для сябе дэкаратыўную вазу, ужо ладна аблезлую ад часу. Брыгада вяла раскопкі, вiдаць, з мэтай рамонту вадаправодных труб. Усмешлівыя, адпачываючыя без справы, працоўныя, дружна зiрнулi на Мечыслава.

– Добры дзень, спадарства, – убачыўшы іх увагу, сказаў Мечык.

– Спадары вось тут надоечы ўсе ў Парыж паехалі, – адказаў рабочы з тварам Вітаўта на карціне Матэйкі «Грунвальдская бітва». – А мы вось тут зямлю роем.

Астатнія рабацягі стрымана засмяяліся.

Гісторык нічога не меў супраць жартачак рабочых і ўжо даўно прывык да іх.

Будаўнік – вельмі філасофская спецыяльнасць. Адпачынак пасля цяжкай фізічнай працы, на кучы будаўнічых адходаў, з кубачкам таннай, растваральнай кавы, размешанай чымсьці накшталт цвіка – вось яна цудоўная рэальнасць будаўніка, пра якую Мечыслаў ведаў не па чутках. У такія моманты чалавек бывае адкрыты і фiласафiчны да крайнасці, нават калі ўсё яшчэ цвярозы.

– Я наогул гісторык, пагляджу трохі, што тут у зямлі можа быць.

– Так-так, калі ласка, – ветліва адказаў нейкі тып, якi, мяркуючы па больш ахайнай фізіяноміі і апранутай белай касцы, з’яўляўся брыгадзірам.

– Нам зямлі не шкада, – уставіў «Вітаўт», выклікаўшы ў працоўных крывыя ўсмешкі.

Мечыслаў апусціўся на кукішкі і пачаў разглядаць кучы зямлі перад яго тварам. Адзін з тых працоўных, якiя ўвесь час капалі, між тым вылез з траншэі, падышоў да брыгадзіра і папрасіў запаліць. Тыя працоўныя, якiя засталіся адпачываць, вярнуліся да абмеркавання нейкага фільма, нядаўна паказанага па тэлевізары. Адзін з іх уважліва паглядзеў на значок з гербам Пагоня, на грудзях гісторыка.

Мечыслаў тым часам капаўся ў зямлі. Цікавасць да раскопак у самым цэнтры горада заўсёды была максімальнай. Адсюль, з гэтых пагоркаў, жыхары горада глядзелі на навакольны свет… Стагоддзямі на гэтым месцы жылі людзі. Што тычыцца прасторы за эркерам Новага замка, то тут маладога чалавека прыцягвала магчымасць убачыць у раскопках падмуркі саксонскай капліцы васемнаццатага стагоддзя, якая служыла для малітвы каралю і была разбурана ў дваццатым стагоддзі. Траншэі рабочых былі пракапаныя як раз у тым месцы, дзе павінны былі хавацца яе падмуркі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трыкутнік Караля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трыкутнік Караля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трыкутнік Караля»

Обсуждение, отзывы о книге «Трыкутнік Караля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x