Аляксандар Бацкель - Мімікрыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Бацкель - Мімікрыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мімікрыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мімікрыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, містыку й вусьціш уласнага існаваньня, перамешваючы жыцьцё зь літаратураю й гульнямі вакол слоў.

Мімікрыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мімікрыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юрка ізноў пачаў кружляць вакол яе, паводле штампу ў пашпарце ўсё яшчэ штосьці патрабаваў, гучалі нейкія цьмяныя абавязацельствы, клятвы.

Інэса на гэта не зважала, яна сварылася з маці й гадавала Міхаську з Глебушкам, якія на той час былі суцэльным арганізмам паяданьня, плачу й забруджваньня пялёнак.

Жыцьцё цалкам адмаўлялася ад таго, каб даць Інэсе нейкі шанец на шчасьце. Неўзабаве яна сур’ёзна задумалася пра самагубства, бо двое дзяцей – гэта нішто ў адрозьненьне ад: а) дурнога мужа, якому немагчыма адмовіць, бо ёсьць шанец быць пабітаю; б) дурной маці, якая лічыць, што дачка мусіць ва ўсім дапамагаць ёй па гаспадарцы ды любіць свайго гаспадара.

Аднойчы Інэса, каб неяк адчуць хоць каліўца патрэбнай ёй волі, кінула дзяцей на маці, якая яшчэ спала, і выправілася суботняй маршруткай, якая хадзіла ейнымі мясьцінамі раз на раніцу, у Менск.

Яна прабадзялася па вуліцах да вечару, слухаючы свае ўласныя думкі, а не чужыя, атрымліваючы асалоду ад звычайнага шпацыру, купляючы танную каву й фатаграфуючы выпадковыя мясьціны. Што яшчэ трэба маладой дзяўчыне ў вялікім горадзе?

Так, бадзяючыся й адпачываючы, Інэса натыркнулася на будынак з аблупленаю тынкоўкаю й надпісам на шкле “Мастацкая галерэя”, побач з вакном, на драўляных дзьвярах вісеў плякат, які паведамляў аб адкрыцьці першай пэрсанальнай выставы маладога мастака Вітаўта Кранаса, які спалучае ў сваіх працах экзыстэнцыяльную прысутнасьць рэчаў праз спаленьне іх вонкавай абалонкі. Зацікавіўшыся незразумелым тлумачэньнем на плякаце, Інэса вырашылася завітаць.

Інэса зайшла й пабачыла вакол процьму людзей, журналістаў, фатографаў, і шмат невядомых спаленых рэчаў, нейкіх, здавалася, крэслаў, зэдлікаў, габэленаў; уся выставачная прастора была застаўленая гэтымі рэшткамі, і ў прасторы лунаў водар духмянак, зьмяшаны з пахам гарэлага дрэва.

Інэса зацікаўлена хадзіла між людзьмі, скраем вуха выхопліваючы словы кшталту “новы выбух”, “жыцьцё пасьля агню”, “сьвежы позірк”, “немагчыма ўявіць”… Ёй не зусім зразумела, што тут адбываецца, але гэта прыемна, калі сярод натоўпу ты быццам бы свой і чужы адначасова.

Раптам яна трапіла ў невялічкую кампанію, якая трымалася крыху падалей ад агульнай колькасьці гасьцей, і адначасова пабачыла стол з чырвоным і белым віном.

– Прабачце, мадам, калі вы па журналісцкай справе, то крыху пазьней, – прамовіў малады чалавек, хударлявы, бледны, зь вялікімі вачыма й доўгімі пальцамі, быццам намаляванымі Эгонам Шыле.

– Не, прабачце, я тут не па справах. – Інэса пасунула фотаапарат, які вісеў на правым плячы, крыху за сьпіну. – Я тут падарожнічаю, выпадкова завітала.

– А, ну то добра, можаце з намі, калі хочаце, выпіць віна. У нас няма асаблівай ахвоты варыцца сярод натоўпу. – Малады чалавек працягнуў Інэсе келіх зь віном.

– Добра. Дзякуй, у мяне пакуль ёсьць, – адказала Інэса й паказала на плястыкоўку з чырвоным віном, якая амаль цалкам хавалася ў левай далоні. – Я з вамі пастаю, а то я таксама губляюся ў такой колькасьці людзей.

– Нам будзе прыемна… Мяне зваць Вітаўтам, справа гэта Гэня, зьлева – Ян.

Паветра

Менск. Гэты горад адвечна прываблівае да сябе ўсіх маладыах і ахвочых, заваблівае ў сваю пастку, ставіць перад складаным выбарам, ставіць пытаньне грошай на першае месца, і калі ты ня здатны на тое, каб адвучыцца, паралельна працуючы, а потым так жа не разгінаючы сьпіны працягнеш працаваць, працаваць, працаваць, каб былі грошы аплочваць кватэру, калі яна твая, альбо бацькоўская, альбо працаваць яшчэ болей, каб аплочваць здымную кватэру… Дык вось, калі ты ня здатны на гэта, цябе чакае штосьці кшталту намяшанага савецка-беларуска-сучаснага, штосьці кшталту кепскай беларускай рэчаіснасьці, з моладзевымі арганізацыямі, якія ня будуць даваць табе праходу са сваімі недалёкімі поглядамі, якія дасягаюць адно суседняга гаўбца, і толькі… Менск адразу заваблівае ў пастку, наперад пасоўваючы спачатку чыстыя прыбраныя вуліцы, потым клюбы, бары, рэстарацыі, гумы, цумы, супэрмаркеты, гандлёвыя цэнтры, вялікія аўтастрады, аўтабаны, дарогі, шляхі, каляінкі, шматпавярховікі, дамы нібыта пасьля рэстаўрацыі, а па-шчыраму – пасьля неахайнай перабудовы… І чалавек апынаецца на плошчы каля Палацу Рэспублікі, і патрабуе быць з ім шчырым, і хоча, каб яму было лягчэй жыць і дыхаць, хоча, каб усё было для народу.

Дзіўны гэты горад – Менск. Вы ж, напэўна, чулі пра яго? Інэса абрала ў Менску для сябе іншы шлях, яна пасябравала зь дзіўнымі для звычайнага беларускага асяродзьдзя людзьмі – кніганошамі, свавольнікамі, аматарамі кіно й кніг, пісьменьнікамі, шалёнымі летуценьнікамі, мастакамі, якія ўсе гулялі ў гульні, пілі, гралі на інструмэнтах, цытавалі анархістаў і жадалі жыць ня тут. Інэса таксама вырашыла быць вольнаю… і воля сама да яе прыйшла, у выглядзе новага падвойнага жыцьця, дзе яна днём працавала й вучылася, а па вечарох з галавою сыходзіла ў сьвет творчасьці, сьвет незвычайнага, сьвет інтэлектуальных дэбатаў, у сьвет колераў, літар, алькаголю. Яе сыны расьлі хутка: ясьлі, нянькі, дзіцячыя садочкі, ласка маці, любоў сяброў, аўсяная каша, беларускія тлустыя ёгурты, казкі ўголас, дзядзька Ян, які звычайна прыносіў чупа-чупсы, дзядзька Вітаўт, свавольны й дзёрзкі, дзядзька Гэня, зь зямлістым тварам, шалёны, які наведваў вельмі й вельмі рэдка, а потым увогуле зьнік з далягляду… І нават здымная кватэра ў старым раёне, дзе на ўслонах дрэмлюць старыя бабулькі, а пад разлапістымі каштанамі сьпяць п’яныя суседзі, усё гэта ня мела значэньня, нават калі даводзілася на кухні, уключаючы сьвятло, адмахвацца ад прусакоў, якія разьбягаліся па зашмальцаваных сьценках у розныя бакі. Жыцьцё занадта кароткае й каштоўнае, каб зважаць на такія дробязі. Калі ёсьць мэта існаваньня, усё астатняе ня мае значэньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мімікрыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мімікрыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Роман (Крысь) Хаер - Удачная Работа
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Роман (Крысь) Хаер - 2. Идеальное Дело
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак
Аляксандар Бацкель
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Мімікрыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мімікрыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x