Аляксандар Бацкель - Мімікрыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандар Бацкель - Мімікрыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мімікрыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мімікрыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, містыку й вусьціш уласнага існаваньня, перамешваючы жыцьцё зь літаратураю й гульнямі вакол слоў.

Мімікрыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мімікрыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна вельмі любіла прыгожыя сукенкі, вязаныя швэдары, саколкі і апраналася нетыпова для сваіх аднагодак, быў у ейным адзеньні нейкі адначасова і стыль, і парадак, штосьці эклектычнае, наватарскае, адметнае – сукенка ў кветкі, зьверху вязаны швэдар, белыя шкарпэткі пад басаножкі, шалікі, торбы й торбачкі, розныя сьмешныя “гаджэты” кшталту ангельскіх булавачак і рознакаляровых гузікаў па суседзтве з бабулінай брошкаю – Інэса, як магла, упрыгожвала сваё жыцьцё. Вядома, сярод аднавяскоўцаў і аднаклясьніц, якія вучыліся ў гарадзкім пасёлку, было лёгка вылучацца, выбівацца стылем, але Інэса відавочна дала б фору каму заўгодна і з гарадзкіх.

Інэса, як звычайна, ішла паўзь лес, павязаўшы на плячах вязаны бабулін карычневы швэдар зь вялікімі драўлянымі гузікамі ды ўзорам, сьплеценым залатымі й чырвонымі ніткамі. У руках – стары фотаапарат ФЭД-3, які яна знайшла закінутым у старым сэрванце. Інэса дзівілася колерам лесу, рабіла фотаздымкі й нясьпешна шпацыравала дахаты. Яна любіла гэтыя часіны, калі заставалася паміж – недзе ў сярэдзіне дня, у сярэдзіне існаваньня, пасьля школы й перад домам, калі яшчэ магла свавольнічаць, гультаіць, калі на плечы не пасьпелі абрынуцца побытавыя клопаты, пасьля якіх настане ноч, і толькі тады яна, лежачы ў ложку паміж братам і сястрою, нарэсьце застанецца на самоце – з кнігаю Дзюма, Булгакава, Гюго альбо Чэйза. Сьвятыя начныя чытаньні, паглынаньні слоў, мары, разважаньні.

Дзяўчына жыла адным жаданьнем: зьмяніць сваё жыцьцё, зьмяніць яго як мага хутчэй, пакінуць невыноснасьць быцьця на каго заўгодна, але скінуць цяжар матчынага дагляду, скінуць зь сябе вясковы побыт, мокрыя й брудныя азадкі сваіх малодшых брата й сястры, якія трэба часта пераапранаць… памяняць свае завіханьні ля печы й пліты на юнацтва, на шчасьце, на зьдзяйсьненьне сваіх мараў.

Раптам яе аб’ектыў выхапіў на спарахнелым пні штосьці напаўкруглае й шэрае, яна прыбрала фотаапарат ад твару й пабачыла раскіданае гняздо невядома якой птушкі. Ад гнязда засталіся толькі кавалкі, пад пнём, унізе, былі аскепкі яйкаў, Інэса сфатаграфавала й пасьпяшалася дадому.

“Альбо зьвер, альбо чалавек”, – падумала Інэса ідучы празь лес. На сёньня заплянавана закатка агуркоў і, напэўна, праполка фасолі, потым дзеці, потым урокі, потым ноч.

Паветра

Да такіх дзяўчат, як Інэса, хлопцам заўсёды цяжка падыходзіць знаёміцца, не кажучы ўжо пра спадзяваньні на ўзаемныя пачуцьці. Інэса быццам заўсёды выглядала дарослаю й незвычайнаю, як быццам марсіянка, да таго ж яна была вельмі прыгожай… Шмат аднаклясьнікаў даўно ўжо сохлі па ёй, паглядаючы на яе з задніх партаў падчас урокаў, цяжка ўздыхаючы й адчайна штурхаючы суседак, якія, блытаючы іх адчай з хлапчуковым каханьнем да іх, сьмяяліся, чырванелі й давалі здачы падручнікам па галаве альбо штурхалі іх у бакі… Гармонія, можна сказаць. Ва ўсіх была свая гармонія.

Аднойчы з суседняй вясковай школы прыйшла вялікая кампанія старшаклясьнікаў, усе як на падбор выглядалі няўдалай сумесьсю стылягаў з панкамі. Хлопцы – стараліся выглядаць “дагледжанымі”: некаторыя былі апранутыя ў чорныя выцьвілыя байкі з вострымі капюшонамі і клёш, які акурат амаль хаваў іх кеды, ва ўсіх валасы былі занадта доўгімі, зачасанымі назад і набок, скроні выгаленыя, на запясьцях віселі гумовыя бранзалеты, утыканыя бліскучымі шыпамі. Няголеныя – асноўны колер – чорна-шэры. Хлопцы былі п’яныя, кожны зь іх трымаў у адной руцэ пакет альбо торбу з бутэлькамі алькаголю й хлебам, а ў другой – па цыгарэце “Беламорканал”, бо гэтыя цыгарэты было лёгка набіваць травою. Ад іх патыхала варожасьцю, брудам, чымсьці дзікунскім, цёмным, яны здаваліся ператварэньнем мясцовых бажкоў, пра якіх даўно запамятавалі за часамі праваслаўя, і тыя, каб павесяліцца, пераапрануліся ў такіх варя’цкіх боўдзілаў, адкапаўшы адзеньне невядома зь якой эпохі.

– Эй! Гэй, ты! – загарлаў адзін з панкаў у бок Інэсы, якая сьпяшалася да сваёй звычайнай лясной сьцяжынкі. – Пачакай, куды пабегла!

Гэтым разам аднаклясьніцы ня клікалі Інэсу, аточаныя бруднымі нетутэйшымі хлопцамі. Яны на той час думалі толькі пра тое, каб усё было добра, каб іх ніхто не чапаў, а напалоханыя мясцовыя кучкаваліся й трымцелі на рагу школы, паціраючы спатнелыя далоні аб свае чорныя й сінія пінжакі са школьнага гарнітуру, на якіх зь левага боку былі прычэпленыя розныя значкі, ці то з савецкіх часоў, ці то сучасныя.

– Дык чакай жа! – Адзін зь немясцовых нагнаў дзяўчыну акурат перад самым лесам. – Ты куды? Дадому?! Магу я цябе правесьці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мімікрыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мімікрыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксандар Лукашук - За кiпучай чэкiсцкай работай
Аляксандар Лукашук
Роман (Крысь) Хаер - Удачная Работа
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Роман (Крысь) Хаер - 2. Идеальное Дело
Роман (Крысь) Хаер
libcat.ru: книга без обложки
Роман (Крысь) Хаер
Аляксандар Бацкель - Яблыневы Маёнтак
Аляксандар Бацкель
Аляксандар Бацкель - Маёнтак Рыбы
Аляксандар Бацкель
Отзывы о книге «Мімікрыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мімікрыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x