Алена Брава - Рай даўно перанаселены (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Рай даўно перанаселены (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рай даўно перанаселены (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рай даўно перанаселены (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане “Менада і яе сатыры” аўтар выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта – у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўключаная першая аповесць аўтара “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.

Рай даўно перанаселены (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рай даўно перанаселены (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дый клас у неўразуменні: навошта яна гэта робіць? Чаго прасцей: спісаць з крытыкі некалькі старонак пра тое, што Анегін, прыкладам, лішні чалавек – менавіта гэтага чакаюць ад іх настаўнікі. Здаецца, новенькая не разумее няхітрых правіл гульні і ў школьных сшытках выстаўляе на ўсеагульны агляд сваю душу, голую, як зародак, ледзьве прыкрытую каляплодным пухіром хрэстаматыйнае тэмы. Увішныя «харашысткі» гадаюць, што яна разлічвае ад гэтага мець, а яна проста імкнецца хоць да каго-небудзь дакрычацца ў іх special English school, [1] Спецыяльная англійская школа (англ.). што прыткнулася паблізу шклозаводскай трубы. (Славутая труба ўзвышаецца над імі карыкатурай на Вялікага Бэна ды плюецца кіслотным дымам, ад якога ў роце стаіць ёлкі прысмак, шкло ў вокнах робіцца брудна-жоўтае, а на капронавых панчохах настаўніц распаўзаюцца дзіркі). Тая шчырасць, з якой Юля выказвае сябе: пра дрэва ў парку, да якога ходзіць «на споведзь», пра «Месяцовую санату» у выкананні Гілельса, якую слухае – трэба ж! – толькі ў «сінім» пакоі, – насамрэч ёсць толькі спробаю з кім-небудзь зблізіцца. Але яе пачуццёвасць тут непрыстойная, як эксгібіцыянісцкія практыкаванні на падваконні.

…Кожнага разу, калі літаратарка зачытвае ўголас Юліна сачыненне, за сутулаватай спінай выдатніцы адбываецца наступнае: Саша Сомаў кідае папяровы шарык у Зою Мардасаву, што ўздыхае над імпартным часопісам, Андрэй Лазоўскі, штатны блазан дзя-вятага «Б», дэманстратыўна крыўляецца, капіруючы літаратарку, сёстры-двайняты Рудаковы сінхронна пудраць і без таго лялечна-ружовыя пыскі. У гэтай бязмэтнай валтузні адчуваецца, між іншым, свядомая воля, клас яшчэ раз абвяшчае свой прысуд Юлі: яна – чужаніца! Нікчэмная зубрылка, яна спрабавала ўбіцца ў ласку сваёй заўсёднай гатоўнасцю даць спісаць задачку па хіміі – ні фіга, яе манеўр разгаданы. І колькі б яна ні намагалася прыкінуцца сваёй, колькі б ні паўтарала слоўцы класнага жаргону, – большасць ёй не давярае, і вось ён, выкрывальны доказ яе чужароднасці: сачынен-не са спасылкамі на пісьменнікаў, якія не вывучаюцца ў школьнай праграме, з незразумелымі нармальным дзевяцікласнікам «лі-рычнымі адступленнямі».

«Табе падабаюцца сачыненні новенькай? – пытаецца ў Зоі Мар-дасавай стараста дзявятага «Б» Люда Грыневіч, пытаецца наўмысна гучна, каб Юля чула. – Ну і лахіня! І навошта загружае?»

Тая паціскае ў адказ плечыкам. Прыгажуня Зоя марыць стаць афіцыянткай, мець жыццё вясёлае ды лёгкае, каб заезжы паэт абавязкова напісаў пра яе вершык, а яна між тым аблічвала п’яных. Ёй не да такіх дробязяў, як сачыненні нейкай няўклюды.

Хутка настаўніца літаратуры пачне чытаць уголас узорна-паказальныя сачыненні старасты. Гэтая дзяўчына выдатна ве-дае, што трэба рабіць: па савецкіх святах яна дэкламуе добра пастаўленым у драмгуртку голасам «ідэйныя» вершы са сцэны, а потым паліць у прыбіральні, распавядаючы, як «класна кінула» увесь гэты «піпл». І ў сачыненнях яе прадпрымальная сляза скоч-ваецца менавіта ў патрэбным, грамадска значным і дазволеным хрэстаматыяй месцы. Змалку стараста разумее тое, пра што Юля пакуль не здагадваецца: зачэрпваць адтуль, дзе на мелкаводдзі плюхаецца залатая рыбка банальнасці, ёсць бяспройгрышны спосаб падабацца большасці, гэтаму самаму «people». І, дарэчы, асобным яго прадстаўнікам. Менавіта такой хаўкі, пальцам пханай, патрабуе гэты натоўп. Калі камусьці надта хочацца стаць тут сваім, трэба ўсяго толькі прыкінуцца пасрэднасцю. У гэтым Юля ў хуткім часе дасягне вялікага поспеху – яна ж зусім не дурніца! Неўзабаве ёй будзе не цяжка здагадацца, на якім пе-сенна-кумачовым пасажы пральецца сляза, на якім бадзёрым прапагандысцкім клішэ ўзнікне абурэнне альбо смутак. Яна зробіць малапрыемнае адкрыццё: пачуцці людзей выдрэсіраваны, як цыркавы сабака, і намуштраваны на пафас. Імі лёгка кіраваць пры дапамозе няхітрай галерэі вобразаў. Гэты вопыт спатрэбіцца ёй у будучым, калі ў тэатры ўласнага жыцця яна створыць цэлы шэраг мудрагелістых масак, прыдатных для спакушэння. Ство-рыць, але так ніколі і не здолее прыцерціся да іх шурпатага споду і насіць гэтыя брэнды з такой прыроджанай элегантнасцю, як тое робіць стараста класа. А пакуль што яна толькі спрабуе пераняць паводзіны тых дзяўчат, для якіх падабацца іншым так жа натуральна, як дыхаць. Выдатніца імкнецца прааналізаваць, расшчапіць на малекулы гэтую няўлоўную субстанцыю – жаночую прывабнасць – ды вывесці яе формулу. І як гэта ім удаецца: доўгі сеанс усмешкі, выгляд анёла, які, шкадуючы смяротных, схаваў свае асляпляльныя крылы? Можа, ёй паспрабаваць, як Зоя Мардасава, напусціць на сябе ганарлівую пыху альбо, капіруючы Кацю і Таню Рудаковых, напяваць мелодыі маладзёжных шлягераў, якія яна, дарэчы, цярпець не можа? Ёй здаецца, што, узводзячы вакол сябе ўсе гэтыя шчыты ды латы з паветра, нібыта сцены гатовай да абароны крэпасці, у якой захоўваюцца быццам бы неймаверныя запасы вады і ежы, яна абавязкова каго-небудзь зачаруе, а потым ужо апусціць з твару забрала, як апускаюць пад’ёмны мост над цытадэльным рвом, і – welcome, стомлены вандроўнік! – у імгнен-не вока стане САБОЙ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рай даўно перанаселены (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рай даўно перанаселены (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рай даўно перанаселены (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рай даўно перанаселены (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x