• Пожаловаться

Адам Глобус: Казкі для дарослых (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус: Казкі для дарослых (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-562-091-5, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Адам Глобус Казкі для дарослых (зборнік)

Казкі для дарослых (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі для дарослых (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Адама Глобуса "Казкі для дарослых" склалі не толькі казкі, але і фантазіі.

Адам Глобус: другие книги автора


Кто написал Казкі для дарослых (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкі для дарослых (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі для дарослых (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выгнанне з ложкаў

Муж прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкам. Муж б’е жонку і выганяе каханка. Той прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкай. Б’е жонку і выганяе каханку. Тая прыходзіць дамоў і заспявае мужа з каханкам. Б’е мужа і выганяе каханка. Той вяртаецца да сваёй, нядаўна пабітай за здраду, жонкі.

Чырвонае сэрца

Мужчына яшчэ заставаўся ў жанчыне, але абое ўжо знерухомелі. Мужчына ляжаў, прытуліўшыся да жанчыны, і слухаў сваё сэрца. Яно грукатала, ды так моцна, што здавалася вось-вось выскачыць з грудзей. Сэрца і вырвалася з грудзей. Чырвонае сэрца выскачыла з мужчынскіх грудзей, узнялося пад столь і ўпала на жаночую шчаку. Жанчына павярнула голаў, шырока раскрыла рот і праглынула Чырвонае сэрца. Мужчына так прыціснуўся да жанчыны і так у ёй торгнуўся, што Чырвонае сэрца выскачыла ў жанчыны з рота, узнялося пад столь ды апусцілася ў грудзі мужчыны, дакладна на сваё заўсёднае месца. Стомленыя каханкі заснулі глыбокім сном.

Чорная нітка

Доктар Зуб вырашыў павесяліцца з легкадумнай дзявуляй. Уночы ён паехаў да футбольнага стадыёна, бо тамака, пад казіно, вышнуроўваецца шмат дзевак на любы густ. Зуб выбраў сабе пульхнацелую бялянку, адвёз на загадзя нанятую кватэру і нацешыўся напоўніцу. Усё было б добра, каб доктар Зуб заплаціў бяляначцы за інтым-паслугі. Зуб пасквапнічаў, а бялянка азлілася і паабяцала забраць у доктара мужчынскую моц. Доктар, вядома, у бабскую пагрозу не паверыў, але праз тры дні адчуў і зразумеў, што ягоны чэлес болей не стаіць. Давялося доктару Зубу зноўку ехаць уночы пад казіно і шукаць пульхнацелую бяляначку. Салодкімі словамі і вялікімі грашыма доктар залагодзіў легкадумную дзявулю. Тая прызналася, што выцягнула з мужчынскіх майткаў Чорную нітку, якую завязала на тры вузлы і закапала пад брамаю на Паўночных могілках. Раніцай Зуб звазіў прастытутку на могілкі, дзе яны разам выкапалі і спалілі Чорную нітку. Праз тры ночы, як і паабяцала бяляначка, чэлес доктара зноў устаў. Можаш не верыць у забабоны ды бабскае чарадзейства, але, калі ты паабяцаў жанчыне заплаціць за сэкс-паслугі, плаці і спі спакойна.

Кіпень і агонь

Ёсць у Мінску на вуліцы Якуба Коласа дом, у якім жывуць маці, бацька і дарослы сын. Дом вялікі, ды апрача траіх чалавек і дзесяцігаловай зграі брахлівых сабак там ніхто не жыве. Учора ўночы сын закіпяціў вады, крадком падышоў да бацькавага ложка і выліў кіпень на старога бацьку. Калі той прахапіўся, п’яны сын нахіліўся да бацькі твар у твар і прасіпеў: «Здохнеш, а я тады ўсе твае карціны спалю!» Жудасную казку пра агонь і кіпень мне распавёў вучань старога мастака, чые карціны родны сын паабяцаў спаліць.

Голас крыві бацькі свайго

Было ў бацькі тры сыны. Усе дужыя, гожыя і працавітыя. Сыны любілі бацьку і моцна затужылі, калі той памёр. Маці глядзела-глядзела на слёзы сыноў, дый прызналася ім, што толькі адзін з іх пахаваў свайго сапраўднага бацьку. Мужчыны паспрабавалі дапытацца ў маці, хто з іх бацькаў сын, а хто нарадзіўся ад іншага чалавека. Маці нічога не сказала. Тады мужчыны пайшлі да свайго дзядзкі, які працаваў у судзе. Яны спадзяваліся, што суддзя дапаможа знайсці праўду. Той сказаў, што сыны павінны раскапаць бацькаву магілу, дастаць з труны нябожчыка і біць яго палкамі па галаве, ажно пакуль не скажа праўды. Двое сыноў – старэйшы і малодшы – узялі рыдлёўкі і пайшлі на могілкі, а сярэдні сын схапіў стрэльбу, пераняў іх на паўдарозе і сказаў, што не дазволіць здзеквацца з бацькі. З рыдлёўкамі і стрэльбаю мужчыны вярнуліся да суддзі. Той сказаў, што праўдзівы сын – сярэдні брат, бо ён пачуў голас крыві бацькі свайго і не дазволіў здзекавацца з нябожчыка.

Лузер і Флудзер

«Упс?» – гукнуў Флудзер Лузеру. «Паехалі! Паімчалі! Паляцелі!» – адгукнуўся Лузер Флудзеру. «Важнай праблемаю сУчаснасці з’яўляецца змена культурнай парадыгмы, непазбежнасць якой стала відавочнай у апошнія дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя і першыя гады трэцяга тысячагоддзя!» – заляпіў Лузер. «Клас! Джаз! Час!» – ухваліў Флудзер Лузераву залепу. «Ужо ў найбліжэйшы час варта чакаць, што замест постмадэрнісцкага героя з’явіцца Новы герой (Новы Зігфрыд! Новая Фрыда! Новае Зігфрыдо!), здольны вывесці фрыгіднага чытачачалавека-сУчасніка з сённяшніх прыцемкаў духоўнасці на светлы прастор здзяйсняльнага дзеяння!» – прарочыў Лузер. «Геніяльна! Гендарна! Грандыёзна!» – зацаніў Флудзер Лузерава прароцтва. «Дзякі! Да новых сустрэч у нетрах эфіру!» – напісаў Лузер Флудзеру і вымкнуў айфон.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі для дарослых (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі для дарослых (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі для дарослых (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі для дарослых (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.