Адам Глобус - Казкі для дарослых (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Казкі для дарослых (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі для дарослых (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі для дарослых (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Адама Глобуса "Казкі для дарослых" склалі не толькі казкі, але і фантазіі.

Казкі для дарослых (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі для дарослых (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пяць ложкаў з аргазмам

Няшчасце не мае асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для няшчасця і асобны погляд на само няшчасце… Як той казаў. Адзін з нас мерае няшчасце лыжкамі заціркі, другі мерае яго бочкамі лайна і цыстэрнамі нафты, трэці – гектарамі зямлі і кіламетрамі ўзарванай чыгункі. Добра, калі тваё няшчасце змяшчаецца ў напарстак, і кепска, калі глабальны фінансавы крызіс ты ўспрымаеш за асабістую драму… Леапольд перажываў няшчасці лёгка, бо ягоная светлая галава была заўжды занятая пошукамі шчасця. Сваё шчасце ён мераў не кіламетрамі, не бочкамі і лыжкамі, а ложкамі. Ложкаў было пяць: дома, на працы, у студыі, на лецішчы і ў Вільні. Усе пяць ложкаў Леапольд любіў і трымаў у чысціні. Ну, скажы ты, якая жанчына пагодзіцца легчы ў неахайны ложак?! Мо якая дурніца і пагадзілася б легчы на брудную прасціну, мо нейкая прасталытка і без прасціны, а стоячы на прыступках у запляваным пад’ездзе пагадзілася б перапіхнуцца з Леапольдам. Дык жа ён з такімі просталядзямі справы не вёў. Хіба ж гэта шчасце – маркітавацца ў чужым брудзе і ў чужынскай гразі? Свой свежазапраўлены ложак са сваёю чыстацелай жанчынаю – такім бачыў сваё шчасце Леапольд. І бачыў яго амаль кожны божы дзень. Але шчасце зусім і не шчасце, калі табе добра, а некаму кепска. А калі кепска тваёй чыстацелай жанчыне, гэта ўжо амаль няшчасце. Таму Леапольд рабіў усё патрэбнае і заўжды кантраляваў, каб ягоная жанчына атрымлівала аргазм. Яна атрымлівала аргазм і выгуквала даўжэзнае «а». Жанчына выгуквала «а», і Леапольд следам выгукваў даўжэзна-даўжэзнае «а», і, такім чынам, ён рабіўся шчаслівейшым за ўсіх шчаслівых… І правільна той казаў, што шчасце не мае асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце… У ложку!

Права дрэва на шпакоўню

Аркадзь, мянушка Замок, Вікенцій, мянушка Ціхі, і Алесь, мянушка Масон, п’юць у летняй кавярні гарэлку. Цёплы вечар спрыяе таму, каб піць гарэлку і закусваць яе салёнай сёмгаю. Мужчыны дапіваюць ужо другую пляшку, калі Алесь устае і кажа, што пойдзе пасцаць.

«Масон сваю чорную папку з даносамі забыў!» – заўважае Аркадзь і паказвае на тонкую скураную папку, што ляжыць на чырвоным жалезным крэсле. «Давай насцым у папку з даносамі. Хай Масон ведае, што пісаць даносы – хуёва!» – прапаноўвае Вікенцій. Тым часам панад горадам бязгучна пралятае празрысты анёл. «Супакойся, Ціхі. Калі чалавеку падабаецца пісаць даносы і змагацца за правы дрэваў на шпакоўні, хай сабе піша!» – кажа Аркадзь і разлівае з трэцяй пляшкі гарэлку па стограмовых чарках. «Раней Масон папкі ніколі не пакідаў. Праўда, Замок?» – пытаецца Вікенцій. «Раней ён змагаўся за новы рэжым і найноўшы парадак, а цяперака ён адстойвае правы дрэваў і правы птушак…» Алесь, вярнуўшыся з прыбіральні, пачынае выціраць рукі папяровымі сурвэткамі. «Мы тут збіраліся насцаць у тваю чортаву папку, ды не паспелі!» – Вікенцій выскаляецца на Алеся. «Вырадкі!» – шчэрыцца той і ўздымае поўную, як вока, чарку.

Пагоня

Дзёрзкі Гор вырашыў уступіць у таемнае таварыства, каб даведацца ягоныя сакрэты і пра ўсё расказаць народу. Гор прайшоў патрэбныя іспыты, бліснуў розумам і заслужыў выдатную адзнаку за паводзіны. Сваю задуму ён захоўваў у глыбокай таямніцы, і таму быў дапушчаны да пасвячэння, якое падалося яму складаным і жудасным абрадам. Спачатку цырымонія праходзіла адкрыта – кандыдаты пакланяліся багам, прыносілі ахвяры і ладзілі шэсце з паходнямі, выконвалі сакральныя пантамімы і танцы. Пасля гэтага пачыналася патаемная частка абраду. Тыя, каго пасвячалі, сабраліся ў цёмнай залі. Раптам з жудасным рыпеннем адчыніліся дзверы. Юнакі зрабілі крок наперад. Загула бура, заракатаў гром, пад нагамі заварушыліся змеі. Пошугі маланак высвечвалі ў цемры акрываўленыя трупы. Потым запала гнятлівая ціша. Гор убачыў Тартар і бездань, з якой сыходзіў смуродлівы пах паленай серы. Тут ён і пачуў размову рабочых, якія ладзілі гэтыя жудасці і дзівосы. Адзін казаў другому: «Як толькі я стаў дэманстраваць змеяў, нейкі небарака не вытрымаў і паваліўся». Гутарка ішла пра неафіта, які ад страху страціў прытомнасць. «Падман! – скеміў Гор. – Што ж са мною будзе далей?» Але ён ужо стаяў перад шасцю жрацамі, якія размясціліся каля стала з чарапамі. «Вучань! – сказаў адзін з іх. – Паглядзі на гэтыя косткі. Тут чарапы тых, хто парушыў таямніцу. Хопіць у цябе мужнасці, каб прайсці апошняе выпрабаванне?» – «Хопіць!» – «Тады пакляніся барадою Дэміурга, што хутчэй пазбавішся жыцця, чым раскрыеш адну з нашых таямніцаў». – «Клянуся!» – усклікнуў Гор. Яшчэ ён прайшоў праз поле смерці, сустрэўся з цыклопам і наведаў Цэрбера, які вартаваў бездань. Гор зноўку пераканаўся, што жрацы ўмелі ствараць ілюзіі. «Але, – разважаў ён, – як усе гэтыя іхнія намаганні могуць навучыць мяне дабрадзейнасці?» Нарэшце Гор стаяў перад найвышэйшым жрацом. Той сказаў: «Ад імя магутнай багіні Цэцэры надаю табе годнасць жраца! Як і твае браты, ніколі не здраджвай дабрадзейнасці. Ніколі не забывай і заўсёды шануй багоў ды іх служак». – «Вялікі служка Цэцэры! – звярнуўся Гор да жраца. – Прамаўляючы каля ног тваіх словы ўдзячнасці, ці магу я спытаць, а ў чым таямніца гэтых містэрыяў?» – «Мы імкнемся да авалодвання таямніцамі прыроды! – адказаў жрэц. – У нас існуе два віды навучання: адзін – для цёмных натоўпаў, другі – для дасведчаных мудрацоў. Першы – гэта прыдуманыя людзьмі і прыпісаныя багам міфы. Другі ўтрымлівае ў сабе касмагонію, астраномію і геаметрыю, якія даюць нам разуменне з’яваў прыроды і якія народ лічыць звышрэальнымі. Захоўваючы ў таямніцы гэтае вучэнне, мы ўзвышаемся па-над натоўпам». – «Мяркую, сябрам народу не стане той, хто схавае спасцігнутую ісціну! – заўважыў Гор. – Калі такая ісціна робіць людзей лепшымі, яны павінны ведаць яе». – «Усе натоўпы неразумныя і легкаверныя», – цярпліва запярэчыў вярхоўны жрэц. «Атрымліваецца, вы карыстаецеся чалавечай недасведчанасцю. Няўжо вы не баіцёся, што таемнае зробіцца відавочным?» – «Змоўкні! – усклікнуў раз’юшаны жрэц. – За выкрываннем таямніцаў прыйдзе немінучае пакаранне!» Гор уцёк з храму. Услед за ім пайшлі дасведчаныя. Пагоня выправілася забіць клятвапарушальніка і забіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі для дарослых (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі для дарослых (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі для дарослых (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі для дарослых (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x