Аляксандар Бацкель - Мімікрыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Бацкель - Мімікрыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мімікрыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мімікрыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, містыку й вусьціш уласнага існаваньня, перамешваючы жыцьцё зь літаратураю й гульнямі вакол слоў.

Мімікрыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мімікрыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Інэса спачатку спужалася, але потым пачырванела й паскорыла хаду, яе ўпершыню дадому праважаў хлопец, няхай і такі брутальна неахайны, але ж… Інэса за колькі сэкунд агледзела праважатага: вочы блакітныя, над верхняй губою юнацкі пушок, падобны да вусаў, валасы доўгія, скроні паголеныя, кашуля белая зь сінімі васількамі й бруднымі плямамі, кароткія рукавы, рукі амаль па локаць у нейкіх фенечках, джынсы, з-пад якіх праглядаюць начышчаныя гуталінам вайсковыя боты. Інэсе хлопец спадабаўся праз сваю жвавасьць, праз палкасьць і моц, яна крыху запаволіла хаду й вырашыла зь ім пагутарыць.

– А цябе як завуць?

– Юра.

– А што ж ты, Юра, ня ў школе ці не ў хабзе? Што, двоечнік, прагульшчык, выгналі, напэўна! – Інэса звонка засьмяялася і паскорыла крокі.

– Эй! Э! Чаго ты адразу так, дво-о-о-ечнік! Можа быць, я ўжо пасьпеў адвучыцца, у адрозьненьне ад некаторых! Дарэчы, як цябе завуць?

– Інэса.

Паветра

Гэта быў ліпень, сьпякотны, ліпучы ліпень, калі й ноччу й днём аднолькава горача. Быў той самы месяц, калі хочацца быць аголеным, хочацца скінуць скуру, быць распранутым да нутра, бо трываць гэты летні вагонь няма моцы.

Інэса ляжала ў жытнёвым полі, яна была добра схаваная прыродаю ад усяго на сьвеце, яе сьпіна адчувала вострыя паламаныя парасткі, якія былі пакрытыя выцьвілай покрыўкай.

Скінуўшы танюткую сукенку, зьняўшы белыя майткі, аголенымі грудзямі ўгору, да аблокаў, сарамліва прыкрыўшы рукамі залацістае ўлоньне, Інэса ляжала з заплюшчанымі вачыма й адчувала пальцамі вільгаць, яна лавіла кожным міліметрам сваёй скуры гарачыя пацалункі Юры, які, цалкам распрануты, падставіўшы сонцу сваю сьпіну, цалаваў яе паўсюль, куды траплялі вусны, ён лёгка кранаўся яе салёнай пэрсікавай скуры языком, лашчыў ружовыя смочкі, падобныя да каштанаў, танюткую шыю, на якой пульсавала вэнаручаінка.

Час быў спынены. Не існавала нічога, акрамя асалоды, пяшчоты, вецер суцішыўся, не было ані ластавак, ані каўкаў, ані жаўрукоў, толькі неба, белыя пухнатыя аблокі й сонца, сьпякота й два аголеныя целы, нітачкі поту, звонкія пацалункі і неспатольнае жаданьне, чаканьне адкрыцьця сакральнага, калі праз хвіліну цнатлівасьць станецца мінулым. Паветра ператварылася ў густы зэфір, які чакаў пачатку новага сьвету, новага жыцьця, бачаньня іншымі вачыма, вачымі людзей, якія перайшлі мяжу.

Юра кранаецца рукою яе похвы, сярэднім пальцам пранікае ўнутр, Інэса зьбянтэжаная, спалоханая, ёй адначасова вусьцішна й цікава, крыху балюча й жадана, яна ўсё яшчэ прыкрывае рукамі свой юнацкі трохкутнік, яна глядзіць Юры ў падбародзьдзе, яе вочы вялікія-вялікія, празрыстыя, перад ёю той самы чалавек, мужчына, якому яна аддаецца, якому яна давярае, якога будзе ўсё жыцьцё памятаць, кахаць, жыць зь ім.

Юра больш ня здольны трываць доўгі пэтынг, ён такі ж спалоханы, як і Інэса, ён зьбянтэжаны сваім першым разам, але прырода перамагае ўсе страхі.

Імгненьне – і Інэса спачатку ўскрыквае, але боль зьнікае, і ў яе з вачэй пачынаюць цячы сьлёзы… празрыстая вільгаць шчасьця, каханьня, радасьці, сьлёзы яднаньня, непаўторнага й сьветлага, адзінага, цэлага. Не існуе больш нічога, акрамя асалоды, акрамя сьвятога каханьня, толькі золата жыта вакол, сьпякотнае сонца, вільготныя целы, і вакол пах поту й сэксу.

Паветра

Інэса інтуітыўна адчувала, што пасьля страты цнатлівасьці яна ня проста ўвайшла ў сьвет новых поглядаў і іншых стасункаў. Яна адчувала, як дзіўна зьмяніўся ейны арганізм, зусім ня так, як мусіў. Але ці ведала яна дакладна, як ён мусіў трансфармавацца. Той факт, што яна мэнтальна пасталела, ні пра што не казаў, яна й раней пачувалася больш дарослаю й сьвядомаю за аднагодак, але яна адчувала зусім інакш, чымсьці ўнутраным, што яе цела пачало жыць па іншым раскладзе. Яе цела пачало гадаваць новае жыцьцё.

І толькі калі затрымка зь месячнымі зацягнулася на чатыры тыдні, яна зразумела, што гэта ня проста гарманальны збой ад пачатку полавага жыцьця.

Цяпер старая прасьціна, скручаная ў некалькі слаёў – самаробная пракладка – эканомія на васьмі боханах чорнага хлебу – надоўга ёй не спатрэбіцца. Мясцовы фэльчар пацьвердзіў яе падазрэньні.

Юра апынуўся перад прыняцьцем цяжкага рашэньня, і ён, нэрвова гайдаючыся між “быць альбо ня быць”, першы й адзіны раз у жыцьці зрабіў мужчынскі ўчынак – узяў шлюб. Потым, у будучыні, колькі чаго б ні здаралася, здавалася, што Юра гэтым адным рашэньнем вычарпаў увесь свой запас рашучасьці, але й гэты шлюб не выглядаў чымсьці сапраўды вольным, шчасьлівым і жаданым, гэта быў шлюб падлеткаў, юнакоў, малых дзяцей, якія, нашкодзіўшы, панесьлі пакараньне і толькі, бо ніхто зь іх ня ведаў жыцьця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мімікрыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мімікрыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Роман (Крысь) Хаер - Удачная Работа
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Роман (Крысь) Хаер - 2. Идеальное Дело
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак
Аляксандар Бацкель
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Мімікрыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мімікрыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x