Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трыкутнік Караля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трыкутнік Караля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў гарадзенскай рэзідэнцыі кароль у таямніцы ад расейскіх улад схаваў артэфакт, змясціўшы ў яго пасланне для нашчадкаў. Запіска Станіслава Аўгуста ўтрымлівае загадку, разгадаць якую разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам бярэцца Мечыслаў. Маладым людзям удаецца высветліць, што манарх быў чальцом загадкавай арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы, і сябры паступова разумеюць, што ім пагражае сапраўдная небяспека… Кніга заснавана на гістарычных фактах. Усе галоўныя героі маюць рэальныя прататыпы.

Трыкутнік Караля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трыкутнік Караля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына нахіліла галаву ў знак згоды.

– І значыць… – працягнуў прафесар, – я нічога больш не магу вам сказаць. Так, я ўсё жыццё цікаўлюся таемнымі таварыствамі: масоны, розэнкрэйцары, ілюмінаты. Мне ўсё гэта цікава, але ваша загадка занадта складаная і я не магу дадаць нічога да сказанага Баранаўскасам…

Віка, пры ўсёй сваёй стрыманай грацыі і спакойнай ветлівасці, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.

– Не магу дадаць нічога, – зноў загаварыў Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што ў пасланні перададзена зашыфраваная інфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.

Віка ўскінула вочы, i яны імгненна загарэліся цікаўнасцю. Прафесар сядзеў, склаўшы рукі на тоўстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькі мог адлюстраваць. Праз секунду ён гучна зарагатаў, закінуўшы галаву назад.

– Усё ж у наш час моладзь глядзіць занадта шмат фільмаў, – хіхікаючы, прамовіў Лiтвакас. – Нават калі тое, што вы мне прынеслі сапраўднае, наўрад ці расшыфраваўшы пасланне, вы знойдзеце скарб масонаў. Баранаўскас занадта наіўны і лёгка ўзяў на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакіньце фатаграфіі і тэкст тут, калі я змагу нешта зразумець, то абавязкова паведамлю вам. Толькі той хто выкрыў таямніцу прыроды ведае, што на самой справе стварыў новую. Жадаю прыемнага дня, Вікторыя.

Віка, секунду падумаўшы, устала і, пакінуўшы фатаграфіі на стале, пайшла да дзвярэй. На твары яе была ўсмешка, якая, праўда, не вельмі хавала яе расчараванне. Павярнуўшыся на парозе і паціснуўшы руку, працягнутую ёй прафесарам, дзяўчына сказала:

– Што ж, гэта было прыемнае знаёмства і карысная размова. Прабачце, што патурбавала, дзякуй, што аказалі дапамогу. Калі ласка, дайце ведаць, калі вы нешта зразумееце, і можаце не сумнявацца ў сапраўднасці артэфактаў. Я дык зусім не шукаю скарб, але расшыфраваць гэта пасланне, зразумець, што хацеў сказаць нам аўтар, якім, як ведаць, мог быць сам кароль… Хіба гэта не значная справа?

– Так-так, так-так, – зачасціў Лiтвакас, – усяго найлепшага, паненка. Апошняе слова ён сказаў па-літоўску.

Зачыніўшы за госцяй дзверы, Лiтвакас яшчэ доўга стаяў на адным месцы, як чалавек пагружаны ў гіпноз. Затым ён ляпнуў сабе па каленях, ды вярнуўся да стала.

Сонечны дзень у Вільні між тым паволі падыходзіў да канца. Вікторыя спакойнай хадой пайшла ў бок сваёй здымнай кватэры. Увайшоўшы дадому, яна выявіла, што яе саарандатараў – двух дзіўных дзяўчынак студэнтак – яшчэ няма. У гэты момант у яе зазваніў тэлефон.

– Алё, – сказала Віка, калi паднясла трубку да вуха.

– Алё. Гэта Лiтвакас, Віка. М-м-м-м, я хацеў бы парэкамендаваць вам аднаго спецыяліста па вашым пытанні, выдатнага гісторыка з Мінска. Дакладней, можа ён і не зусім спецыяліст менавіта па вашай, так бы мовіць, справе… м-м-м-м, але гэта чалавек захоплены гісторыяй, вялікіх ведаў хлопец. Яго клічуць Уладзімір, ён можа дапамагчы ў пошуках. Запішыце каардынаты…

Праз хвіліну дзяўчына запісала дадзеныя пратэжэ Лiтвакаса, а потым увайшла ў сацыяльную сетку і пакінула аднаму з фрэндаў наступнае паведамленне:

«Мечык, я паразмаўляла з Лiтвакасам. Нажаль, амаль нічога.:(»

Глава 3. Трыкутнік караля

Дарога ад Мінска да Гродна – дакладна не самая доўгая на свеце. Але калі яе прарабіць на старэнькім «карчы», то яна можа стаць доўгай і маляўнічай. Уладзімір і яго зялёны аўтамабільчык былі ўжо ў Шчучынскім раёне, дзе дарогу абступаюць, з двух бакоў, старыя, калматыя, іглічныя дрэвы.

Больш за месяц таму мiнчуку ў інтэрнэце напісала дзяўчына і, распавёўшы, што яго парэкамендаваў, як добрага гісторыка, прафесар Мiхаiлас Лiтвакас, прапанавала супрацоўніцтва. Жыць меркавалася ў Гродне, наведаць якое, Уладзімір заўсёды быў не супраць, тым больш, што паказаныя яму анлайн здымкі знойдзеных артэфактаў былі для яго сапраўды ашаламляльнымі.

Аказалася, што яны ўжо знаёмыя завочна з гэтай дзяўчынай бо знаходзяцца ў адной групе ў сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаванні павінен быў удзельнічаць і іншы па чутках знаёмы Уладзіміру гісторык з Гродна.

«Гэта будзе выдатна…» – думаў Уладзімір, уціхамірвая малапакорны аўтамабільчык на павароце.

Выйшаўшы на прамую, ён трохі расслабіўся і нават падумваў уключыць магнітолу, такую ж старую, як і сама машына. Гэта быў рарытэт, які працуе на касетах, iх Уладзімір спецыяльна вышукваў, дзе толькі мог. Ён быў настроены пазітыўна і, пасвістваючы, падкінуў пальцамі вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боўтаўся на люстэрку задняга вiду…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трыкутнік Караля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трыкутнік Караля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трыкутнік Караля»

Обсуждение, отзывы о книге «Трыкутнік Караля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x